Сон на кургане
Шрифт:
Мачыха маладой
Так пайшло, як пачалося…Соцкі
Што ж, пішыце: ўсё згарэла, Толькі воласць ацалела: Двор памог уратаваці.Прыстаў (запісваючы)
А з людзей?Голас з грамады
ДзіцёПрыстаў
Прычына?Колькі галасоў
Падпаліў во гэты злодзей.Мачыха маладой
Каб яму дна…Прыстаў
Годзе, годзе!Войчым маладога
Ўжо пад воласць…Прыстаў
Як завецца?Колькі галасоў
Сам.Прыстаў
Пакуль што разбярэцца, Трэба ўзяць яго пад стражу.Колькі галасоў
Няхай добра суд накажа!Прыстаў
Дзе бацькі?Колькі галасоў
Ў такога звера…Прыстаў
Ё ў мяне для іх папера.Стары і старая (падыходзячы к прыставу)
Гэта, барынька, мы будзем.Прыстаў
Вота ж тут стаіць вам, людзі: Даў на вашае прашэнне Губарнатар разрашэнне І праезд дзяшовы тожа: Ў хадакі ісці сын можа Выбіраць зямлю ў Сібіры.Стары і старая
Дзякуй, барынька, вам шчыра.Прыстаў (складаючы торбу)
А цяпер бывайце жывы!Колькі галасоў
I вам, барынька, шчасліва!Прыстаў (да стражнікаў, паказваючы на Сама)
Забіраць яго з сабою!Стражнікі ўсцягваюць Сама за рукі з зямлі.
Колькі галасоў (насмешліва гледзячы, як Сам, устаючы, хістаецца)
Бач, на ножаньках не ўстоіць.Сам (стогнучы балесна)
Ратаваці бег з папару Усіх чыста ад пажару…Вядуць яго ўлева; за ім ззаду прыстаў і пагарэльцы. Астаюцца: уся вясельная дружына, войчым, мачыха, старыя, іх Сляпая, падростак, вар'ятка і сляпая. Садзяцца: на зямлі — малады з маладой, абняўшыся; ля іх непадалёку — сват, маршалак, закоснік, дружкі, музыка, войчым і мачыха; стары — на лаве, звесіўшы галаву над сталом. Усе хмурыя, сумныя, некаторыя заплакаўшыся. Гул ад пажару заціх, толькі вецер шалясціць абтлеўшым лісцём грушы.
Старая (валяючыся на зямлі, як падкошаная, услед выводжанаму Саму)
Сына роднага забралі!Нявестка (супакойвае заплаканае дзіцянё)
Над дзіцём не мелі жалю.Сляпая (сама да сябе)
Што тут творацца за дзівы! Божа ты мой літасцівы. Стогнуць, плачуць і рагочуць. Што ім трэба, чаго хочуць?Старац (выйшаў незаметна і стаў ля грушы, як стуль забіралі Сама. Увесь абвешаны па-жабрачаму торбамі; стаіць, апёршыся абедзвюма рукамі на кій. Загаварыў глуха, панура і тады толькі звярнуў на сябе ўвагу)
3 грудзей вырві сваё сэрца,— Зіму, лета сушы ў печы; А як высахне, смалою Злі жывою сэрца тое,— Падпалі тады лучынкай, Каб гарэла безупынку, Як пажар гарэў сягоння,— I ідзі ў свет, як з паходняй: Праўды йдзі так з ім шукаці… Ты не знойдзеш.Дзяўчынка і хлопчык (выбягаючы і чапляючыся за вар'ятку, каторая ўсё снуе то сюды, то туды з галавешкай у руках і вянком на галаве)
Маці, маці! Дзе наш тата, дзе наш тата?Вар'ятка
Вон, ягнята, вон, шчанята!Падростак (сядзіць паводдаль на зямлі і пачынае іграць, паглядаючы на музыку)
Былі ў бацькі тры сыны…Паволі апускаецца заслона.
IV. У шынкоўні
Ноч. Зімой. Шынок у канцы горада; з левага боку дзверы; каля сцен расстаўлена восем столікаў; на сценах вісіць колькі лубачных малюнкаў; у кутку з левага боку вісіць абраз — перад ім цепліцца лямпа з алівай; па правым баку буфет і паліцы з бутэлькамі, за буфетам — шынкар; пасярод карчмы, пад сталяваннем, зачэплена вялікая лямпа; падлога ўся ў гразі і мокрая. Спачатку нікога няма, апрача шынкара і чатырох дзяўчын для паслугі, пасля пачынаюць сыходзіцца госці, выгляд маюць усе яны ўбогі, прыбіты, няшчасны. Ад трэцяга абразу прайшло колькі часу.