Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

"Разумней будзе растрыбушыць дэльфiна трошкi пазней, каб зберагчы кроў у мясе, - падумаў ён.
– Зраблю гэта пазней i тады ж звяжу вёслы, для тармажэння. Няхай марлiн цешыцца спакоем, не варта яго асаблiва турбаваць на заходзе. Заход сонца цяжкая часiна для рыб".

Ён высушыў руку, трымаючы яе ў паветры, пасля ўхапiў ёю шнур i, расслабiўшыся як мог, даў падцягнуць сябе наперад да борта, гэтак, што на саму лодку прыпадала цяпер напругi не менш, калi не болей, як на яго.

"Я вучуся як спраўляцца з такiм клопатам, - падумаў ён.
– Прынамсi, з гэтай часткай работы. I

не забудзься яшчэ, што ён не еў з таго часу, як узяў прынаду, i што ён вялiзны i яму трэба шмат ежы. А я з'еў цэлага банiта. Заўтра прымуся за дэльфiна. Ён зваў яго dоradо. Мажлiва, пакаштую ўжо тады, калi буду чысцiць. Яго куды цяжэй есцi, як банiта. Але ж лёгкага нiчога няма".

– Як пачуваешся, рыба?
– спытаўся ён уголас.
– Я добра пачуваюся, i мая левая рука паздаравела, i я маю запас ежы на ноч i на дзень. Так што цягнi лодку, рыба.

Ён не чуўся напраўду добра, боль ад шнура, якi ўядаўся ў спiну, ужо быў не проста боль - ён нерайшоў у тупую ламоту, якой ён пабойваўся. "Але са мной здаралiся горшыя рэчы, - думаў ён.
– Мая рука толькi трошкi парэзаная, а другая ўжо не здранцвелая. Ногi мае ў парадку. Апроч таго, цяпер у мяне ёсць перавага: я маю правiзiю".

Ужо сцямнела, у вераснi па заходзе сонца цямнее хутка. Ён ляжаў, прыхiнуўшыся да шэрых абшарпаных дошак лодкi, адпачываючы ад усёй сваёй стомы. Загарэлiся першыя зоркi. Яму была невядома назва зоркi Рыгель, але ён бачыў яе i ведаў, што неўзабаве выйдуць i астатнiя, i ён будзе з усiмi сваiмi далёкiмi сябрамi.

– Марлiн - таксама мой сябра, - сказаў ён услых.
– Гэткага я нiколi не бачыў i не чуў, што ёсць такi. Але я павiнен забiць яго. Добра яшчэ, што нам не трэба спрабаваць забiць зоры.

"Уявi, што было б, калi б чалавек штодня спрабаваў уходаць месяц, падумаў ён.
– Месяц жа не стаiць на месцы. А можаш сабе ўявiць, як чалавек штодня палюе на сонца? Мы нарадзiлiся шчаслiвыя", - прыйшоў ён да высновы.

Потым яму стала шкада вялiзную рыбiну, якая не мела чаго есцi. Але яго рашучы намер даканаць марлiна нiяк не паслабеў ад таго шкадавання. "Як багата людзей накормiць ён, - разважаў стары чалавек.
– Але цi вартыя яны есцi яго? Ну, безумоўна, не. Няма анiкога, хто быў бы варты спажыць яго, гэтак ён сябе паводзiць, з такiм пачуццём годнасцi".

"Я не дужа разумею гэтыя рэчы, - падумаў ён.
– Але добра, што нам не трэба намагацца забiць сонца або месяц, або зоркi. Досыць таго, што мы жывiмся морам i вымаем дух з нашых праўдзiвых сяброў.

А цяпер, - падумаў стары чалавек, - трэба вырашыць з тармажэннем. Яно мае свае хiбы i свае вартасцi. Я магу згубiць гэтулькi шнура, што згублю i марлiна, калi той рване ад мяне, а тормаз - звязаныя адно з другiм вёслы будзе на месцы, i лодка згубiць усю сваю лёгкасць. Вядома, ейная лёгкасць доўжыць нашыя супольныя пакуты, але яна ж - зарука маёй бяспекi, бо ён здатны на вялiзную хуткасць, якою яшчэ нiколi не карыстаўся. Што б там нi было, я павiнен растрыбушыць дэльфiна, каб не сапсуўся, i трохi з'есцi, каб захаваць сiлу.

Зараз я адпачну яшчэ гадзiнку, пагляджу, цi гэткi ж ён моцны, што быў, i цi гэтак жа, як раней, плыве, а потым падамся на карму са сваiм

рупескам i цвёрда наважу, што рабiць. Тым часам я магу назiраць, як ён трымаецца i цi нямашака з iм якiх змен. Вёслы - добрая прыдумка, але зараз гуляць трэба з аглядкай! Гэта яшчэ рыба хоць куды, i я заўважыў, што кручок быў у куце рота, i рот быў шчыльна закрыты. Такой бяды той кручок. Голад - вось што яму дапякае, i тое, што супроць яго якаясьцi незразумелая яму сiла. Спачывай зараз, старэча, а ён хай сабе працуе, пакуль твой чарод не прыйдзе".

Ён адпачываў, як яму здалося, гадзiны дзве. Месяц узышоў на небе позна, толькi па iм ён мог вызначыць час. Дый цi адпачываў ён узапраўды? Стары чалавек, як i раней, нёс на сваiх плячах няспынную цягу рыбы, але ён паклаў левую руку на планшыр лодкi i ўсё больш давяраўся лодцы самой, ейнаму супрацiву рыбiне. "Як было б проста i добра, калi б я мог напяць шнур моцна, падумаў ён.
– Але калi марлiн раптоўна толькi падасца ўбок, то парве яго. Я павiнен змякчаць напругу шнура сваiм целам i ў любы час быць гатовы адпусцiць той абедзвюма рукамi".

– Але ты яшчэ не спаў, старэча, - сказаў ён уголас.
– Гэта ж палова дня i ноч, i другi дзень, а ты яшчэ не спаў. Ты павiнен вынайсцi спосаб, як трохi паспаць, калi ён спакойна плыве. Не сплючы, у галаве возьме i памутнее.

"Але галава ў мяне ясная, - падумаў ён.
– Дужа ясная. Я такi ж ясны, як зоркi, а мы - радня*. I ўсё ж я павiнен паспаць. Зоркi спяць, i месяц, i сонца спiць, i нават акiян спiць часам, у пэўныя днi, калi плынь замiрае, калi ягоная паверхня гладзюсенькая.

* Лiтаральна - браты.

Але не забудзься пра сон, - падумаў ён.
– Трэба сябе змусiць, а пасля прыдумай штосьцi простае i пэўнае наконт шнуроў. Iдзi назад i прыгатуй дэльфiна. Гэта занадта небяспечна: прыстасоўваць вёслы для тармажэння, калi ты павiнен спаць".

– Я мог бы абысцiся без сну, - сказаў ён сабе.
– Але гэта было б задужа небяспечна.

Ён рачкi стаў прабiрацца назад на карму, намагаючыся не таргануць шнуром, якi трымаў марлiн. "Мажлiва, яго самога зморвае сон, - падумаў стары чалавек. Але я не хачу, каб ён адпачываў. Ён павiнен цягнуць, пакуль не зойдзецца".

Зноў апынуўшыся на карме, стары чалавек павярнуўся гэтак, што адна яго левая рука вытрымлiвала цяпер тое, што раней плечы, i правай рукой дастаў нож з похвы. Зоры зараз свяцiлi зырка, ён выразна бачыў дэльфiна i ўсадзiў лязо нажа ў ягоную галаву, а пасля выцягнуў дэльфiна з-пад кармы. Прыцiснуўшы адной нагой рыбу, не марудзячы, ён разрэзаў яе ад задняга праходу аж да кончыка нiжняй скiвiцы. Потым адклаў нож i трыбушыў рыбу правай рукой, дачыста выбiраючы вантробы i вырываючы шчэлепы. Ён адчуў, што трымае ў руках цяжкi i слiзкi страўнiк, i расцяў яго. Унутры былi дзве лятучыя рыбы, свежыя i цвёрдыя. Ён паклаў iх побачкi, а трыбухi ды шчэлепы кiнуў за карму. Яны патаналi, пакiдаючы ў вадзе святлiсты след. Рыба была халодная, струплявата-шэра-белая ў зорным святле, i стары чалавек аблупiў адзiн бок, прытрымлiваючы правай нагой рыбiну галаву. Пасля перавярнуў рыбу i зняў скуру з другога боку, ды адрэзаў мяса з абодвух: ад галавы ажно да хваста.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых