Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

– Блага цяпер табе, рыба, - сказаў ён.
– I мне, ведае Бог, таксама.

Ён азiрнуўся, каб убачыць птушку, бо цяпер быў бы рады такому кампан'ёну. Але птушкi не было.

"Доўга ты тут не затрымалася, - падумаў чалавек.
– Але табе будзе цяжэй там, куды ты ляцiш, пакуль не дасягнеш берага. I як гэта я дазволiў рыбiне зрэзаць мяне адным хуткiм рухам? Я, вiдаць, тупею. А можа, я пазiраў на птушачку ды разважаў пра яе. Цяпер буду звяртаць увагу толькi на сваю работу, i яшчэ я мушу з'есцi тунца, каб потым не бракавала моцы".

– Як хацеў бы я, каб хлопчык быў тут i

каб я меў трохi солi, - сказаў ён уголас.

Перасунуўшы цяжар шнура на левае плячо i асцярожна ўкленчыўшы, ён абмыў руку ў акiяне i трымаў яе, апушчаную ў ваду, больш за хвiлiну, назiраючы, як цягнецца, знiкае крывавы струменьчык i плынь раўнамерна абцякае яе. Лодка ж кiравалася далей.

– Ён замарудзiў свой рух, - сказаў стары чалавек.

Ён яшчэ не выймаў бы руку з салёнай вады, але баяўся, што рыба зноўку тузане, таму ён падняўся, моцна стаў на ногi i, узняўшы руку, патрымаў яе на сонцы. Гэта шнур пекануў па ёй. Рана была якраз у рабочай частцы рукi. Ён ведаў: рукi яшчэ спатрэбяцца, i яму зусiм не хацелася быць параненым да пачатку змагання.

– А цяпер, - сказаў ён, калi яго рука высахла, - я павiнен з'есцi невялiчкага тунца. Я магу дацягнуцца да яго бусаком i паесцi тут, у камфорце.

Ён стаў на каленi, намацаў бусаком тунца пад кармой i працягнуў да сябе, стараючыся не зачапiць скруткi шнуроў.

Трымаючы шнур левым плячом iзноў i абапiраючыся левай жа рукою аб дошкi борта, ён зняў тунца з кручка бусака, а бусак паклаў на ранейшае месца. Ён прыцiснуў рыбу адным каленам i стаў нарэзваць вузкiя кавалкi цёмна-чырвонага мяса ўдоўж ад патылiцы да хваста. Гэта былi клiнаватыя кавалкi, i ён наразаў iх, пачаўшы ад хрыбта аж да краю жывата. Ён адрэзаў шэсць скрылiкаў i расклаў на носе лодкi, выцер нож аб штаны, падняў банiтаў шкiлет за хвост ды шпурнуў за борт.

– Вiдаць, я не з'ем цэлы кавалак, - сказаў ён i паласнуў упоперак аднаго. Ён адчуваў усё тую ж напругу шнура, а левую руку звяло. Яна здранцвела сцiскала цяжкi шнур, i ён з прыкрасцю глянуў на яе.

– Што гэта за рука, - сказаў ён.
– Скурчвайся сабе, калi хочаш. Або вазьмi ды зрабiся кiпцюром. I хiтрыкi табе не дапамогуць.

"Давай, падсiлкоўвайся, - падумаў ён, гледзячы ў цёмную ваду на закiнуты шнур.
– З'еш гэта зараз, i ўмацуеш сваю руку. Не рука тут вiнаватая, i ты шмат гадзiн быў з рыбiнай. I, магчыма, будзеш з ёю вечна. А зараз еш банiта".

Ён падняў кавалак, паклаў у рот i стаў павольна жаваць. Смак быў даволi прыемны.

"Жуй, як след, - падумаў ён, - каб выцiснуць усенькi сок. Вядома, было б няблага мець зараз крыху лайма* або лiмон, або соль".

* Лайм - цытрон.

– Як чуешся, рука?
– спытаўся ён у рукi, здранцвелай гэтак, што льга было згадаць rigоr тоrliз*. Я з'ем трохi болей дзеля цябе.

* Трупнае скарчаненне (лац.).

Старанна жвакаючы, ён спажыў другую частку таго кавалка, што разрэзаў папалам, а пасля выплюнуў скуру.

– Цi не робiцца табе лепей, рука? Пэўна, занадта рана пытаюся?

Ён узяў ды стаў жаваць другi цэлы кавалак.

"Дужая паўнакроўная рыба, - падумаў ён.
– Мне пашэнцiла, што я злавiў яе, а не дэльфiна. Дэльфiн - той задужа салодкi.

А гэтая - ледзь-ледзь, i ўся ейная моц захавалася.

Не выпадае быць непрактычным, - падумаў ён.
– Шкада, што ў мяне няма крыху солi. Бо невядома, высушыць сонца тое, што засталося, цi зробiць гнiллём. Таму мне лепей з'есцi i астатняе, хоць я не галодны. Рыба з кручком плыве сабе. З'ем усё i тады буду гатовы".

– Набярыся цярпення, рука, - сказаў ён.
– Я раблю гэта для цябе.

"З большай ахвотай я кармiў бы рыбiну, - падумаў ён.
– Марлiн - мой брат. Але я мушу забiць яго, таму павiнен быць дужы". Паволi, засяроджана стары чалавек спажыў усе клiнападобныя скрылiкi.

Ён выпрастаўся i выцер рукi аб порткi.

– А зараз, - сказаў ён, - можаш выпусцiць шнур, рука, i я спраўлюся з iм адной правай рукой, пакуль у цябе не пройдзе гэтая трасца.
– Ён паставiў нагу на цяжкi шнур, якi раней трымала левая рука, i зноў напружана ўгнуў спiну.

Божа, дапамажы мне пазбыцца гэтай здранцвеласцi, - сказаў ён.
– Бо хто ведае, цi не выкiне рыба якога конiка.

"Але пакуль што марлiн спакойны, - падумаў ён, - i трымаецца свайго плана. Толькi што ў яго за план? I цi ёсць ён у мяне? Мой план я мушу дастасаваць да ягонага, зважаючы на вялiзны марлiнаў памер. Калi ён вынырне, пакажацца, я змагу яго ўхайдолiць. Але ён, вiдаць, надумаў заставацца там заўжды. Дык i я застануся з iм назаўжды".

Ён пацёр скурчаную руку аб нагавiцы i памкнуўся размяць непаслухмяныя пальцы. Але рука не расцiскалася. "Мажлiва, сонца ёй дапаможа, - падумаў ён. Мажлiва, яна расцiснецца, калi ператравiцца дужы сыры тунец. Калi мне трэба расцiснуць руку, я зраблю гэта, чаго б яно нi каштавала. Але не цяпер, не ўжываючы сiлу. Хай здранцвенне пройдзе само, хай рука акрыяе самохаць. Цi ж не я знявечыў яе ўночы, калi было неабходна выслабанiць ды злучыць тыя шнуры?"

Ён глянуў удаль на мора, i да яго прыйшла думка: якi ён цяпер адзiнокi. Але тут ён угледзеў у глыбокай цёмнай вадзе прамянiстыя прызмы i ўбачыў шнур, што цягнуўся за кармою, i кранутую дзiўнай хвалiстасцю роўнядзь. Воблакi збiралiся ў кучы, як бывае перад пасатам, ён зiрнуў угару i ўбачыў чараду дзiкiх качак, што вырысоўвалася, як на гравюры, на небе над вадою, пасля яна зацягнулася смугою, потым выразна паўстала зноў, i ён спасцiгнуў, што чалавек нiколi не бывае самотны ў моры.

Ён падумаў, як баяцца некаторыя людзi заплываць у малых лодках у адкрытае мора, адкуль не вiдаць сушы. Яны маюць рацыю ў тыя месяцы, калi надвор'е раптоўна пагаршаецца. Але зараз была пара цыклонаў, а калi iх, цыклонаў, у такi час няма, гэта найлепшая пара ва ўсiм годзе.

Калi цыклон наблiжаецца, а ты ў моры, заўжды ёсць ягоныя прыкметы на небе за колькi дзён наперад. На беразе не кожны iх бачыць, бо i не ведае, што яны ёсць: у форме воблакаў, напрыклад. Але зараз цыклона не чакаецца.

Ён падняў галаву i ўбачыў: белыя кучавыя воблакi, што грудкi марозiва, дружна збiралiся да купы, а яшчэ вышэй як бы тонкае пер'е прылiпла да высокага вераснёўскага неба.

– Лёгкi brisa*, - сказаў ён.
– Надвор'е лепшае для мяне, як для цябе, рыба.

* Брыз (гiшп.).

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора