Сон на кургане
Шрифт:
Дзіцянё 1-е (з бляшаным пудэлкам цукерак)
Ото ж вочы дым кусае.Дзіцянё 2-е (са скруткам паркалю)
Будзе ж крама зноў такая?..Дзіцянё 3-е (са скрынкай з цвікамі)
Як жа гэта агонь страша!Дзіцянё 4-е (з кульком мукі)
А(Ідуць далей.)
Чуваць званкі, пасля ціхнуць; выходзіць з левага боку вясельная дружына; маладая ў вянку, малады з кветкай на грудзях, сват перапасаны праз плячо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закоснік, маршалак і дзве дзяўчыны-дружкі.
Маладая (асоўваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы)
Што тут стала? што тут стала? Ўсё ў дыму, усё прапала! Дзе ж мы сонейка сустрэцім? Галавы прыкрыці нечым.Малады (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытульвае к сабе і супакойвае)
Ціха, міленькая, ціха. Як прыйшло, так пойдзе ліха; Пагаруем, пабядуем… Дасць Бог — хату адбудуем… (Горка ўсміхаючыся.) I вяселле дагуляем…Мачыха маладой (выбягае, задыхаўшыся, з боку пажару)
Ах, ах! чым вас прывітаем?.. Чула, чула, галубочкі, Вашы звонкія званочкі!.. Так усе мы вас чакалі: Каравай прыгатавалі,— А які ж, ах, быў удачны! Каб вы зналі — які смачны!Сват (п'янаваты, панура)
Відно, смачны, бо смалілі, Што аж хаты ў дым пусцілі.Маршалак
Знаць, згуляці захацелі Без шлюбоўнікаў вяселле.Музыка
Але толькі без музыкі — Пад пажарныя скавыкі.Войчым маладога (выходзіць з боку пажару з пустымі, як і мачыха, рукамі)
Ну, прыехалі нарэшце! Вось чым сэрцайка пацешце, Малады і маладзіца.Мачыха
Мы ў суседавай святліцы Вас ад шлюбу выглядаем; Гаманім сабе, чакаем…Войчым
Як вам ведама — дзе мелі Адгуляць ваша вяселле.Закоснік
Ў вашых можна б скруціць ногі Ні разгону, ні падлогі.Мачыха
А тут раптам у ваконцы Віднюсенька, як бы ў сонцы!Войчым
Тут у лямант бабы, дзеці.Мачыха
К сваім хатам мы ляцеці… Ўратаваці не прыйшлося.Войчым
Найперш з нашых занялося.Мачыха
Як жа собіла ў час гэткі Замарудзіць так вам, дзеткі?..Сват (заметна манячы)
Мост зламаўся, ну, праждалі, Покі броду адшукалі.Войчым (панура)
Знаем вашыя мы броды: Гэта так у нас заўсёды.Соцкі (выбягае з парожнім вядром)
А вы што тут сталі ў кучы Ды, як мокрыя анучы, Не парушыцеся з месца? То ж не жарты вам, здаецца… Падпаліў ўсіх нейкі злодзей… Зараз воласць з прыскам пойдзе.Маладая свой вянок, сват ручнік, а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім у бок пажару.
Стары (з ім разам старая і іх нявестка з грудным дзіцём; нясуць стол, начоўкі і калыску)
Я казаў вам, што заблізка — Пачарнела аж калыска.Нявестка
Ах, забыліся дайнічкі!Старая
Стаўма гэтта каля дзічкі.Стары
А, рабі ўжо, як там знаеш.Нявестка
Каго толькі не спытаеш — Адным чынам, што нам хтосьці Падпаліў сяло па злосці.Старая
Каб звуглеў, як гэта сажа…Стары
Чымся слухаць, што хто кажа, Лепш папраў дзіцю пялёнкі.