Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён заклiнiў стырно, замацаваў шкот i пацягнуўся па дубiнку, што ляжала пад кармой. То быў адпiлаваны ад зламанага вясла кавалак дзяржальна даўжынёю футаў два з паловай. Ён мог яго ўжыць толькi адною рукою, бо вясло мела адмысловую ручку, за якую ён i ўхапiўся ды стаў размiнаць пальцы правай рукi, здымаць з iх здранцвеласць, назiраючы, як наблiжаюцца акулы. Абедзве яны былi gаlaпоs.

"Няхай першая добра возьмецца за рыбiну, а тады я гваздану ёй па кончыку носа або па кумпалу, па самай макаўцы", - вырашыў стары чалавек.

Дзве акулы падплылi разам, i, убачыўшы, як найблiжэйшая да яго разявiла пашчу i

ўсадзiла зубы ў срэбраны бок рыбiны, ён высока падняў дубiнку i трахнуў што было моцы па макаўцы ейнай шырокай галавы. Стары чалавек адчуў усё роўна як гумавую трываласць скуры, калi палка апусцiлася на акулаву галаву. I яшчэ ён адчуў цвёрдасць косцi i заехаў зноў, на гэты раз па кончыку носа, калi акула адлiпла ад рыбiны i слiзганула ўнiз.

Другая акула ўжо завiтвала сюды, а потым знiкла, але зараз з'явiлася iзноўку, шырока разявiўшы пашчу. Стары чалавек мог бачыць белыя шматкi рыбiнага мяса, што вывальвалiся з ейнае пашчы. Накiнуўшыся на рыбiну, акула сцяла скiвiцы. Ён размахнуўся i стукнуў палкай, але трапiў толькi па галаве. Акула, зiрнуўшы на яго, iрванула кавалак мяса. Стары чалавек замахнуўся зноў, калi акула слiзганула ўбок праглынуць тое, што ўхапiла, i адчуў трывалую цвёрдую гуму.

– Падыдзi сюды, gаlano, - сказаў стары чалавек.
– Давай, падыходзь зноў.

Акула памкнула да марлiна, i стары чалавек гваздануў па ёй, калi тая ўжо закрыла пашчу. Ён лупануў з уся сiлы, падняўшы дубiнку як найвышэй. На гэты раз ён адчуў косць каля асновы мозгу i зноўку стукнуў па ёй. Акула ж, млява адарваўшы ад рыбiны кавалак мяса, слiзганула ўнiз.

Стары чалавек пiльнаваў, калi акула выплыве, але нiводная не паказалася. Пасля ён угледзеў, як адна з iх кружыць ля паверхнi. Плаўнiка другой не было вiдаць.

"Я i не спадзяваўся забiць iх, - падумаў ён.
– У свой час я здатны быў зрабiць гэта. Але моцна паранiў абедзвюх, цяпер i яны пачуваюцца досыць кепска. Калi б я мог узяцца за дубiнку аберуч, дык першую забiў бы напэўна. Нават цяпер", - падумаў ён.

Яму не хацелася пазiраць на рыбiну. Ён ведаў, што аж палова яе знiшчана. Сонца зайшло, пакуль ён змагаўся з акуламi.

– Хутка будзе цёмна, - сказаў ён.
– I тады я павiнен убачыць сполыск Гаваны. Калi я заплыў надта далёка на ўсход, то ўгледжу агнi аднаго з новых пляжаў.

"Наўрад цi я зараз заплыў занадта далёка, - падумаў ён.
– Спадзяюся, нiхто там асаблiва не хвалюецца. Вядома, апроч хлопчыка. Але ведаю, ён упэўнены, што я вярнуся. Шмат якiя дарослыя рыбакi будуць непакоiцца. I многiя iншыя таксама, - дадаў ён у думках.
– Я жыву ў добрым горадзе".

Ён быў не ў стане больш гутарыць з рыбiнай, анi, занадта жудасна была тая абгрызена. Але ў галаву яму прыйшла думка, i ён сказаў:

– Напаловурыбiна! Або: рыбiна, як цябе звалi раней? Я шкадую, што забраўся гэтак далёка. Я не збярог цябе i зруйнаваны сам. Але за свой век мы забiлi багата акул - ты i я, i мноства знявечылi. Колькi табе давялося ўходаць, старэча-рыбiна? Нездарма ж ты маеш гэтую пiку на сваёй галаве.

Яму падабалася думаць пра марлiна, як той расправiўся б з акулай, калi б вольна плаваў у моры. "Мне варта было адсячы ад яго дзюбу, каб ёю бiцца з акуламi", - падумаў ён. Але ж не было нi сякеркi, нi нажа.

"Калi б я што-небудзь меў ды патрапiў прымацаваць дзюбу да рукаяткi вясла, якая

гэта была б зброя! Тады б мы пазмагалiся разам. А што ты будзеш рабiць, калi яны прыплывуць уначы? Што ж ты можаш рабiць?"

Змагацца з iмi, - адказаў ён.
– Пакуль не сканаю.

Але ў тым змроку, калi не было нi сполыску, нi агнёў, адно вецер, што напiнаў ветразь, безупынна i нязменна, яму раптам здалося, што ён памёр. Ён склаў рукi разам, прыцiснуў далонь да далонi. Яны не былi мёртвыя, i ён мог адчуць боль жыцця, папросту сцiскаючы i расцiскаючы свае далонi. Ён прыхiлiўся спiнай да кармы i ўпэўнiўся: ён не мёртвы. Ягоныя плечы сказалi яму пра гэта.

"Я маю прачытаць усе тыя малiтвы, што паабяцаў, калi злаўлю рыбiну, прыгадаў ён.
– Але я занадта знясiлены чытаць iх цяпер. Лепей вазьму мяшок ды акрыю плечы".

Ён ляжаў на карме i стырнаваў, i ўсё глядзеў на неба: калi ж на iм з'явiцца водблiск агнёў? "У мяне засталася толькi яго палова, - падумаў ён. Быць мо, мне пашанцуе i я прывязу пярэднюю частку рыбiны. Павiнна ж мне хоць трохi пашанцаваць. Не, - сказаў ён.
– Ты зглумiў свой шанц, заплыўшы занадта далёка".

– Ды глупства, - запярэчыў ён уголас.
– Не драмi ды стырнуй сабе. Яшчэ, можа, уга як пашчасцiць.

– Хацеў бы я купiць трохi гэтага шчасця, калi б дзе-небудзь прадавалi, сказаў ён.

– Але за што я купiў бы яго?
– спытаўся ён у сябе.
– Цi змог бы я яго купiць за згублены гарпун i зламаны нож ды за пару недалужных паабдзiраных рук?

– Магло стацца, што ты купiў бы яго, - адказаў ён.
– Ты намагаўся зрабiць гэта восемдзесят чатыры днi ў моры. I табе ледзь не прадалi яго.

"Не затлумлiвай галаву лухтой, - падумаў ён.
– Шчасце завiтвае ў розных аблiччах, i хто пазнае яго? I ўсё ж я набыў бы трошкi шчасця ў любым ягоным кшталце, заплацiўшы колькi трэба. А жадаў бы я ўбачыць сполыск ад агнёў, падумаў ён.
– Увогуле я жадаю надта многа чаго, але зараз менавiта гэтага". Ён пастараўся ўсесцiся так, каб было найзручней стырнаваць, i, адчуўшы боль, уведаў, што ён не мёртвы.

Стары чалавек убачыў адбiты ў акiяне водблiск агнёў горада тады, калi было, пэўна, гадзiн дзесяць вечара. Напачатку ледзьве прыкметны, як святло, што бывае на небе перад узыходам месяца, водблiск стаўся пасля выразна бачны на паверхнi акiяна, па якiм вятрыска гнаў хвалi. Ён стырнаваў на гэтае зарыва i меркаваў, што неўзабаве будзе край плынi.

"Усё скончана, - думаў стары чалавек.
– Праўдападобна, яны зноў нападуць на мяне. Але што процi iх можа зрабiць чалавек у цемры i без зброi?"

Скалелы, ён адчуваў сябе хворым, а ягоныя раны i найбольш натруджаныя часткi цела нылi на холадзе. "Усё ж я спадзяюся, што не давядзецца змагацца зноў, - падумаў ён.
– Як я хачу спадзявацца на гэта!"

Але апоўначы ён змагаўся, хоць на гэты раз ведаў: змаганне бескарыснае. Яны з'явiлiся гуртам, i ён мог угледзець толькi лiнii, што крэслiлi па вадзе плаўнiкi, ды фосфарыстае свячэнне, якое сыходзiла ад акул, калi яны накiнулiся на рыбiну. Ён лупасiў тых па галовах i чуў, як iхнiя скiвiцы адсякаюць кавалкi мяса i як скаланаецца човен, калi акулы спадыспаду шматуюць рыбiну. Стары чалавек адчайна лупасiў па тым, што ён толькi адчуваў i чуў, але не бачыў, i раптам тое штосьцi схапiла дубiнку, i больш яе не было.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат