Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дзякуй табе за клопат, - сказаў стары чалавек.
– Цi не пара нам есцi?

– Я ж цябе запрашаў, - мякка сказаў хлопчык.
– Не хацеў адчыняць судкi, пакуль ты не быў гатовы.

– Зараз я гатовы, - сказаў стары чалавек.
– Мне трэба было толькi памыцца.

"Дзе ж ты мыўся?
– падумаў хлопчык.
– Вада ў вёсцы за дзве вулiцы ўнiз па дарозе. Я павiнен нанасiць сюды вады, i мыла трэба яму даць, i добры ручнiк. Як можна быць такiм бяздумным? Я павiнен прыдбаць яму iншую кашулю i свiтку на зiму, ды нейкiя чаравiкi,

ды iншую коўдру".

– Твая мясная страва цудоўная, - сказаў стары чалавек.

– Раскажы мне пра бейсбол, - папрасiў яго хлопчык.

– У "Амерыканскай лiзе" перамагаюць "Янкi", як я i казаў, - усцешана сказаў стары чалавек.

– Сёння яны прайгралi, - сказаў хлопчык.

– Гэта нiчога не значыць, вялiкi Дзi Маджыа зноў у форме.

– Ён толькi адзiн з гульцоў у камандзе.

– Вядома. Але ад яго ўсё залежыць. У iншай лiзе - памiж Бруклiнам i Фiладэльфiяй - я паставiў бы на Бруклiн. Тут у мяне ў думках Дзiк Сiслер i тыя яго магутныя ўдары ў старым парку.

– Нiколi не было нiчога падобнага на тое. Я нiколi не бачыў, каб мяч ляцеў так далёка.

– Памятаеш, як ён прыходзiў на "Тэрасу"? Я хацеў узяць яго ў рыбу, ды не адважваўся запрасiць. Тады я папрасiў, каб ты гэта зрабiў, але i ў цябе не хапiла духу.

– Я ведаю, што гэта была вялiкая памылка. Ён мог пайсцi з намi ў мора, i мы ўспамiналi б пра гэта ўсё жыццё.

– Я хацеў бы ўзяць у рыбу вялiкага Дзi Маджыа, - сказаў стары чалавек. Рыбакоў сын, кажуць. Магчыма, ён быў гэткi ж бядняк, як i мы, i яго не пакрыўдзiла б маё запрашэнне.

– Бацька вялiкага Сiслера нiколi не быў бедны i ў маiм веку гуляў у салiдных лiгах.

– Я ў тваiм веку быў перад мачтай* на караблi з чатырохкутнымi ветразямi, якi iшоў у Афрыку, i ўвечары бачыў на ўзмор'i львоў.

* Быў матросам, матроскi кубрык знаходзiўся ў пярэдняй частцы карабля.

– Я ведаю. Ты расказваў мне.

– Пра што нам лепш пагаварыць: пра Афрыку цi бейсбол?

– Пра бейсбол, я думаю, - сказаў хлопчык.
– Раскажы мне пра вялiкага Джона Дж. Мак Гро.
– Ён вымавiў Хота* замест Дж.

* На гiшпанскi лад.

– Ён таксама часам завiтваў на "Тэрасу" ў былыя днi. Але ён быў грубы i жорсткi, i не даць рады, калi выпiваў. У ягоных думках былi на роўных бейсбол i конi. Прынамсi, ён увесь час насiў спiс коней у кiшэнi i часта называў iхнiя мянушкi па тэлефоне.
– То быў вялiкi менеджэр, - сказаў хлопчык.
– Бацька лiчыць, найвялiкшы.

– Бо ён сюды наведваўся процьму разоў, - сказаў стары чалавек.
– Калi б Дзюрашэр працягваў прыязджаць да нас штогод, твой бацька лiчыў бы найвялiкшым менеджэрам яго.

– Хто на самай справе найвялiкшы менеджэр: Лiк цi Майк Гансалес?

– Думаю, яны роўныя.

– А найлепшы рыбак - ты.

– Не. Я ведаю лепшых.

– Que va*, - сказаў хлопчык.
– Ёсць нямала добрых рыбакоў i некалькi вялiкiх. Але гэткiх, як ты, больш няма.

* Уга (гiшп.).

– Дзякуй. Ты радуеш маё сэрца.

Спадзяюся, у моры не плавае рыбiна, з якой бы мы не справiлiся.

– Нямашака такой рыбiны, калi кажаш, што ты гэткi ж дужы, як i раней.

– Магчыма, я не такi дужы, як мне здаецца, - сказаў стары чалавек.
– Але я ведаю шмат хiтрыкаў i не завагаюся.

– Зараз табе трэба паспаць, каб ранiцай чуцца бадзёрым. Я занясу начынне на "Тэрасу".

– Ну дык дабранач. Я пабуджу цябе ўраннi.

– Ты мой будзiльнiк, - сказаў хлопчык.

– Мой узрост - будзiльнiк. Чаму старыя людзi так рана прачынаюцца? Цi не дзеля таго, каб падоўжыць, магчыма, апошнi свой дзень?

– Не ведаю, - сказаў хлопчык.
– Адзiнае, што мне вядома: маладыя хлопцы спяць моцна i прачынаюцца позна.

– Я гэта памятаю, - сказаў стары чалавек.
– Пабуджу цябе своечасова.

– Не хачу, каб мяне будзiў ён. Як паслугача.

– Разумею.

– Спi соладка, стары дружа.

Хлопчык знiк. На стале падчас iхняй вячэры не было нiякага святла, i стары чалавек, зняўшы нагавiцы, пайшоў да ложка ў цемры. Ён скруцiў нагавiцы, паклаўшы ўсярэдзiну газету, i атрымалася падушка. Захутаўшыся ў коўдру, стары чалавек лёг на iншыя старыя газеты, што прыкрывалi спружыны ложка, i заснуў.

Спаў ён нядоўга i снiў Афрыку, дзе быў у юнацтве: доўгiя, несканчоныя, то залацiстыя, то бялюткiя - аж вачам балюча - берагi, высокiя мысы i магутныя карычневыя горы. Цяпер ён кожную ноч жыў на тым узмор'i, чуў у снах, як шумiць прыбой, бачыў, як хвалi ягоныя ўзнiмаюць i апускаюць лодкi тубыльцаў.

Ён спаў i адчуваў пах смалы i пакулля, як на палубе, а ўраннi берагавы вецер прыносiў пах Афрыкi.

Звычайна, калi да яго далятаў вецер, ён прачынаўся i, апрануўшыся, iшоў будзiць хлопчыка. Але гэтай ноччу пах берагавога ветру завiтаў нашмат раней, i ён ведаў, у сне, што яшчэ занадта рана, i таму снiў аснежаныя пiкi на Канарскiх выспах, што ўставалi з мора, а потым розныя тамтэйшыя гаванi i рэйды.

Яму больш не снiлiся нi штормы, нi жанчыны, нi вялiкiя падзеi, нi вялiкая рыба, нi бойкi, нi спаборнiцтвы ў сiле, нi ягоная жонка. Цяпер ён снiў толькi мясцiны ды львоў на ўзбярэжжы. Сутоннем яны бавiлiся, што тыя кацяняты, i ён любiў iх, як любiў хлопчыка. Ён нiколi не снiў хлопчыка.

Стары чалавек прачнуўся, зiрнуў праз адчыненыя дзверы на месяц, раскруцiў i адзеў нагавiцы. Памачыўшыся за халупай, ён рушыў угару па дарозе будзiць хлопчыка. Ён дрыжаў ад ранiшняга холаду, але ведаў, што ўрэшце сагрэецца дый неўзабаве будзе веславаць.

Дзверы хацiны, дзе жыў хлопчык, былi незамкнутыя, ён адчынiў i цiха ступiў босымi нагамi. Месяц на зыходзе дазваляў яму добра бачыць хлопчыка, якi спаў на сваiм сцiплым ложку ў першым пакоi. Ён мякка абхапiў адну пяту i трымаў яе, пакуль хлопчык не прачнуўся i не зiрнуў на яго. Стары чалавек кiўнуў, i хлопчык, сеўшы на ложку, узяў з зэдлiка, што стаяў побач, штаны i нацягнуў iх на сябе.

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13