Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

Галава старога чалавека была цяпер ясная, пачуваўся ён здаровым i поўным рашучасцi, але меў мала надзеi. "Гэта было занадта добра, каб не скончыцца", падумаў стары чалавек. Ён глянуў на вялiзную рыбiну, да якой блiзiлася акула. Горш не было б, калi б гэта быў сон. "Я не магу ўтрымаць яе ад нападу на мяне, але, мажлiва, здолею яе ўлавiць. Dепtusо*, - сказаў ён у думках.
– Трасца тваёй матары".

* Зубач (гiшп.) - вiд акулы.

Акула iмклiва падплыла да кармы, i калi яна ўхапiлася за рыбiну, стары чалавек убачыў ейны разяўлены рот i дзiўныя вочы, убачыў, як тая рынулася наперад, i пачуў, як ейныя зубы са шчоўканнем секанулi мяса якраз ля хваста. Акулава галава была

над паверхняй мора, i спiна ейная паказвалася з вады, i стары чалавек мог чуць, як акула з трэскам iрвала скуру i мяса марлiна, i ён убiў ёй гарпун у галаву, у месцы, дзе лiнiя памiж вачыма перасякаецца з лiнiяй, што пачынаецца ад носа. Але такiх лiнiй у яе не мелася. Была толькi цяжкая завостраная блакiтная галава ды вялiкiя вочы, ды выпнутыя скiвiцы, якiя глыталi, шчоўкаючы, усё, што хапалi. Але тут быў мозг, i стары чалавек ударыў па iм. Ён нанёс удар сваiмi вiльготна-скрываўленымi рукамi, загнаўшы добры гарпун што было змогi. Загнаў яго без надзеi, але з рашучасцю i шчырай злазычнасцю.

Акула перакруцiлася, i стары чалавек убачыў, што ейнае вока нежывое. Потым яна перакруцiлася яшчэ раз, загортваючы сябе ў дзве вяровачныя пятлi. Стары чалавек ведаў, што акула мёртвая, але тая не жадала з гэтым пагадзiцца. Пасля, лежачы на спiне, лупячы хвастом i шчоўкаючы скiвiцамi, акула плужыла ваду, як гэта робiць быстраходная маторная лодка. Вада сталася белая там, дзе яна бiла па ёй хвастом, i тры чвэрцi тулава выступалi над вадой, ажно вяроўка напнулася, задрыжала i лопнула. Кароткi прамежак часу акула спакойна ляжала на паверхнi, а стары чалавек глядзеў на яе. Пасля яна вельмi паволi стала апускацца ўнiз...

– Яна забрала фунтаў сорак, - вымавiў стары чалавек.
– I яшчэ яна ўзяла мой гарпун i ўсю вяроўку, - падумаў ён, - i цяпер мая рыба крывавiць зноў, так што трэба чакаць другiх акул.

Ён не меў ахвоты больш глядзець на рыбiну пасля таго, як яе знявечыла акула. Калi тая ўхапiлася за марлiна, яму здалося, што напалi на яго.

"Але я забiў акулу, што кiнулася на маю рыбiну, - падумаў ён.
– I гэта быў сама вялiкi зубач, якога я калi бачыў. Бог сведка, што я iх бачыў даволi. Гэта было занадта добра, каб не скончыцца, - падумаў ён.
– Я хацеў бы зараз, каб гэта быў сон, i каб я нiколi не злавiў сваю рыбiну ды ляжаў сабе адзiн у ложку на газетах".

– Але чалавек не створаны для паразы, - сказаў ён.
– Чалавек можа быць знiшчаны, але не пераможаны. I ўсё ж я шкадую, што забiў рыбiну, - падумаў ён.
– Благi час надыходзiць, а я не маю нават гарпуна. Dentuso жорсткi, спрытны, дужы i разумны. Аднак я быў разумнейшы за яго. Можа, i не. Магчыма, я быў проста лепей узброены. Не затлумлiвай галаву думкамi, старэча, - сказаў ён уголас, - Плывi гэтым жа курсам, i хай усё будзе такое, якое будзе.

"Але я мушу думаць, - запярэчыў ён.
– Бо гэта адзiнае, што я сабе пакiнуў. Ды яшчэ бейсбол. Цiкава, што сказаў бы вялiкi Дзi Маджыа пра тое, як я гваздануў акулу па мазгах? Не такi ўжо гэта быў валатоўскi ўчынак, - падумаў ён.
– Любы мужчына змог бы такое зрабiць. Як ты лiчыш, цi рукi мае былi гэткай жа вялiкай перашкодай, як пятачныя шпоры? Не магу ведаць. З маёй пятой нiколi нiчога не здаралася благога, хiба што аднаго разу яе ўджалiў скатджала*, калi я наступiў на яго падчас плавання, спаралiжаваў мне нагу ўнiзе, прымусiў папакутаваць".

* Скат-дазiяцiс (рыба).

– Думай пра што-небудзь весялейшае, старэча, - сказаў ён.
– Зараз ты кожную хвiлiну ўсё блiжэй да дому. Цяпер табе лягчэй плысцi, бо ты страцiў сорак фунтаў.

Ён добра ведаў, што, хутчэй за ўсё, адбудзецца, калi ён апынецца ўсярэдзiне плынi. Але не было жаданага

выйсця.

– Адну рэч зрабiць можна, - сказаў ён уголас.
– Прывязаць нож да дзяржальна вясла.

Ён так i зрабiў, трымаючы руку на румпелi, наступiўшы на шкот нагой.

– Ну вось, - сказаў ён.
– Вядома, я стары. Але я не бяззбройны.

Дзьмуў свежы вецер, i ён плыў удала. Стары чалавек назiраў толькi за пярэдняй часткай рыбiны, i трохi надзеi да яго вярнулася.

"Неразумна не спадзявацца, - падумаў ён.
– Апроч таго, я перакананы, што гэта грэх. Не разважай пра грахi, - папракнуў ён сябе.
– Зараз даволi турбацыi i без грахоў. Ды я ў iх i не разбiраюся.

Не разбiраюся i не ўпэўнены, што веру ў гэта. Магчыма, грэх быў забiваць рыбiну. Мяркую, так, хоць зрабiў я гэта, каб выжыць самому i накармiць багата людзей. Але што тады не грэх? Не думай пра грэх. Запозна, i ёсць людзi, якiм плоцяць за тое. Няхай яны маракуюць. Ты нарадзiўся мараком, як рыба нарадзiлася рыбай. Сан Педра* быў рыбак, бацька вялiкага Дзi Маджыа таксама".

* Святы Пётра (гiшп.).

Але стары чалавек любiў думаць пра ўсё, што падсоўвала яму жыццё, i паколькi тут не было чаго чытаць i ён не меў радыёпрыймача, стары чалавек думаў багата ды ўсё разважаў пра грэх. "Ты забiў марлiна не толькi дзеля таго, каб жыць i прадаць яго як харч, зрабiў ён выснову, забiць яго штурхала цябе i твая гордасць, i тое, што ты рыбак. Ты любiў яго, калi той быў жывы, i любiў яго пасля. Калi ты яго любiш, то гэта не грэх - забiць яго. А мо яшчэ большы?"

– Занадта шмат думаеш, - сказаў ён услых.
– Але ты з ахвотай уходаў dепtusо, - загадаў ён.
– Той таксама кормiцца жывой рыбай, як i ты. Ён не з тых, што жывяцца падлiнай, i гэта не проста нейкая бадзяга-ненажэра. Зубач прыгожы, шляхетны i анiчога не баiцца. Я забiў, баронячыся, - сказаў стары чалавек уголас, - I зрабiў гэта як след.

"Апроч таго, - падумаў ён, - на свеце кожная iстота нейкiм чынам забiвае iншую. Я жыву, бо лаўлю рыбу, але рыбацтва гэтаксама i знiшчае мяне. Ты жывеш, бо хлопчык цябе ўтрымлiвае, - падумаў ён.
– Не трэба аж так сябе ашукваць".

Стары чалавек перагнуўся цераз борт i з лёгкасцю адарваў ад рыбiны (там, дзе хапанула акула) кавалак мяса. Пажаваўшы, ён адзначыў ягоную высокую якасць i добры смак. Цвёрдае, сакавiтае, не жылаватае i не чырвонае ў дадатак. Такое мяса, ведаў ён, найдаражэйшае на рынку. Але мясны пах разыходзiўся ў вадзе, i не было як даць рады, i стары чалавек разумеў, што надыходзiць надта кепскi час.

Вецер дзьмуў устойлiва-роўна, толькi трохi адступiў на паўночны ўсход, i стары чалавек ведаў: гэта азначала, што вецер не аслабне.

Стары чалавек паглядзеў наперад, але не змог убачыць жаданых ветразей, анi корпуса карабля, анi дыму з судна. Адно лятучыя рыбы выляталi з мора каля носа ягонай лодкi i вярталiся справа i злева назад у мора, ды жаўцелi лапiны Затоцкiх водарасцей. Ён не бачыў нават птушкi.

Стары чалавек плыў дзве гадзiны, спачываючы на карме, а часам жуючы кавалачак мяса марлiна, iмкнучыся адпачыць ды захаваць моц, калi заўважыў першую з дзвюх акул.

– Ау, - сказаў ён уголас. Гэтае слова нельга перакласцi i, магчыма, яно ўсяго толькi мiжвольны выгук, як у чалавека, калi цвiк прабiвае яму руку i ўваходзiць у дрэва.
– Gаlапоs*, - вымавiў ён.

* Акулы, што нападаюць i на чалавека.

Зараз ён угледзеў другi плаўнiк, што ўзнiмаўся за першым, i пазнаў: тупаносыя акулы. Але, iхнiя карычневыя трохкутныя плаўнiкi ды iмклiвыя рухi хвастом. Яны чулi пах i, узбуджаныя, ашалелыя ад голаду i прагнасцi, то гублялi яго, то зноў знаходзiлi. Але наблiжалiся няўхiльна.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4