Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

С п і ч ы н і. Затрымайцеся. Гэта ў вас выйшла нібы лепей. Цяпер выслухайце маленькія дзве асцярогі: першае — калі ўзыдзеце на трыбуну, то ёмка зачашэце сабе на галаве думку аб тым, пры якой політычнай сытуацыі выступаеце з араторыяй. Другое — найбліжэйшая політычная сытуацыя, пры якой першы раз прыйдзецца выступаць вам публічна, апіраецца на пэўных шіяцформах. Дзеля гэтага, перш чымся араторыць, вы павінны выбраць сабе стойкую пляцформу і толькі адну, а не дзве або тры, бо йначай можаце паскаўзнуцца і зваліцца з усіх трох разам.

М і к і т а. Меджду протчым, магу я зысці ўжо, мусье профэсар, з трыбуны?

С

п і ч ы н і. Можаце ўжо зысці, мусье рэгістратар, з трыбуны. (Мікіта зыходзіць.) Ахвяруем цяпер колькі хвілін на тэорытычнае асвятлен-не некаторых звязаных з аратарствам пытанняў. Вось, напрыклад, як вы сабе разумееце мітынг?

М і к і т а. Мітынг, мусье профэсар, мітынг, меджду протчым, гэта нешта такое, што выдумал! ангельцы для тых, якія нічога не хочуць рабіць, а толькі ходзяць і варон страляюць. Мітынг, меджду протчым, гэта тое самае, што пераліванне з пустога ў парожняе. Мітынг — гэта тое з вушамі таварыства, дзе араторыць буду я, а слухаць будуць яны і крычаць будуць: віват, рэгістратар Зносілов! — калі іх па шэрсці пагладжу, і — далоў, рэгістратар Зносілов! — калі пагладжу іх проці шэрсці, меджду протчым.

С п і ч ы н і. Усе гэта як бы так і як бы не так. Але да гэтага яшчэ вернемся. Цяпер мне адкажэце на адно пытанне, і на сягоння будзе годзе. Вы што-небудзь ведаеце аб савецкім ладзе?

М і к і т а. Оей! Нават добра ведаю.

С п і ч ы н і. Аб гэтым у вас павінен быць ясны, дужа ясны светагляд, адным словам — пад арэх.

М і к і т а. Савецкі лад… Савецкі лад, меджду протчым, Гэнрых Мотавіч… Савецкі лад… гэта… гэта такая чырвоная паводка… такая, меджду протчым, паводка, аб якой не снілася ні Фараону, ні Салямону… Савецкі лад гэта… гэта…

С п і ч ы н і. (ускочыўшы з лаўкі). Пардон! У мяне разбушаваліся нэрвы. Сюды машыруе нейкі немец. А я страшэнна не люблю спатыкацца з ворагам, калі ён наступав і калі ён адступае.

М і к і т а. О так! Асабліва страшна з ім спатыкацца, меджду протчым, калі ён наступав.

С п і ч ы н і. Маю гонар кланяцца! (Шпарка выходзіць.)

Уваходзяць Наста і Немец.

З'ява X

Мікіта, Наста, Немец.

М і к і т а. Наша найніжэйшае, меджду протчым, ушанаванне мамзэль Насце!

Н а с т а. Добры вечар! Добры вечар, мусье Нікіці!

М і к і т а. Што ж гэта вы, мамзэль Наста, не самі адны, а з гэрам немцам, як з нявіннай ахвярай свайго, меджду протчым, чарадзейскага сэрца?

Н а с т а. Ужо даўно мае сэрца — не мае, а сядзіць у пастцы другога сэрца… (Усміхаючыся.) Чыйго?.. Вы, мусье Нікіці, пэўна ведаеце. А немец? Як мне напэўна вядома з пэўных крыніц, то гэта апошні з роду магіканаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае сягоння нашы менскія палестыны і махае свае крокі туды, адкуль прыйшоў.

М і к і т а. Але и паленных, як уважаю, па дарозе хапае. Ці гэта, можа, вы дабравольна, меджду протчым?

Н а с т а. О, немцам цяпер не да чужых гензралаў. Яны цяпер заняты спэцыяльна хапаннем сваіх жа ўласных генэралаў. Бо, як чула я ад пэўных асоб, у іх таксама рэволюцыя. А вось гэтага — дык я толькі ахвяравалася правесці да Брахалкі.

М і к і т а. А ці не ведаеце, мамзэль Наста, можа, яму на дарогу маркі патрэбны, бо я маю да прадання?

Н а с т а. Спытайцеся.

М і к і т а. (да Немца). Меджду протчым, гэр гэрманіш, можа, купіце германскія маркі?

Немец паказвае на мігі, што не разумее, у чым рэч. Мікіта дастае партманэ, а з яго грошы і на міг паказвае немцу, каб купіў. Немец тлумачыць на мігі, што яму грошы не трэба, бярэ «пад казырок» і выходзіць.

З'ява XI

Мікіта, Наста.

М і к і т а (палажыўшы, не помнячы, партманэ з грашыма на лаўку). Ну і немец, меджду протчым! Сваіх жа нямецкіх марак не хацеў купіць. Але што гэта — ці ён нямы, што ні слова не адказаў мне на запытанне?

Н а с т а. Не нямы, а толькі немец і па-нашаму не разумее.

М і к і т а. Гм! Цікава! А чаму той, што маніўся мяне ў палон, меджду протчым, узяць, як рэпу сек па-нашаму?

Н а с т а. А гэта іншая рэч. У іх, як мне з пэўных крыніц вядома, ёсць спэцы ад усялякіх языкоў, ну вы і нарваліся на гэткага спэца.

Паўза.

М і к і т а (набок). Страшэнна, меджду протчым, адпаведная хвіліна, каб паутарыць мамзэль Насце сваю адвечную пропозыцыю.

Н а с т а. Аб чым гэта вы так задумаліся, мусье Нікіці?

М і к і т а. Ды ўсё аб тым самым, меджду протчым, хэрувімская мамзэль Наста: аб вас мае думы ўпалі ў глыбокую задуму.

Н а с т а. I глупства робяць гэтыя вашы думы, Я ж вам ужо цяперся забараніла думаць аба мне, пакуль не зробіцеся асэсарам! Значыцца, і не маеце права думаць.

М і к і т а. Не магу вытрываць, сэрафімская, меджду протчым, мамзэль Наста, аніяк не магу вытрываць! (Становіцца на лаўцы перад Настай на калет, заеланяючы збольшага яе и сябе распушчаным парасонам.) Мадоністая мамзэль Наста! Каханне мае, меджду протчым, вульканічнае! Падаруйце ж мне, нарэшце, сваю абымальную руку і свае трапятлівае сэрца. Асэсарам буду я, вось пабачыце, што буду! Ужо я стаю на вялікай дарозе да славы, да славы знамянітага, меджду протчым, аратара. А там як піць даць атрымаю асэсарства. Меджду протчым, чырвоным асэсарам буду! Толькі прымеце мяне, жыватворнакрынічная мамзэль Наста, у пакорныя і вечныя слугі вашага, меджду протчым, сіньёрыстага сэрца.

Н а с т а. Хапун вас не схопіць, мусье Нікіці, калі яшчэ крыху пачакаеце на мае рукі і на мае сэрца. Толькі тады з гэтага квасу будзе піва, калі я з пэўных крыніц напэўна даведаюся, што вы не рэгістратар толькі, а ужо асэсар. А іншых залётаў ды іншых каханняў мой організм не прымае. Пакіньце кленчыць на лаўцы, а так сабе на зямлі чакайце. Будзьце здаровы! Мушу збегаць у вадну пэўную крыніцу. (Выходзіць.)

М і к і т а (яшчэ кленчачы і працягнуўшы з парасонам рукі ўслед Насце). О, ранга мая асэсарская! О, кляса мая бонтонная, беспардонная!

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Те, кого ты предал

Берри Лу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Те, кого ты предал

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона