Сон на кургане
Шрифт:
(Укладае галаву ў пятлю і вісне.)
Вар'ятка (улятае — таксама — з галавешкай і вянком)
Дзе мой нож? усіх парэжу! Ніхто жыў тут не залежа! (Хватае, угледзеўшы, тапор.) Усіх парэжу, як авечкі,— Пасяку ўсіх драбней сечкі! (ГлянуўшыУскаквае мігам на стол і замахваецца тапаром у шыю Сама, але пападае толькі ў пояс і перасякае яго. Сам, яшчэ з знакамі жыцця, наліцца на зямлю. У вар'яткі выпадае з рук тапор; сыходзіць са стала і пачынае зноў галубіць дзіцянё-галавешку. Сам кашляе крывёй і хрыпла стогне.
Вар'ятка (снуючы кругом грушы)
Лю-лі, лю-лі, мой сыночак! Лю-лі, лю-лі, сакалочак!(Туліць і хоча карміць грудзёй.)
Сляпая (маўчаўшая дагэтуль)
Што тут творацца за дзівы, Божа ты мой літасцівы?! Стогнуць, плачуць і рагочуць… Што ім трэба? Чаго хочуць?Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць, ужо саўсім збедзіўшыся і асалавеўшы, і чапляюцца за спадніцу вар'яткі)
Мама, мама, дзе наш тата?Вар'ятка
Вон, ягнята, вон, шчанята!Снуе далей навокал грушы; дзеці ад яе не адстаюць. Выходзяць, несучы лаву і другое ламаццё, стары, старая і іх нявестка.
Стары (садзячыся ля стала на зямлі; панура)
Ну, цяпер, ужо дажынкі.Старая (нагінаючыся над Самам)
Адвязаўся, бедачынка, Сам адплутаўся, міленькі.Нявестка (з дзіцем на руках, таксама нагінаючыся)
А як змучыўся усенькі!Сам (ачуняўшы трохі, стогнучы хрыпла)
Ратаваці бег з папару Усіх чыста ад пажару.Старая (садзячыся з Сляпаяй наабапал яго, заламаўшы на каленях рукі, маркотна)
Што рабіці, што чыніці?Нявестка (нагінаючыся над дзіцем)
Няма чым і пакарміці: Як спужалася, заныла, Малако ўсё…Стары (глуха)
Ўсё скасіла, Прыскам, попелам пакрыла.Сам (з сумнай жаласцю ўглядаючыся на дзіцянё, каторае працягвае да яго ручачкі)
Хіба ты, падросшы, дзетка, Будзеш бацькі свайго сведкай.Маладая (уваходзячы з маладым, горка ўсміхаючыся)
А цяпер вяселле справім.Малады (таксама)
Ежай, водкай стол заставім.Садзяцца на старане, абняўшыся, сумныя.
Сват (за ім уваходзяць музыка і дружына)
Прыстаў з стражнікамі едзе, Затрымаўся толькі недзе.Музыка і дружына(разам)
Кажуць, едзе на дазнанне.Стары (панура)
Як згарэла ўсё дазвання!Падростак (са скрыпкай, разглядаючы ўсіх)
Ну, цяпер-то ўжо вяселле Не такое, як мы мелі Са сваёю маладухай, Рэзнуць можна ім ад вуха.(Строіць скрыпку.)
Музыка (усхапіўшыся)
Ты дзе скрыпку ўзяў, псяюха?Уваходзяць прыстаў, два стражнікі і куча пагарэльцаў за імі. Усе ўстаюць, сядзяць толькі сляпая, падростак і Сам.
Прыстаў
Что, друзья моі,— нешчасце?Колькі галасоў
Так, так, барынька, прапасці Ні на грош усім нам трэба.Прыстаў
Ну, ну! ласкаў Гасподзь з неба. Цяпер толькі, мае брацці, Ў пратакол усё спісаці — Як і што— я мушу тутка.Войчым маладога
Гэта пойдзе, барын, хутка.Прыстаў(садзячыся на падстаўленай яму лаўцы і дастаючы торбу з паперамі)