Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

За дзвярамі стаяла лесвіца на гарышча. Грамыка ca спрытам ката, за два бясшумныя скокі, апынуўся там, у падстрэшшы сваёй новай хаты. Нязграбна палез па лесвіцы i Бабкоў, шэптам мацюкаючыся. I толькі тады Пятро зразумеў сэнс Панасавай каманды. I спыніўся… Гэтак ганебна, па-дзіцячы хавацца ад свайго сакратара райкома? Зрабілася i сорамна i крыўдна. Пятро з адчайнай рашучасцю выйшаў у двор. На фронце гэта называлася «прымаю агонь на сябе». Але там быў вораг. А тут… Угледзеў Анісімава — знікла рашучасць. Што сказаць? Выдаць ix, Бабкова i Грамыку? О не! Гэта была б здрада.

Сакратар райкома стаяў каля «варот» — дзвюх жардзінак, што адгароджвалі вуліцу

ад двара, уважліва разглядаў аснову будучых сапраўдных варот — свежаабчэсанае дубовае шула. Ён не спяшаўся заходзіць у хату, спакойна чакаў, што нехта выйдзе. Навошта няпрошаным госцем урывацца ў чужую хату? Але калі ўбачыў Шапятовіча, то адразу страціў свой спакой. Натапырыўся, зрабіў крок наперад i застыў у такой паставе, быццам падрыхтаваўся для ўдару; сашчапіў пальцы рук i выкручваў так, што трашчалі суставы. Усе ў раёне ведалі гэты анісімаўскі жэст i жартавалі: «Ломіць пальцы — чакай буры».

Нізкі, шчуплы сакратар у той міг чамусьці здаўся Пятру асілкам, карчом, вуглавата-калючым. Калючыбыўпраніклівы погляд яго кругленькіх шэрых вачэй, а коратка падстрыжаныя, пад бокс, сіваватыя вал асы — звычайна — лагодны вожык, нейкі хлапчукоўскі, такі, што часам у добрым настроі хацелася яго пагладзіць, — цяпер здаваліся калючымі, як іголкі дзікабраза.

Учарашні салдат, якога доўга прывучалі да пакорлівасці i бездакорнага падначалення, Пятро ўвогуле баяўся начальства, ва ўсякім разе, губляўся перад ім. Але калі яго выбралі сакратаром партарганізацыі, ён доўга i настойліва пераконваў сябе, што яму няма чаго баяцца Анісімава, старэйшага таварыша, партыйнага кіраўніка, які б той ні быў круты характерам. Яго злавала, што другія гэтак баяцца Анісімава i нават не хаваюць сваёй боязі.

Але перад такім натапыраным Анісімавым i ён збаяўся.

Сакратар крыва ўсміхнуўся i спытаў з едкім сарказмам:

— Што, Шапятовіч, качаем яйкі?

Варта было i яму адказаць жартам, але да гэтага ён дадумаўся пасля — што жарт мог бы хоць трохі ўлагодзіць сакратара, змякчыць. А ён пачаў «выкручвацца» на поўным сур'ёзе:

— Не. Я толькі з урокаў. Шукаю Грамыку.

— Дзе ж ты яго знайшоў? — Анісімаў ступіў бліжэй, тварам у твар, вочы яго, злосныя i насмешлівыя, здавалася, прасвечвалі наскрозь i ўсё бачылі, усё чыталі, а таму Пятру стала страшна глядзець у ix, у гэтыя вочы.

— Не знайшоў. Няма. Дома яго няма.

— Можа, памагчы знайсці? А? Я маю вопыт у шуканні старшынь.

Пятро пахаладзеў. Не ад боязі, што сакратар знойдзе Грамыку i Бабкова. Не, на гарышча ён не палезе… A калі зойдзе ў хату, убачыць жонак ix — Сашу i Соню, яго, Пятрова, мана стане відочная. Ды яшчэ накрыты стол… Ці дадумаліся жанчыны хоць прыбраць са стала? Усё адно, калі нават i прыбралі, дурань i той зразумее, што старшыні схаваліся i што збіраліся яны тут з жонкамі i дзяцьмі не дзеля абмеркавання, як падняць людзей на работу, i не дзеля палітвучобы. Як гэта агідна — хлусіць! Але хто тоне — хапаецца за саломінку. Толькі б не быць выкрытым тут жа! А таму адна хлусня цягне другую.

— Жонка кажа: у поле пайшоў…

— У поле? Ды няўжо? Дзіўна. — I пацёр далоняй аб далоню так, што яны заскрыпелі, як здубелая скура. — Колькі ж у яго людзей у полі? Плугоў? Колькі ўсяго людзей працуе ў калгасах? Дзе што робяць? Таварыш сакратар партарганізацыі!..

— У мяне былі ўрокі. Я хацеў узяць каня i… праехаць паглядзець…

— Усё-такі хацеў? Ты глядзі, які ініцыятар! Гарыць чалавек. А на што вы хацелі паглядзець? На пустое поле? — Анісімаў адступіў на два крокі, назад да шула,

у вачах пагаслі іскры сарказму, але затое разгарэўся гнеў; лоб i вусны пабялелі, а шыя налілася крывёй. — Вы каму, Шапятовіч, тлуміце галаву? Сакратару райкома? Вы добра ведаеце, што ні ў адным калгасе няма ў полі ніводнага плуга, ніводнага чалавека. Вы забыліся на рашэнне райкома! Я напомню вам яго! — Ён дастаў з кішэні гімнасцёркі гадзіннік — цыбуліну без ланцужка, глянуў на яго. — К шасці — на бюро! Усе старшыні калгасаў! Вы! Бабкоў!

Пятро не паспеў нічога адказаць, як Анісімаў апынуўся ў машыне i аблезлы, аблеплены гразёй «віліс» сарваўся з месца. Цяпер было не да абеду. Да шасці аставаліся нейкія чатыры гадзіны, а трэба аб'ехаць пяць калгасаў за тры-чатыры i нават за шэсць кіламетраў, а потым дабрацца яшчэ да райцэнтра.

Здаецца, ніколі яшчэ ён, Шапятовіч, не адчуваў сябе так пагана: быццам сам сабе напляваў у душу, сам сябе прынізіў, абразіў вымушанай хлуснёй, вучнёўскім спалохам. А хто вінаваты? Яны — гэтыя старыя зайцы! Упершыню ён павысіў голас на ix. Старшыні вінавата маўчалі, бо ведалі, што самае цяжкае выпала на яго — «прыняць агонь на сябе». Але не змаўчала Саша:

— Чаго ты разышоўся? Спалохаўся? Сам ты горш за зайца. Паглядзі на сябе ў люстэрка — ажно збялеў. Ці выслужыцца так хочаш?

Жончыны словы распалілі яшчэ больш.

— Я ў твае акушэрскія справы не лезу! Не ўмешвайся i ты ў мае! Больш апалітычнага чалавека, як ты, я не ведаю! Дзіўлюся, як ты ў партызанах апынулася.

— Ах, які палітык! Які змагар! — Пятра надзвычай уразіла, што Саша прыжмурылася гэтак жа, як Анісімаў, i такія ж саркастычна-гнеўныя іскрынкі скакалі ў яе вачах. — Выходзіць, адзін ты свядомы, а мы — сляпыя кацяняты, бяздумна ідзём за табой, свядомым! — I не вытрывала — сарвалася, крыкнула: — Ты сваіх баб мацаў, калі другія ішлі на смерць! Герой спаднічны!

Такой абразы ён ад яе яшчэ не чуў. Каб пры людзях… Пятро захлынуўся крыўдай. Хіба ён не ішоў на смерць? Хіба не ён двойчы прастрэлены?

Немаведама, што яны маглі б нагаварыць адно аднаму, каб не Гаша: жанчына неяк хітра i ўмела «патушыла агонь», развяла ix.

Грышка, Грамыкаў сын, з сябрамі прыгнаў з поплаву лепшых коней. Аднаго асядлалі, сядло было хоць старое, падранае, але сапраўднае, кавалерыйскае, на другога каня ўскінулі мяшок з сенам. Каня з сядлом Грамыка гасцінна i ветліва, з адчуваннем сваёй віны, прапанаваў Пятру, i ён, нязграбна патанцаваўшы на адной назе, узабраўся на яго пад кплівыя ўсмешкі вучняў. Усмешкі, што дробачка солі на свежую рану.

Раздзяліўшы калгасы, паехалі шукаць старшынь. Знайшлі толькі аднаго — Фёдара Балотнага, старшыню «Ударніка». Між іншым, толькі ў яго група моладзі рабіла ў полі — садзіла бульбу, i сам ён быў з ёй, развозіў i раскідаў гной.

Да райцэнтра ехалі на фурманцы. Паганяў Панас. Часта цмокаў, нокаў, але лейцы тузаў неяк так, што трафейная кабыла — яго гонар i любоў — пасля такога тузання не рвалася ўперад, а, наадварот, запавольвала бег, пераходзіла на развалістую хаду, задаволена фыркаючы. Гэтая чарговая Панасава хітрасць злавала Пятра. Але яшчэ больш раздражняла i адначасна неяк дзіўна раздвойвала пачуцці, разбівала настрой i пэўны парадак думак тое, як Грамыка расказваў Балотнаму пра сваю хованку. Расказваў весела, знарок выстаўляючы сябе ў недарэчна-смешным выглядзе. Нібыта ён на лесвіцы зачапіўся за цвік, a Іван Дзямідавіч піхнуў яго ў мяккае месца галавой i вылаяўся так, што не толькі, відаць, пачуў Анісімаў, але пачулі на другім канцы вёскі.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2