Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Чарачку вермуту, пан Барзіг? — спытаў Ленц, які зноў аказаўся каля нас.

— Днём не п'ю. Жалезны прынцып.

— Прынцыпы трэба парушаць, інакш ад іх ніякай радасці, — заявіў Готфрыд і наліў. — За шчаслівую будучыню «паўлінавага вока» і «жамчужніцы»!

Барзіг нейкі час вагаўся.

— Калі вы так просіце, не магу адмовіцца, — сказаў ён і падняў чарку. — Але тады вып'ем і за маленькія «бычыныя вочкі».

Ён сарамліва заўсміхаўся, быццам выказаў штосьці непрыстойнае пра жанчыну.

— Я, каб ведалі, адкрыў новы від.

Са шчаціністымі вусікамі.

— Хто б мог падумаць! — сказаў Ленц. — Малайцом! Тады вы вынаходца і ваша імя ўвойдзе ў гісторыю прыродазнаўства.

Мы выпілі па чарцы за шчаціністыя вусікі. Барзіг выцер вусы.

— Я да вас з добрай навіной. Можаце забраць «форд». Дырэкцыя зацвердзіла — вы робіце рамонт.

— Цудоўна, — сказаў Кёстэр. — Нам гэта вельмі дарэчы. А як справы з нашым каштарысам?

— Таксама зацверджаны.

— Без скарачэнняў?

Барзіг прыплюшчыў вока.

— Паны спачатку не вельмі хацелі. Але ўрэшце…

— За страховачнае таварыства «Фенікс» — да дна! — сказаў Ленц і наліў.

Барзіг устаў і пачаў развітвацца.

— Ведаеце, — сказаў ён, адыходзячы, — жанчына, што была ў «фордзе», усё-такі памерла некалькі дзён назад. А ў яе ж былі толькі парэзы. Відаць, страціла шмат крыві.

— Колькі ёй было гадоў? — спытаў Кёстэр.

— Трыццаць чатыры, — адказаў Барзіг. — Цяжарная на чацвёртым месяцы. Застрахаваная на дваццаць тысяч марак.

Мы адразу выехалі забраць машыну. Яна стаяла ў аднаго булачніка. Гэты чалавек на падпітку ўрэзаўся ў сцяну. Траўмы атрымала толькі жонка. Ён сам не атрымаў ніводнай драпіны.

Мы сустрэліся з ім у гаражы, калі ўжо бралі машыну на буксір. Ён нейкі час глядзеў, набычыўшыся, — мешкаватая постаць з круглай спінай і кароткай шыяй. У яго быў твар нездаровага шэрага адцення, як і ва ўсіх булачнікаў. У паўзмроку ён быў падобны да вялікага сумнага мучнога чарвяка. Ён паволі наблізіўся да нас.

— Калі будзе гатова машына? — спытаў ён.

— Тыдні праз тры, — адказаў Кёстэр.

Той паказаў на кузаў.

— І гэта таксама?

— З якой ласкі? — спытаў Ота. — Ён жа зусім не пашкоджаны.

Булачнік нецярпліва схамянуўся.

— Вядома. Але ж можна неяк выкраіць новы. У вас жа даволі вялікі заказ. Мы паладзім, праўда?

— Не, — сказаў Кёстэр.

Ён выдатна зразумеў кліента. Той хацеў бясплатна выцыганіць новы кузаў, за які страховачнае таварыства не плаціла. Нейкі час мы спрачаліся. Булачнік пагражаў, што адмовіцца ад усяго і атрымае кампенсацыю ад больш згаворлівай майстэрні. Нарэшце Кёстэр здаўся. Ён не саступіў бы, каб у нас не было такой пільнай патрэбы ў працы.

— Ну вось, адразу б так, — заўважыў булачнік з крывой усмешкай. — Я забягу неўзабаве, знойдзем матэрыял. Хацелася б пяшчотны колер беж.

Мы паехалі. Ленц паказаў на сядзенне «форда». На ім былі вялікія чорныя плямы.

— Кроў нябожчыцы жонкі. А ён вырваў новы кузаў. Пяшчотны колер беж. Маладзец.

Я ўпэўнены, што ён выб'е страхоўку за двух нябожчыкаў. Жонка ж была цяжарная.

Кёстэр паціснуў плячыма.

— Магчыма, ён запэўніў сябе, што адно з адным не звязана.

— Магчыма, — сказаў Ленц. — Кажуць, што ёсць людзі, якіх такія справы суцяшаюць у горы. А нам гэта — мінус пяцьдзесят марак з заробку.

Аполудні я адпрасіўся дадому. Я дамовіўся з Патрыцыяй Хольман на пяць гадзін, але ў майстэрні я пра гэта не сказаў. Не таму, што хацеў утоіць, але мне самому яшчэ не верылася.

Яна прызначыла сустрэчу ў кавярні, якой я не ведаў. Я ведаў толькі, што гэта маленькі ўтульны шынок. Я спакойна пайшоў туды. Але калі пераступіў парог, жахнуўся. Памяшканне было запоўнена жанчынамі. Я трапіў у тыповую дамскую кавярню.

Мне з цяжкасцю ўдалося захапіць незаняты столік. Я збянтэжана азірнуўся па баках. Акрамя мяне тут былі толькі два мужчыны, і тыя мне не спадабаліся.

— Каву, гарбату, шакалад? — спытаў кельнер і змёў сурвэткай крошкі са стала на мой касцюм.

— Вялікую порцыю каньяку, — адказаў я.

Ён прынёс. Але разам з тым ён прывёў кампанію аматарак кавы, на чале з атлеткай няпершай спеласці ў капелюшы з жалобнай стужкай. Кампанія шукала месца.

— Чатыры месцы, калі ласка! — сказаў кельнер і паказаў на мой столік.

— Хвілінку, — адказаў я. — Столік не свабодны. Я чакаю.

— Так справа не пойдзе, васпан! — сказаў кельнер. — У гэты час у нас нельга загадзя займаць месцы.

Я зірнуў на яго. Потым я перавёў погляд на атлетку. Яна стаяла каля самага стала, учапіўшыся ў спінку крэсла. Я ўбачыў яе твар і адмовіўся ад далейшага супраціўлення. Нават стрэл з гарматы не пахіснуў бы гэтую даму ў яе рашучасці захапіць столік.

— А каньяку вы мне можаце прынесці яшчэ? — буркнуў я афіцыянту.

— Несумненна, васпан. Зноў двайную?

— Так.

— Калі ласка. — Ён пакланіўся. — Гэта ж столік на шэсць персон, васпан, — сказаў ён, нібы просячы прабачэння.

— Добра. Прынясіце толькі каньяк.

Атлетка, відаць, была членам таварыства барацьбы за цвярозасць. Яна ўтаропілася на маю чарку, як на пратухлую рыбіну. Каб пазлаваць яе, я заказаў яшчэ раз і ўтаропіўся на яе. Усё гэта мяне раптам насмяшыла. Што мне тут трэба? І што мне трэба ад дзяўчыны? Я нават не ведаў, ці пазнаю яе ўвогуле ў гэтай таўхатні і балбатні. Я са злосцю перакуліў у сябе каньяк.

— Прывітанне! — сказаў нехта за спіной.

Я ўздрыгнуў. Яна стаяла і смяялася.

— Вы пачалі без спазнення!

Я паставіў на стол чарку, якую ўсё яшчэ трымаў у руцэ. Я раптам разгубіўся. Дзяўчына выглядала зусім інакш, чым засталася ў мяне ў памяці. Сярод гэтых укормленых кабет, якія жавалі пірагі, яна была падобная да тоненькай юнай амазонкі — свежай, ззяючай, надзейнай і недатыкальнай. «У нас з ёй нічога не можа быць», — падумаў я і сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3