Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Мы ж, наадварот, сядзелі з абыякавымі тварамі. «Б'юіка» для нас не існавала. Кёстэр спакойна глядзеў на дарогу, я, сумуючы, пазіраў на бакі, а Ленц, хоць і сцяты ў камяк, дастаў газету і рабіў выгляд, што яму няма нічога важнейшага за чытанне.

Праз некалькі хвілін Кёстэр падміргнуў нам. «Карл» неўпрыкмет збавіў хуткасць, і «б'юік» памалу пачаў вырывацца наперад. Яго шырокія блішчастыя крылы прамільгнулі міма нас. З выхлапной трубы нам у твар грымнуў сіні дым. Паступова ён адарваўся ад нас метраў на дваццаць — і тут ужо паказаўся, як мы і чакалі, твар гаспадара ў акне. Усмешка

выдавала непрыкрыты трыумф. Ён паверыў, што перамог.

Але чалавек дапусціў яшчэ адну памылку. Ён не мог стрымацца, каб не паздзекавацца з нас. Ён кіўнуў нам: даганяйце. Ён зрабіў гэта падкрэслена паблажліва і пераможна.

— Ота! — прамовіў Ленц, напамінаючы.

Ды напаміну не патрабавалася. У той самы момант «Карл» зрабіў скачок. Кампрэсар засвістаў. І раптам рука, якая махала, знікла ў акне — «Карл» прыняў выклік, ён набліжаўся. Ён набліжаўся нястрымна… ён зноў узяў сваё — і цяпер мы ўпершыню ўважліва паглядзелі на аўтамабіль побач. З нявіннымі тварамі мы запытальна пазіралі на чалавека за рулём. Цікава было б ведаць, навошта ён нам махаў. Але той сутаргава глядзеў у другі бок, і «Карл» цяпер ужо на поўным газе абыходзіў яго, увесь брудны, з крыламі, што бразгаталі, пераможны замызганы шчанюк.

— Малайчына, Ота, — сказаў Ленц Кёстэру. — Папсаваў чалавеку апетыт перад вячэрай.

Дзеля такіх пагоняў мы не мянялі «Карлу» кузава. Варта было яму з'явіцца на дарозе, і ўжо некаму карцела перагнаць яго. На іншыя машыны ён дзейнічаў, як варона з перабітым крылом дзейнічае на зграю галодных катоў. Самым мірным сямейным шарабанам карцела перагнаць яго, і нават самыя мажныя барадачы не маглі вытрываць гоначнага азарту, калі яны бачылі, як перад імі ішла ўпрысядку бразготная рухомая табурэтха. Хто мог уявіць сабе, што ў гэтай камічнай фігуры б'ецца вялікае сэрца гоначнага матора!

Ленц сцвярджаў: «Карл» выхоўвае. Ён вучыць людзей пачцівасці да вынікаў творчасці, якія заўсёды прыкрыты някідкай абалонкай. Так гаварыў Ленц, які называў сябе апошнім рамантыкам.

Мы спыніліся перад невялічкім шынком і выбраліся з машыны.

Вечар быў цудоўны і ціхі. Барозны ўзаранага поля адсвечвалі фіялетавым святлом. Краі аддавалі залаціста-карычневым водсветам. На яблычна-зялёным небе плавалі воблакі, падобныя да вялікіх птушак фламінга, а між імі хаваўся вузенькі сярпок маладзіка. Арэхавы куст трымаў у сваіх абдымках змрок і прадчуванне. Ён быў хвалююча голы, але ў пупышках хавалася чаканне. З маленькага шынка плыў пах смажаніны. Смажылі пячонку з цыбуляй. Наша душа заспявала.

Ленц рынуўся ў дом насустрач паху. Ён вярнуўся прасветлены.

— Вы не бачылі такой смажанай бульбы! Хутчэй, а то найлепшую з'ядуць!

У гэты момант з шумам падкаціла яшчэ адна машына. Мы спыніліся, аслупянелыя. Гэта быў «б'юік». Ён рэзка затармазіў каля «Карла».

— Гоп-ля! — сказаў Ленц. У нас ужо часта ў такіх выпадках здараліся бойкі.

З машыны выйшаў мужчына. Ён быў высокі і ў целе. На ім было шырокае карычневае паліто з вярблюджай шэрсці. Незадаволеным скасавураным позіркам ён глянуў на «Карла», потым сцягнуў тоўстыя пальчаткі і падышоў да нас.

— Якой маркі гэта ваша машына? — спытаў ён Кёстэра, які стаяў бліжэй

за ўсіх да яго. А твар у чалавека напамінаў салёны агурок.

Мы ўсе ўтрох нейкі час моўчкі глядзелі на яго. Пэўна, ён палічыў, што мы слесары ў выхадным адзенні, якія выехалі на чужой машыне.

— Вы штосьці сказалі? — нарэшце спытаў Ота няўпэўнена, нібы падказваючы таму, што трэба быць больш ветлівым.

Мужчына пачырванеў.

— Я спытаў пра гэтую машыну, — прамовіў ён буркліва тым самым тонам.

Ленц выпрастаўся. Яго вялікі нос уздрыгнуў. Ён надаваў вялікае значэнне ветлівасці ў адносінах да сябе. Але перш чым ён паспеў адкрыць рот, раптам адчыніліся, нібы ад рукі святога духа, дзверцы «б'юіка»; выслізнула маленькая ножка, потым паказалася цененькае каленца, затым з машыны выйшла дзяўчына і павольна пайшла да нас. Ад неспадзяванасці мы пераглянуліся. Мы раней не заўважылі, што нехта ёсць у машыне. Ленц адразу змяніў паводзіны. Ён заўсміхаўся на ўвесь рабаціністы твар. Мы заўсміхаліся ўсе разам, чорт яго ведае чаму.

Таўстун пазіраў на нас разгублена. Ён страціў самаўпэўненасць і, відаць, не ведаў, што цяпер рабіць.

— Біндзінг, — нарэшце сказаў ён з паўпаклонам, быццам прозвішча магло яго ўратаваць.

Дзяўчына падышла ўжо блізка. Мы зрабіліся яшчэ ветлівейшыя.

— Дык пакажы машыну, Ота, — сказаў Ленц, кідаючы хуткі позірк на Кёстэра.

— Чаму ж не, — весела ўсміхнуўшыся, адгукнуўся Ота.

— Я і праўда паглядзеў бы яе, — сказаў Біндзінг больш міралюбна. — Відаць, хуткая, як чорт. Так мяне абставіла.

Яны ўдвух пайшлі на стаянку, і Кёстэр падняў капот «Карла».

Дзяўчына не пайшла з імі. Статная, яна моўчкі стаяла ў змроку паміж мной і Ленцам. Я чакаў, што Готфрыд скарыстае выпадак і «завядзецца». Ён быў створаны на такія сітуацыі. Але, здавалася, у яго адняло мову. Звычайна ён такаваў, як глушэц, а тут стаяў, як маўклівы манах на адпачынку, і не варушыўся.

— Прабачце, калі ласка, — сказаў я нарэшце. — Мы не заўважылі вас у машыне. Інакш мы не паводзілі б сябе так непрыстойна.

Дзяўчына зірнула на мяне.

— Але чаму ж? — запярэчыла яна спакойна. У яе быў нечакана нізкі голас. — Нічога дрэннага не здарылася.

— Не дрэнна, але і не зусім прыстойна. Гэтая машына развівае хуткасць да двухсот кіламетраў.

Яна крыху прыгнулася і ўсунула рукі ў кішэні паліто.

— Дзвесце кіламетраў?

— Дакладна — 189,2, афіцыйна зафіксавана, — горда заявіў Ленц, нібы выстраліў з пісталета.

Яна засмяялася.

— А мы падумалі — шэсцьдзесят — семдзесят.

— Бачыце… — сказаў я, — вы ж не ведалі…

— Не, — адказала яна. — Мы сапраўды не ведалі. Мы падумалі, што «б'юік» бяжыць у два разы хутчэй за вашу машыну.

— Ну вось… — Я нагой адфутболіў адламаны сучок. — У нас была занадта вялікая перавага. А пан Біндзінг, мусіць, добра раззлаваўся на нас.

Яна засмяялася.

— Вядома, у нейкі момант. Але ж трэба ўмець і прайграваць. А інакш — як жыць?

— Вядома…

Утварылася паўза. Я зірнуў на Ленца. Але апошні рамантык толькі пасміхаўся, торгаў носам, не падаючы рукі дапамогі. Шапацелі бярозы. За домам закудахтала курыца.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс