Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

Неяк пасля паўдня шнур пачаў узнiмацца зноў. Аднак рыба ўсяго толькi паднялася трохi вышэй. Сонца ўгравала левую руку i плячо старога чалавека, ды ягоную спiну, i, такiм чынам, ён зразумеў, што рыба павярнула на паўночны ўсход.

Зараз, калi ён ужо бачыў яго, ён мог уявiць сабе, як марлiн плавае ў вадзе з распасцёртымi, нiбы крылы, фiялетавымi груднымi плаўнiкамi, кроячы цемру прамым вялiзным хвастом. "Цiкава, што ён бачыць на такой глыбiнi, - падумаў стары чалавек.
– Ягонае вока з кулак, у каня яно куды меншае, але той здатны бачыць у цемры. Некалi я зусiм няблага бачыў у цемры, не ў поўнай, вядома. Не нашмат горш за ката".

Сонечная цяпло i тое, што стары чалавек варушыў i варушыў пальцамi, зняло здранцвеласць

з левай рукi поўнасцю, i ён пачаў перакладваць на яе ўсё больш работы ды пацепваць мускуламi спiны, каб трошкi перасунуць балючы шнур.

– Калi ты не стамiлася, рыба, - сказаў ён уголас, - дык ты вельмi дзiўная.

Ён чуўся зняможаным i ведаў, што неўзабаве прыйдзе ноч, i стараўся думаць пра iншыя рэчы. Ён думаў пра Вялiкiя Лiгi (для яго яны былi Оrап Ligаs), памятаючы, што "Янкi" з Ню-Ёрка гулялi з дэтройцкiмi "Тыграмi".

"Другi дзень мiнае, як я не ведаю вынiкаў juegos*, - падумаў ён.
– Але я не павiнен губляць веры, i я мушу быць вартым вялiкага Дзi Маджыа, якi ўсё робiць дасканала, перасiльваючы нават боль ад пятачнай шпоры. Што гэта за штука: пятачная шпора?
– спытаўся ён у самога сябе.

* Спартовыя гульнi (гiшп.).

У нас яе нiколi не бывае. Няўжо ад яе гэтак жа балюча, як ад шпоры байцовага пеўня ў пяту? Наўрад цi я здолеў бы вытрываць гэта або страту вока цi абодвух вачэй ды працягваць змагацца, як тыя байцовыя пеўнi. Чалавек не роўня найлепшым птахам i звярам. Усё ж я ахвотней быў бы той iстотай, што цяпер там, пада мною, у цемрадзi мора".

– Пакуль не завiталi акулы, - сказаў ён услых.
– Завiтаюць акулы - Божа, ратуй яго i мяне.

"Як табе здаецца, цi вартаваў бы гэтую рыбiну вялiкi Дзi Маджыа так доўга, як вартавацьму я?
– задаў ён сабе пытанне.
– Я перакананы, што ён быў бы тут яшчэ лепшы за мяне, бо малады i дужы. Ягоны бацька таксама быў рыбак. Дык цi надта балюча яму ад той пятачнай шпоры?"

– Не ведаю, - уголас вымавiў ён.
– Пятачнай шпоры ў мяне нiколi не было.

Калi сонца зайшло, стары чалавек прыгадаў, каб надаць сабе ўпэўненасцi, як некалi ў таверне ў Касабланцы ён дужаўся, чыя рука мацнейшая, з вялiзным неграм з Сьенфуэгаса, якi быў наймацнейшым хлопцам ва ўсiм порце. Яны правялi адзiн дзень i адну ноч, упiраючы локцi ў накрэсленую крэйдай на стале рысу, з выпрастанымi перадплеччамi, намёртва счапiўшы рукi. Кожны намагаўся пакласцi руку другога на стол. Багата хто бiўся аб заклад, людзi заходзiлi i пакiдалi пакой, асветлены газнiцамi, а ён глядзеў на неграву ручышчу, на ягоную кiсць i ў твар яму. Яны змянялi рэферы кожныя чатыры гадзiны пасля першых васьмi, каб суддзi маглi паспаць. Кроў выступiла з-пад ягоных пазногцяў i негравых, i яны пазiралi адзiн аднаму ў вочы i на рукi, i на перадплеччы, i спрачальнiкi прыходзiлi i выходзiлi з пакоя, а то ўсаджвалiся на высокiя крэслы, што стаялi каля сцяны, ды назiралi. Лямпы кiдалi ценi на драўляныя афарбаваныя яскравым блакiтам сцены. Неграў цень быў велiзарны, i ён поўз па сцяне, калi вецер раскалыхваў лямпы.

Рознiца памiж грашыма, што ставiлi на кон, i сумай, якую атрымаў бы пераможца ў закладзе, усю ноч мянялася ў той цi iншы бок, i гледачы напампоўвалi негра ромам i запальвалi яму цыгарэты. Урэшце негр, на добрым падпiтку, ажно лез са скуры i аднаго разу змусiў руку старога чалавека, якi тады не быў стары, а быў Сант'ягам Еl Сатреoп*, амаль на тры цалi страцiць раўнавагу.

* Чэмпiён (гiшп.).

Але стары чалавек патрапiў выпрастаць руку, i тая зноў была ўпоравень з супернiкавай. Ён быў упэўнены зараз, што адужаў гэтага цудоўнага хлопца i сапраўднага атлета. I на свiтаннi, калi спрачальнiкi прасiлi абвясцiць, што двубой скончыўся нiчыёй, i рэферы адмоўна круцiў галавой, ён, рашуча намогшыся, стаў хiлiць неграву руку нiжэй i нiжэй, пакуль тая не легла на стальнiцу. Матч распачаўся ў нядзелю ранiцой i скончыўся ранiцой у панядзелак. Багата хто з тых, што бiлiся аб заклад, прасiлi абвясцiць нiчыю, бо яны мусiлi iсцi - у порт грузiць мяшкi з цукрам або на працу ў Гаванскую Вугальную Кампанiю. Каб не гэта, кожнаму рупiла б дачакацца фiнiша. Але ж ён фiнiшаваў, i раней, як хто-кольвек павiнен быў iсцi на работу.

Яго доўга ўсе звалi Чэмпiёнам, а ўвесну быў матч у адказ. Але няшмат грошай ставiлася на кон, i ён лёгка выйграў матч, бо падарваў у негра з Сьенфуэгаса веру ва ўласныя сiлы ў першым паядынку. Пасля ён правёў яшчэ пару матчаў, а потым - нiводнага. Ён вырашыў, што здольны адужаць любога, калi моцна захоча, але гэта шкодна для ягонай правай рукi, якою ён ловiць рыбу. Ён правёў колькi пробных матчаў, дужаючыся левай. Аднак левая рука заўсёды была здраднiцкаю i нiколi не выконвала ягоных загадаў, i таму ён не даваў ёй веры.

"Сонца добра выпалiць ейную хваробу, - падумаў ён.
– Яна не павiнна больш дранцвець, хiба што ўначы будзе занадта холадна. Хацеў бы я ведаць, што прынясе гэтая ноч".

Самалёт праляцеў над галавой на сваiм шляху ў Майамi, i ён бачыў, як ягоны цень спудзiў чароды лятучых рыб i тыя шуганулi ўгору.

– Калi гэтулькi лятучай рыбы, дык тут павiнен быць дэльфiн, - сказаў ён i налёг на шнур, каб уведаць, цi нельга трохi падцягнуць рыбiну. Але не, ад напятага - глядзi, каб не парваўся, - шнура ажно адскоквалi кроплi. Лодка паволi кiравала наперад, i ён назiраў за самалётам, пакуль той не знiк з поля зроку.

"Вiдочна, у самалёце дужа нязвыкла, - падумаў стары чалавек.
– Цiкава, як выглядае мора з такое высi? Яны павiнны добра бачыць рыбу, калi лётаюць не занадта высока. Я хацеў бы лётаць вельмi павольна на вышынi двухсот сажняў i выглядаць рыбу згары. Калi я хадзiў у мора лавiць чарапах, то забiраўся на салiнг на вяршыню мачты i нават з той вышынi бачыў нямала. Дэльфiны адтуль зелянейшыя, i ты можаш бачыць iхнiя палосы i фiялетавыя плямы, i можаш бачыць увесь касяк, як яны плаваюць. Чаму гэта так, што ўсе борздыя рыбы з цёмных глыбiняў маюць фiялетавыя спiны i, зазвычай, фiялетавыя палосы або плямы? Дэльфiн толькi здаецца зялёным, а ў сапраўднасцi ён залацiсты. Але калi ён прыходзiць кармiцца, добра прагаладаўшыся, фiялетавыя палосы паказваюцца ў яго на баках, як у марлiна. Цi гэта ад злосцi, цi ад большай хуткасцi яны выступаюць?"

Якраз перад тым, як сталася цёмна, а стары чалавек мiнаў вялiзную выспу саргасавых водарасцей, што ўздымалiся i калыхалiся ў светлым моры, як быццам акiян мiлаваўся з некiм пад жоўтаю коўдраю, невялiчкi шнур ухапiў дэльфiн. Ён убачыў яго, калi той скочыў у паветра, сапраўды залаты ў апошнiм праменнi сонца, выгiнаючыся i шалёна матляючы плаўнiкамi ў паветры. Дэльфiн скочыў яшчэ раз, дэманструючы акрабатыку страху, i стары чалавек прабраўся назад на карму i, скурчыўшыся, трымаючы вялiкi шнур ўсёю праваю рукою, цягнуў дэльфiна леваю, наступаючы на штораз даўжэйшы шнур голаю леваю нагою. Калi рыба была ля самай кармы, вар'юючы, кiдаючыся з боку ў бок, стары чалавек перагнуўся цераз карму, уцягнуў яе, зiхотка-залатую, з фiялетавымi плямамi, у лодку. Ейныя скiвiцы сутаргава працавалi, яна кусала i кусала кручок, малоцячы дно чоўна доўгiм пляскатым целам, хвастом i галавою, пакуль ён не агрэў яе па зiхатлiвай залатой галаве i пакуль яна не ўздрыгнула i не супакоiлася.

Стары чалавек зняў з кручка рыбу, насадзiў на яго другую сардзiну i закiнуў шнур. Пасля ён паволi стаў прабiрацца назад на нос. Ён памыў левую руку i выцер яе аб нагавiцы. Пасля пераклаў цяжкi шнур з правай рукi ў левую i памыў правую руку ў вадзе, назiраючы, як сонца апускалася ў акiян i з якiм нахiлам цягнуўся вялiкi шнур.

– Ён плыве, як плыў, - сказаў стары чалавек. Але паназiраўшы, як вада абцякае руку, заўважыў: рух лодкi стаў куды павольнейшы.

– Я звяжу два вёслы разам, упоперак кармы, i гэта замарудзiць вандроўку ўночы, - сказаў ён.
– I яму, i мне пара адпачыць.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи