Сябра пазнаецца ў бядзе (на белорусском языке)
Шрифт:
Бачу, ён разгубiўся.
– Вы ж кажаце, што вы добры плывец, - сказаў я.
– Але я цяпер крыху не ў форме, -
Я нiчога не сказаў i пацiснуў плячыма. Ён глядзеў на мяне з хвiлiну, потым кiўнуў.
– Згодзен, - сказаў ён.
– Калi мне плыць?
Я зiрнуў на гадзiннiк. Быў пачатак адзiнаццатай.
– Гэта зойме ў вас не больш гадзiны з чвэрткай. Я буду ля ручая а палове першай i сустрэну вас. Потым завязу вас у клуб, каб вы пераапранулiся, i разам паснедаем.
– Дамовiлiся, - сказаў ён.
Мы пацiснулi адзiн аднаму руку. Я пажадаў яму поспеху, i ён пайшоў. Гэтай ранiцай у мяне было шмат работы, i я ледзь паспеў
– Збаяўся, вiдаць?
– спытаўся я.
– Не, не збаяўся. Ён паплыў. Але, вядома, загубiўшы сваё здароўе праз п'янства i жанчын, ён не змог адолець плынь за маяком. Толькi на трэцi дзень знайшлi цела.
Хвiлiну цi дзве я маўчаў, крыху ашаломлены. Потым я задаў Бертану толькi адно пытанне:
– Калi вы прапанавалi яму плыць, вы ведалi, што ён патоне?
Бертан цiхенька хiхiкнуў i паглядзеў на мяне лагоднымi i наiўнымi блакiтнымi вачыма. Пацёр далонню падбародак i сказаў:
– Справа ў тым, што ў мяне ў канторы ўсё роўна не было свабоднага месца.