Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:
Ха-ха-ха! блудзе ўсё, — разглядае кусткі; З рук і ног кроў цячэ, Сумны, бледны такі.

3-я русалка (выбягаючы)

Ха-ха-ха! блудзе ўсё. то аб пень, то аб лом. І на неба глядзіць, Як бы там яго дом.

2-я русалка (выбягае)

Ха-ха-ха! блудзе ўсё, З сучкоў знакі кладзе, Каб другі раз не йсці, Перайшоў ужо дзе.

Усе тры (разам)

Прыйдзе, прыйдзе сюды, Хоць бы млеў, хоць бы чэз, І засне, ах, засне, Як
бы ноч, як бы лес.

1-я русалка

Стойце! Чую трэск я.

2-я русалка

Ўжо ідзе.

3-я русалка

Ах, як кот!

Усе тры(разам)

А цяпер хто куды! Песні ў ход! Чары ў ход!

Разбягаюцца, толькі зблізу чуваць з трох бакоў іхны смех і «гу-ля-ля, гу-та-та».

Сам (змучыўся, чуць ідзе)

Ўжо змогся саўсім я, Змагла мяне цьма, А сцежкі-пуцінкі Няма як няма! Спаткаў і ваўка ўжо — Зуб ляскаў аб зуб; Сава праляцела І села на дуб. З-за пня выбег заяц І ў гушчу пабег, — А гэткі быў белы, Як вапна, як снег. Лізнула гадзюка Хвастом каля ног, Пабегла і недзе Схавалася ў мох. Ах, болей хадзіць, так Блудзіць не магу!.. І сон не астаўся Сабой у даўгу. Пара адпачыці, дыхнуці пара, Хутчэй мо на небе Узойдзе зара. (Садзіцца на кургане.) Ах, як тут выгодна! — Узгор, як пакой — Мох, лісце, чарнобыль, — Лес над галавой. Ах, ах, як жа слаўна Тут можна заснуць! (Прыслухоўваецца.) А ўсё нейкі шорах Як чуць, так і чуць… (Відам салавее.) Ох, муцяцца думкі, Павекі — як звон!.. Хацінка… сямейка… Ах, сон, ты мой сон!..

(Засыпае.

Русалкі выходзяць з укрыцця.)

1-я русалка(нагінаецца і ўглядаецца на Сама)

Ах, прыгожы які!

2-я русалка (як і першая)

І які малады!

3-я русалка (таксама)

І чаго ж, і нашто Заблудзіў аж сюды?

1-я русалка

Як ён люба злажыў Ручкі пад галаву!

2-я русалка

Як снапок, гэтак лёг Тут на мох, на траву!

3-я русалка

Сам сябе усяго У клубочак сагнуў; Як адпаўшы лісток, Як нябожчык, заснуў.

Усе тры (разам)

Ха-ха-ха! як лісток, Як нябожчык, заснуў!

2-я русалка

Цяпер сядзем пры ім, Як тры кветкі ў акне; Ціха так, каб не знаў, — Ні на яве, ні ў сне.

1-я русалка

І навеем яму, Пакуль сонца зірне, Казку долі яго.

2-я і 3-я русалкі(разам)

Што?

1-я русалка

Сон на кургане.

Усе тры (разам)

Гу-ля-ля, гу-та-та! Пакуль сонца зірне, Загадаем яму Сніці на кургане.

Садзяцца: дзве — наабапал — у галаве, адна — у нагах. Ціха, жаласліва пяюць; шум лесу зліваецца з іх песняй.

Спі, наш міленькі саколік, Госць наш не званы, не сланы! Дням пагубляў ты даўно лік Долі сваёй неспыняны. Мы над табою, мы — цені, Поля і лесу начніцы, — Казкай павеўнай асенім Думкі твае злыбядніцы. Гу-та-та, гу-ля-ля! Думкі твае злыбядніцы. Спі, наш міленькі… Нікому Гэткага сну не ссылалі: Будзеш ту дома, за домам, Будзеш ты бліжай і далей; Сокалам вольным па свеце Будуць павевы насіці; Вогнікі ўгледзіш на цвеце, — Будуць табе іх гасіці. Гу-та-та, гу-ля-ля! Будуць табе іх гасіці… Спі, наш міленькі… Далёка Неба глухога світанне; Будзе нялёгка, нялёгка, Покі дзень новы настане. Мы цябе тутка атулім Ласкай сваёю і песняй, Песняю — лю-лі, ой, лю-лі! Гэтак панадна, уцешна. Гу-та-та, гу-ля-ля! Гэтак панадна, уцешна… Спі, наш міленькі!.. Вы, сосны, Елкі, дубы і асіны, Кіньце шумеці жалосна, Пейце вясёлай часінай. Выгляні, месяц бяляны, Светач ад веку да веку; Сведкаю будзь неабманнай Гэтагу сну чалавека. Гу-та-та, гу-ля-ля! Сведкаю будзь неабманнай Гэтагу сну чалавека.

Пад канец песні падбліжаецца з аднаго боку воўк, а з другога — ліс і аподаль на задніх лапах садзяцца; паміж іх падымаецца да палавіны гадзіна і глядзіць у бок спячага; з-пад лазовага куста высоўваецца заяц і разглядаецца. З апошнімі словамі русалчынай песні паволі апускаецца заслона.

II. На замчышчы

Ноч. Старое замчышча ці так сабе палац — калісь, знаць, важны — сягоння напаўразвалены. На гзымсах паўзрасталі палын і крапіва; каля сцен дзікія ружы і акацыі памяшаліся з лазой і непрыветліва шалясцяць. Вокны і дзверы ўсе наглуха забіты тоўстымі яловымі дошкамі. Ганак (дзе і рэч адбываецца) каменны, на шасці слупах — па тры з кожнага боку. Пусткай, гніллём і зніштажэннем вее з усяго замчышча.

Сам (падцікаецца к парадным дзвярам з тапаром у руках)

Колькі ўжо ночак, ах, колькі ўжо раз Стукаўся ў гэтыя сцены, — Вечна заходзіла штосці не ў час Мне на дарозе нязменна. Дзед мой нябожчык, калі уміраў, Так гаварыў мне і тату: Скарбы у лёхах замчышча схаваў Хтось адзін вельмі багаты. Трапіць жа можна ў ноч тую на след, Як з іх спадае закляцце; Толькі пары той не ведаў і дзед — Трэба яе адгадаці: Летам, увосень, зімою, вясной Гэтыя пробую дзверы; Штось адпіхае, штось кідае мной, З рук выбівае сякеру.

(Закладае лёза тапара за дошку і мацуе.)

Чорны (паяўляецца ля сцяны незаметна і хапаецца за сякеру)

Ты зноў сюды лезеш, няшчасны! Ха-ха-ха! вось так навала! Напрасна, мой мілы, напрасна Зноў цябе немач прыгнала. Не дам я да скарбаў дастацца, Варту я моцна трымаю; Хто важыцца з мною змагацца — Помач я крэпкую маю. Ці просьбай, ці грозьбай, ці стонам Стукнешся ў гэту мясціну — І ўсё на загубу: не ўлезеш да скону… Ха-ха-ха! счэзнеш скацінай…
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага