Сон на кургане
Шрифт:
Таварыш 3-га відма
Кабета
Ад усходу да ночы Так йшла ў постаці звінна — Смоллю пот лез у вочы, Хоць круці — кашуліна. А тут платы замного Кажуць, хоць гэтак мала… Наце! Што ж? ваша змога, Наша дзе ні прапала.3-е відма (з насмешкай)
Вось табе падмога ў працы Па скарб лезці у палацы, Дабівацца ў валадарства Цёмна-ночнага мацарства. СядзьцеТаварыш 4-га відма
Аднарукі
Як папраўдзе судзіці — Мне належала б плата. А тут кажуць плаціці За якуюсь там страту. Руку рвучы, машына Сапсавалася, праўда, Але ў чым жа я вінны, Калі вінна прылада.4-е відма
Ўсё да дружбы, ўсё да большай Тваім думам збор вясёльшы. Сядзьце роўна, жалязіста, Мазаліста і крывіста; Як дым гутні — так цягуча, Як час векаў — так жывуча, Як авечкі — гэтак дружна, Як падмуркі — так натужна, — Скарб не будзе тваёй стравай: Цемра тут закон і права!Таварыш 5-га відма
Так усё аплуцілі — Не найсці ў свеце света, І ўдабавак пусцілі На пакусу звод гэты. Ўзялі ўсё — дам апошкі: Капля, кажуць, жалее; Мо хоць трошкі, хоць трошкі На душы прасвятлее.5-е відма
Ўжо з пацехай ды вясёлай К табе йду, мой ты дзябёлы. Сядзьце шумна, як расохі, Дурнап'ян, чартапалохі; Як звон пляшак — неўгамонна, Як сама кроў — так чырвона, Як пагібель — так шчасліва, Затуманьце ўсе парывы, Каб не зводзіў скарб ласкавы… Цемра тут закон і права!Таварыш 6-га відма
Так аплуціў, ачмуціў, Як чарвяк лісток вішні, Хоць і знаю, што круціць, Хоць і знаю, што лішне, Мушу даць, хоць не штукі: Змёў з тачка і паскрэбы; Кажуць, лепшай прынукі Не найсці — як патрэба.6-е відма
На, і доўга не таргуйся, І па скарб да нас не сунься. Сядзьце ціха, сядзьце скрыняй, Як бы мухі ў павуціне. Як кароўка — гэтак дойна, Як свая цень — так спакойна; Гібка так — як валаконцы, Так працэнтна — як чырвонцы, — І па скарб не лезь аблавай: Цемра тут закон і права!Таварышы 7-га відма (Двое — старая кабета і падростак.)
Кабета
Каб хаця ужо свечак Як найболей разнеціў, Каб аж мой чалавечак На тым цешыўся свеце… На імшу на «задушкі»… За жывёлку таксама…Падростак
За памершыя душкі Майго таты і мамы.7-е відма.
Для навукі, для прымеру, Як паступкам знаці меру… Сядзьце складна і прыкладна, Непакратна і няздрадна; Як фігуркі выразаны, Як бібулы маляваны, Як грыбы ў спляснелай глебе: Вочы к небу, губы к небу! Ўсе жыцця здушыце з'явы… Цемра тут закон і права!Чорны (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма)
Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа Аплятаці шчыльна, жвава Абручамі ў знак, не ў знакі, Як гадзюкі, як вужакі.Відмы зноў сплятаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружачыся навокал Сама і пасаджаных пры ім звязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — не то пяюць; Чорны ў такт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шалясцяць зараслі; вецер свішча ў шчылінах. Усё гэта зліваецца ў адну нейкую пякельна-шалёную мелодыю: нема толькі сядзіць Сам і яго таварышы на друзах замчышча.
Відмы (у адзін голас)
Як гадзюкі, як вужакі, Абручамі ў знак, не ў знакі Аплятаці шчыльна, жвава Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа!Раптам асвечвае ўсё замчышча пажарны бляск. Момант відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавесна глядзяць: вочы іх крывёю наліты, зверскія, прагавітыя.
Чорны (стукаючы абломкам па саганку)
Зноў, на вырай, зноў, на жніва, Толькі спрытна, толькі жыва! Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева — Па наспелыя пасевы.Відмы расплятаюцца, кожнае бярэ за вяроўку — між галавой і рукамі — звязанага свайго таварыша і ў парадку, ў якім прыйшлі, сходзяць з ганка пад звон Чорнага грашыма.
Відмы
Па наспелыя пасевы — Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева. Толькі спрытна, толькі жыва, Гэй, на вырай, гэй, на жніва!Чорны свішча. З'яўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чалавек, што яго і прынёс.
Сам (усхапіўшыся з месца)
Што за дзіва, што за сіла Зноў круціла, зноў муціла?.. Скавытала і свістала, Як бы путам аплятала, — Ні то ў яве, ні спрасоння… Што за ночка мне сягоння?! Было цёмна, як у вуллі, — Хоць бы ў вока пальцам ткнулі, — А тут відна ў гэтых грудах, Хоць лічы іголкі ўсюды. (Углядаецца ў той бок, скуль б'е большы бляск.) Што я бачу?.. Ці ж быць можа? Гэта ж вёска!.. Божа!.. Божа!.. Жонка… дзіцё, бацька… матка… Ах ты, хатка, мая хатка!