Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Я падышоў да тэлефона, зняў слухаўку і назваў нумар. Чакаючы адказу, я адчуваў, як з чорнай слухаўкі наплывае лёгкая хваля, хваля чакання. Дзяўчына была дома. Як толькі ў прыхожай фраў Залеўскі, паміж галовамі дзікоў, пахам тлушчу і кухонным бразгатаннем, раптам ціха і павольна, нібы ў задуменні, разважаючы над кожным словам, загучаў нізкі хрыплаваты голас, мая незадаволенасць сабой адразу знікла. Я павесіў слухаўку, пасля таго як, не пытаючыся пра здароўе, прызначыў спатканне на паслязаўтра. Раптам жыццё здалося не такім змрочным. «Вар'яцтва», — падумаў я і патрос галавой. Потым я яшчэ раз

зняў слухаўку і патэлефанаваў Кёстэру.

— Білеты яшчэ ў цябе, Ота?

— У мяне.

— Добра. Я іду на бокс.

Пасля матча мы яшчэ крыху пахадзілі па начным горадзе. Вуліцы былі свежыя і пустыя. Зіхацелі шыльды. У вітрынах гарэла святло. У адной з іх стаялі голыя васковыя манекены з размаляванымі тварамі. У іх быў выгляд распусных прывідаў. Побач мігцелі ўпрыгожанні.

Потым мы падышлі да ўнівермага, які быў асветлены ярка, як сабор. Вітрыны пеніліся стракатым бліскучым шоўкам. Каля кінатэатра на прыступках сядзелі бледныя, схуднелыя постаці. Побач агнямі пераліваліся вітрыны прадуктовай крамы. Металічнымі вежамі ўзвышаліся выстаўленыя кансервы, на ватнай посцілцы ляжалі прывялыя яблыкі, гронка тлустых гусей была падвешана на вяроўцы, рудаватыя круглыя боханы хлеба ляжалі паміж палак сухой каўбасы. Вабілі жоўтыя і ружовыя букеты вяндліны і паштэтаў.

Мы селі на лаўку ля сквера. Было свежа. Месяц, нібы электрычная лямпачка, вісеў над дамамі. Ужо даўно пераваліла за поўнач. Непадалёк на вуліцы рабочыя паставілі палатку. Яны працавалі на трамвайнай лініі. Шыпелі зварачныя апараты, россыпы іскраў пырскалі над сагнутымі цёмнымі постацямі. Побач з імі, як палявыя кухні, дыміліся катлы з гарачым асфальтам. Мы думалі кожны пра сваё.

— Дзіўная нядзеля, ці не праўда, Ота?

Кёстэр згодна кіўнуў.

— Шчыра кажучы, радуешся, калі яна канчаецца, — сказаў я задумліва.

Кёстэр паціснуў плячыма.

— Мусіць, так звыкаешся з працай, што крышку свабоды ўжо перашкаджае.

Я наставіў каўнер.

— Ёсць штосьці няправільнае ў нашым жыцці, Ота?

Ён глянуў на мяне і ўсміхнуўся.

— Было нешта іншае, Робі.

— Праўда, — пагадзіўся я. — Але…

Яркая ўспышка аўтагена пырснула зялёным святлом на асфальт.

Палатка рабочых, асветленая ўсярэдзіне, здавалася цёплым маленькім домам.

— Як ты думаеш — закончым «кадзілак» да аўторка? — спытаў я.

— Павінны, — сказаў Кёстэр. — А чаму?

— Ды не, проста так…

Мы ўсталі і пайшлі дадому.

— Сёння са мной нешта не так, Ота, — сказаў я.

— З кожным бывае… Дабранач, Робі.

— Дабранач, Ота.

У пакоі я яшчэ крыху пасядзеў. Гэта будка раптам перастала мне падабацца. Люстра была агідная, свяціла занадта ярка, крэслы — пацёртыя, лінолеум жахліва бляклы, умывальнік, ложак, над ім карціна пра бітву пад Ватэрлоа — сюды ж нельга запрасіць прыстойнага чалавека, падумалася. Жанчыну тым больш не запросіш. У лепшым разе — прастытутку з «Інтэрнацыяналя».

ІІІ

У аўторак раніцай мы сядзелі ў двары нашай майстэрні і снедалі. «Кадзілак» быў гатовы. Ленц з лістком паперы ў руцэ пераможна пазіраў на нас.

Ён у нас быў адказны за рэкламу і толькі што зачытаў нам з Кёстэрам аб'яву аб продажы машыны, якую толькі што напісаў. Яна пачынался са слоў: «Водпуск у паўднёвых краях на шыкоўнай машыне!» Гэта было нешта сярэдняе паміж вершам і гімнам.

Мы з Кёстэрам хвілінку памаўчалі. Нам трэба было спачатку крыху ачомацца ад гэтай бурлівай плыні шматфарбнай фантазіі. Ленц вырашыў, што пакарыў нас.

— Ёсць і паэзія, і бляск, праўда? — з гонарам спытаў ён. — У век дзелавітасці трэба быць рамантычным, у гэтым фокус. Процілегласці прыцягваюцца.

— Толькі не ў грашовых справах, — запярэчыў я.

— Аўтамабілі купляюць не на тое, каб укласці грошы, хлопчык, — заявіў Готфрыд, не пагаджаючыся. — Іх купляюць, каб пазбавіцца грошай. І вось тут пачынаецца рамантыка, ва ўсякім разе для камерсанта. У большасці з іх яна нават на тым і канчаецца. Як думаеш, Ота?

— Ты ведаеш… — асцярожна пачаў Кёстэр.

— Што тут доўга гаварыць, — перабіў я яго. — Гэта — рэклама курорта альбо эліксіру прыгажосці, але не аўтамабіля.

Ленц хацеў нешта сказаць.

— Хвілінку. Ты лічыш, што мы прыдзіраемся, Готфрыд. У мяне ёсць прапанова: давайце спытаем у Юпа. Вось дзе голас народа!

Юп быў наш адзіны падсобнік. Гэта быў падлетак пятнаццаці год — накшталт вучня. Ён абслугоўваў заправачную калонку, прыносіў нам сняданак, а ўвечары займаўся ўборкай. Ён быў малы, рабацінневы. Большых вушэй, чым у яго, я яшчэ не бачыў. Кёстэр кажа: калі б Юп упаў з самалёта, з ім нічога не здарылася б. Ён лёгка спусціўся б на зямлю на вушах, як на парашуце. Мы паклікалі яго. Ленц прачытаў яму рэкламу.

— Ты зацікавіўся б такой машынай, Юп? — спытаў Кёстэр.

— Машынай? — перапытаў Юп.

Я засмяяўся.

— Вядома, машынай, — буркнуў Готфрыд. — А ты думаў, што конікам-дзёгцікам?

— А ў ёй ёсць хуткасць, кулачковы вал верхняга кіравання і гідраўлічны тормаз? — спытаўся Юп спакойна.

— Авечая галава, гэта ж наш «кадзілак», — гыркнуў Ленц.

— Не можа быць, — усумніўся Юп і вышчарыўся на ўвесь рот.

— Бачыш, Готфрыд, — сказаў Кёстэр. — Вось яна — сённяшняя рамантыка.

— Каціся зноў да сваёй калонкі, Юп, пракляты сын дваццатага стагоддзя.

Ленц у сапсаваным настроі знік у майстэрні, каб, не адмаўляючыся ад паэтычнай узнёсласці, надаць аб'яве крыху тэхнічнай канкрэтыкі.

Праз некалькі хвілін у дзвярах раптам з'явіўся старшы інспектар Барзіг. Мы сустрэлі яго вельмі пачціва. Ён быў інжынер і эксперт страховачнага таварыства «Фенікс», вельмі ўплывовы чалавек пры атрыманні заказаў на рамонт. У нас з ім былі выдатныя адносіны. Праўда, як інжынер ён быў сапраўдны д'ябал, які нічога не прапусціць, але як збіральнік матылькоў — хоць да раны прыкладай. У яго была вялікая калекцыя, і мы падаравалі яму аднойчы тоўстага матыля, які ноччу заляцеў у нашу майстэрню. Калі мы ўручылі яму гэтую жывёліну, Барзіг збялеў і набыў урачыстасць. Гэта быў матыль «мёртвая галава» — незвычайная рэдкасць, якой якраз не хапала яго калекцыі. Ён нам гэтага ніколі не забываў і забяспечваў нас з той пары рамонтнымі работамі пры першай жа магчымасці. А мы яму лавілі ўсялякіх матылёў.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс