Сон на кургане
Шрифт:
Сам (адступае ад дзвярэй, тапор з лёскатам валіцца на ганкавы камень)
Так ужо ёмка тапор залажыў — Меціўся дошку сарваці, — Бач, як бы сілы ўсе свае збыў; Млее рука, не спазнаці. Хаты сваёй лягчэй зрушыць звяны, Тут не йдзе ў лік і ахвота. Спробую толькі з другой стараны, Мо спрытней пойдзе работа. (Закладае тапор таксама з другога боку дошкі.) Ну, адрывайся, пракляты запор, До жартаваці са мною! Сілы, больш сілы! ах, каб цябе мор! Зноў не пакратаць рукою.Чорны (выбіваючы зноў тапор)
Зубамі грызі, війся ў ранах, Сэрцам бі ў камень, як звонам, Крывёю парог злі цагляны, ТрупамСам (шукаючы тапара)
Дома ўжо нельга мне далей так жыць, — Дом мой магілай халоднай; Каменем поле сцюдзёным ляжыць, Плёны змёў вецер халодны. Марна пад кроквай ржавее каса, Недзе ўчапіці нарога… Толькі чырвоная ўсюды раса, толькі к няўдачам дарога. Гадзіны ўюцца вяроўкай ля ног, Смокчуць кроў з жылаў піяўкі; К Богу звярнуўся — маўчыць нема Бог, Сцелючы ў пекле прылаўкі. Людзі!.. Што людзі? Ці ёсць дзе між іх Годны адзін хоць у людзі: Мутасцю, трупам нясе ад усіх, Пошасцей поўныя грудзі.Чорны
Ха-ха-ха! жыць табе трудна, Цесна, хоць свет так вялікі, Й думцы з людзямі адлюдна, Свойскае стала ўсё дзікім. І долю ўжо як абязвечыў, — Скарб цябе цягне закляты. А колькі разоў ад мяне чуў: Лезеш і тутка здарма ты.Сам (знаходзячы тапор)
Вось і тапор мой. К рабоце жывей! Скарб дастаць мушу я гэты; Ласкай павее тады ад людзей, Неба і цэлага свету.Замахваецца тапаром у самыя дзверы; Чорны зноў яго выбівае; Сам, абяссілены, валіцца на зямлю.
Чорны
Калі ж ты спагоніш ахвоту?.. Вянь павуцінай, травою; Змяшайся з гразёю, з балотам, Стукай аб мур галавою… Вясёлкай табе скарб смяецца, Вогнікам зводзе бліскучым… (Сам мацуецца ўстаць.) Што? Зноў табе, квольнік, здаецца, Што сіл досыць маеш магучых, Каб мяне тут паканаць, адалеці, Вываліць дзверы ў замчышчы. Не! Перш магілай на свеце Станеш свайго пажарышча, Пакуль сюды ўвойдзеш нязваны. Кінь свае думкі, дзяціна. Лепш чэрвем ад рана да рана Ляж пад гнілою асінай. Ха-ха-ха! і там жджы усходу, Новага ўсходу — прынады; Пішчы там, як каня ў пагоду, Вый, як ваўкі на Каляды.Сам (шукае, поўзаючы на каленях, тапор)
Мусіць, змацуе гэтая глуш. Эх ты, мой быт чалавечы, Ўдзержаць сякеры і то ўжо не дуж, — Корчацца ногі і плечы. Як бы тапор ужо толькі знайсці Ў гэтай пустошы заломнай… Дзе ён? Дамоў без яго ж мне не йсці… Як жа тут цёмна, як цёмна! (Дастае з-за пазухі смолку.) Маю на ўсякі прыпадак з сабой Колькі смаляных падпалак, Толькі запалкі… (Мацае ў кішэнях.) Ай, Божа ты мой! Дома забыўся запалак. (Шукае і знаходзіць вобмацкам тапор.) Ну, ўжо і так разачок свой знайшоў… (Прабуе пальцам лёза.) Толькі аб камень збіў зубы, Што ж? Так сягоння пойдзем дамоў, — Вытачу заўтра, мой любы. Эх, каб яшчэ ды папробаваць раз Гэтых струхлеўшых запораў! Вось і напаў бы у добры мо час… Там, эй, ня знаў бы ўжо гора.(З трудом устае і паглядае на дзверы.)
Чорны
Ты ўсё ўглядаешся ласа, — Збыцца не можаш пакусы; Дам я табе тут папасу, Толькі гуляй без прымусу.Сам
Ціха… Прыпомніў: ёсць мел у мяне. (Знаходзіць за пазухай крэйду.) Ўчора на мысль мне ўзляцела… Чуў, што і поўнач тады не чапне, Круг абвясці толькі ўмела! (Садзіцца пасярод ганка — бокам к дзвярам — на кучы друзу і крэйдай абводзіць каля сябе круг.) Вось мо цяпер і спазнаю усё, Як знайсці к скарбу дарогу; Ў поўнач тут, кажуць, сваё йдзе жыццё, Толькі б не знацца трывогай. Трэба хоць песню злагка зацягнуць, — З песняй смялей, кажуць людзі; Мыслі благія далей адлятуць, Шорах так страшан не будзе. (Пяе.) Атуманіла ночанька цёмная Нашы нівы і нашы сялібы І ўсім песню пяе непрытомную, Ў запацеўшыя звонячы шыбы. Ва ўсе сцежкі блізкія, далёкія Неспажыты ўплутаўся хвораст, Сцяг-прысады стаяць адзінокія, Агняцветны не выгляне пораст. Не заходзіць, ідучы прысадамі, Падарожны з далёкага краю; З добрай весткай, з ласкавымі радамі, Аб жыцці-нежыцці не спытае. Не заходзіць ніхто к нам са светачам, Як пажар, як агністае сонца, Неразвейнага, вечнага свету чым Аслабеўшай уліў бы старонцы. Ходзім, блудзім, снуем без прыстанішча, Адпраўляем старыя малітвы На забытым самымі курганішчы, Дзе спяць сведкі нявыйграных бітваў. Адно ветрам асіны хістаюцца, Дзе сном слава заснула нязваным, Ды круччо на пажыву злятаюцца Судзіць суд над жыццём закаваным. Гэй ты, гэй! наша ночанька цёмная, Завагніся ты сонца пажарам, Распалі нашу долю заломную, Не пракляццем, а божым будзь дарам! (Перастаўшы пець.) Нейкую кашу, бадай, не з дабром Ліха ўжо, знаць, заварыла; Свіст, бразгатня, тупаніна кругом. Што за нячыстая сіла?! Проста рабінава ночка прыйшла! Жудасць — дзе вока не кіне… Пацеры спробую, можа, імгла Гэта шыпучая згіне.Шэпча пацеры. Чорны свішча; з'яўляецца чалавек у лёкайскім уборы і, падаўшы жалезны саганок, знікае. Чорны запускае ў сярэдзіну саганка руку і, падымаючы адтуль жменю золата, падтрасае яго на далоні; грошы са звонам — як путаў жалезных — валяцца зноў у гаршочак; Чорны зноў іх адтуль бярэ і так усё перасыпае. Сярод ночнай цемры золата блішчыць чырванасмольным жудкім полымем і, як сыпецца, выдае, быццам плыве нейкая крывавая поліўка.
Чорны
Дзын-дзын-дзын, звіні, як жалеза, Золата, звонка-званіста; Звіні па жалезных нарэзах, Дзын-дзын-дзын, звіні ў звон ірдзіста. Звініце ў звон золата, лозы; Сыкайце, гадзіны, з гнёздаў; Звініце ў звон золата, слёзы; Бліск свой гасіце вы, звёзды.Вецер усільваецца. Словы Чорнага зліваюцца ў нейкую дзікую музыку з бразганнем грошай, шэлестам зараслей і скрыпам дошак забітых вакон і дзвярэй замчышча. З'яўляюцца — то з адной, то з другой стараны ганка — відмы; Чорны кідае кожнаму з іх па колькі чырвонцаў на зямлю, — касцятрупы хціва іх падбіраюць, падыходзяць к саму і цянююць навокал яго — то падбліжаючыся, то аддаляючыся ад абведзенага мелам круга.
1-е відма
Зноў ты, зноў — ты непакоіш Наша царства-уладарства; Зноў ламаці — думкі роіш — Праўды нашай гаспадарства. Вон адгэтуль, вон з парога! Скарб пад нашымі замкамі. Вон, якой прыйшоў дарогай: Скарб пільнуе цемра з намі. Хто закон наш не ўшануе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом такім спаўю я, Як вужакай, як гадзюкай.2-е відма
Што тут робіш? Хто асмеліў Падысці пад хорам гэты? За праступ такі на дзеле даць адказ свой мусіш мне ты. Не на смешкі, не на жарты Мы вартуем гэтых зломаў. Скарб пад нашай схован вартай — Не дадзім чапнуць нікому. Вон адгэтуль назаўсёды! І не важся ступіць кроку: Ўсе выходы і уходы Наша мае страж на воку. А хто варты не ўшануе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом такім спаўю я, Як вужакай, як гадзюкай.