Сон на кургане
Шрифт:
3-і голас
На вяроўцы ўсё раскажа.Адвязваюць пояс; пасыпаліся з-за пазухі кускі смолкі.
1-ы голас
Во, во! гляньце, чым прасвіста Ратаваў усіх нас чыста.Колькі галасоў
Нават смолка для падпалкі…3-і голас
Пэўна мае і запалкі.Валакуць
Сам
Ратаваці бег з папару Усіх чыста ад пажару.1-ы голас
Хай да дня тут перастое,— Там убачым, што якое…4-ы голас (да сляпой бабы)
А ты май яго на воку.Хутка ўсе адыходзяць у бок пажару.
Сам (панура)
За няма што на вяроўку, Як якога арыштанта…Падростак (выбягае са скрыпкай)
Хі! Якога бачу франта… Вось абняў, як дзеўку, грушу, Нат рукамі не паруша… Я хоць з бабай ажаніўся, Гэты ж к дрэву прычапіўся. (Да Сама.) Дрэнна, дзядзька! Невялічкі Смак пад дзічкай — не ўрваць дзічкі. Ну, пушчу цябе на волю, Вазьмі бабу маю толькі; — Ўсяго першы дзень жанаты, А ўжо хоць ідзі вон з хаты. Адно ты мяне не выдай…(Хоча развязаць пояс, але, аглянуўшыся, уцякае.)
Старая, за ёй нявестка падбягае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са слязьмі к Саму.
Старая
А!.. сынок мой, ці ж ты збрыдаў Хаткай, намі так без жалю?Стары (панура)
Ці то праўда, што казалі?Старая
Ўсё бацькам сказаць павінен.Сам (з болем)
Хоць зарэжце, я не вінен: На начлезе быў… 3 папару Ратаваць бег ад пажару, А яны мяне…Стары (перапыняючы)
Конь быў дома.Старая
Бег са смолкай і саломай Ўжо пад воласць, кажуць людзі.Нявестка (галосячы)
Што ж, міленькі, цяпер будзе? Ў ссылку могуць засудзіці, А мне хоць ідзі ў свет з дзіцем.Стары (глуха)
Не жалеў ты бацькі, маці, Ані жонкі, ні дзіцяці.Старая (слязліва)
Колькі бедненькаму мукі: Збілі так, звязалі рукі.(Хоча развязаць.)
Стары
Не чапай без часу, маці,— Гэтым нам не ўратаваці, Толькі можа стацца горай. Усё роўна ўжо дзень скора: Наверх праўда выйсць павінна. Хоць бы мела ўзяць нам сына.Сляпая (уціраючы слёзы)
Так ці сяк — не вернем хаткі… Прынясем пайдзем астаткі.(Уздыхаючы, адыходзяць.)
Падростак (падбліжаючыся)
Нудна, дзядзька! Мамка з таткам, Ну, і жоначка з дзіцяткам. Пагасціўшы, разышліся: Па апошняе пайшлі ўсе. Пакуль зноў хто прывандруе, Я на памяць падарую Паясок табе твой, дзядзька, Пажалею лепш, як бацька.Развязвае Саму рукі, той бяссільна асоўваецца ля грушы. Падростак садзіцца на стале і пачынае з увагай строіць скрыпку.
Сам (панура)
Ўсё згарэла, ўсё, дазвання — 3 хатай воля і прыстанне. Слепа стануць сведчыць людзі,— Суд у катаргу засудзіць. 3 усім родным разлучуся… Не вярнуся, а вярнуся — Уся вёска сходку скліча, Мне праступкі ўсе паліча; Скажуць: ссыльнага не трэба… Зноў без хаты, зноў без хлеба… 3 дзіцем жонка ў чужых згіне, А бацькі — у жабраніне… На пагібель, на скананне Ўсё згарэла, ўсё, дазвання.(Гаворачы ўсё гэта, круціць у руках пояс, мацуе і мяркуе яго даўжыню і жудка ўсміхаецца.)
Падростак (раптам перастаючы строіць скрыпку і ўглядаючыся ў адзін бок)
Зноў сюды прэ мая жонка.(Саскаквае са стала і ўцякае.)
Сам (як шалёны, ускаквае на стол і завязвае за сук грушы пояс)
Будзь шчасліваю, старонка!