Тутэйшыя
Шрифт:
З'ява XII
Мікіта, Абарванец.
А б а р в а н е ц. (увайшоўшы з таго боку, куды Наста выйшла, да кленчачага з працягнутымі рукамі Мікіты). Пажэртвуйце, таварыш, безработнаму!
М і к і т а. (зышоўшы з лаўкі, набок). Пачынаецца! Падумаеш, таварыш! (Да Абарванца.) Выбачайце, я не таварыш, а, меджду протчым, буржуаз, а як вам хіба ведама — буржуазія нічым не жэртвуе. (Сярдзіта адва-рачваецца набок.)
А б а р в а н е ц. (патросшы кулаком, набок).
З'ява XIII
Мікіта.
М і к і т а (да праходзячай з чырвоным сцягам групы грамадзян і грамадзянак). Мо, шаноуныя мадамы і мусьі, патрабуеце купіць марак? (Мацаецца па кішэнях.) Новенькія… Але, новенькія… Дзе ж яны? (Лрыглядаецца на зямлю, на лаўку.) Грамадзяне и грамадзянкі, пырснуўшы смехам, пайшлі. Сцягнуу нехта! Апошнія грошыкі сцягнуў, меджду протчым, і рускія і нямецкія. Заутра не будзе за што і рук зачапіць. (Апускаецца з уздохам на лауку, кладзе на паруччы рукі, звешвае на іх галаву і ўпадае ў глыбокую напаўсонную задуму.)
Паўза.
Пачынаецца танец Ценяў пад музыку шарманкі. Пасля некалькіх мінут раптоўна ўрываюцца зыкі вайсковай музыкі, граючай цырыманіяльны марш, і крыкі: «Ура! Ура!» Танцуючыя Цені нікнуць.
М і к і т а. (ускаквае і пад такт музыкі топчацца на адным месцы. Пасля быстра вьщягвае з кішэні чырвоную хустачку, прывязвае да парасона, становіцца на лаўку і, таксами маршыруючы пад музыку на адным месцы, махае каля галавы парасонам з хусткай і крычыць.) Хай жывуць свабодныя профэсіі! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!
Дзея трэцяя
Той самы, што ў першай дзеі, Мікітавы пакой. У беспарадку накідана ўсякіх хатніх рэчаў, як бы яны сабраны былі з некалькіх пакояў. Люстра, грамафона і мяккіх крэслаў няма. Шпалеры павыдзіраны і кускамі звісаюць к долу. Абразы і малюнкі — тыя самыя, што ў першай дзеі,— перавернуты тварам да сцяны. Па ўсіх свабодных мясцох расклеены па сценах друкаваныя ўрадавыя пастановы, дэкрэты, лозунгі, загалоўкі тагачасных газет, плакаты. Вісіць балалайка. Калі падымаецца заслона, Гануля, закасаўшы рукі, мые бялізну ў начоўках, непадалёк сядзіць Гарошка i пыхкае люльку.
З'ява I
Гануля, Гарошка.
Г а р о ш к а. Аб чым жа, тое-гэта, хацеў я казаць?
Г а н у л я. А нешта нейкае аб высяленні была ў цябе, сваток, гутарка напачатку.
Г а р о ш к а. Ага, успомніў! Дык вось, як нашы гэткім чынам апошні суд з князем прайгралі, пачалося тое высяленне. Але як, свацейка, пачалося?! Нашы ўсё роўна не хацелі пакідаць сваіх загаспадараных сяліб. Ну, што ж? Нагналі гібель казакаў, сам нават спраўнік з Менску прыехаў. Тады ўсе мужчыны і ўсе кабеты, найболей старэйшыя, паклаліся ўпоперак вуліцы. «Хай высяляюць! — сказал! сабе гэтак. — Хай праз нашы галовы ўвойдуць у нашы родныя хаты!» Ну, разумеецца, казак! не спалохаліся гэтага. Рынул! усей гурмай на конях праз ляжачы народ, а за імі прыстаў на сваей вараной троицы. На капусту людзей зрэзал! i на кашу з зямлёй змяшалі. Бацька и мац! мае таксама там засталіся.
Г а н у л я. Мы наракаем, што цяпер цяжка жывецца, а як падумаеш, дык i уперад не вялікі мёд быў.
Г а р о ш к а. I чамярыца яго ведае, як гэта неяк хітра на свеце устроена! Паны был! польскія, законы — рускія; польскія лаюць рускіх, рускія лаюць польскіх, а як прый-дзе што да чаго, каб нашага простага чалавека пакрыўдзіць, дык і польскія і рускія у адну дудку граюць.
Г а н у л я. Ды яно ж гэтак, мой сваток. Каму па каму, а нам, казау той, дык два камы.
Г а р о ш к а. Наш настаунік, Янка, дык той без ніякага нічога, як тапаром сячэ: «Пакуль, кажа, не зробімся сам! сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу, н! складу у нас не будзе». Гэты настаўнік добры i дужа разумны чалавек, але трох! галава яго нечым заведзена, бо мала, што сам носіцца, як кот з салам, з усялякімі мудрым! думкам! дык яшчэ, як на тое ліха, і маёй Аленцы ў галаве усё дагары нагамі перакуліу. I цяпер тая ужо, як папуга, паутарае за!м: «Недачаканне!х! — кажа. — Будзем сам! сабе гаспадарамі!»
Г а н у л я. Звычайная рэч, мой сваток. Маладое піва заусёды шуміць.
Г а р о ш к а. Так яно так. Але найчасцей ад гэтага шуму нам, бацьком, галава баліць. Я табе йшчэ не казау, мая свацейка, што у мяне апрача Аленкі быў i сын — Юрка. Удалы дзяцюк быу, ах як! ўдалы! і таксама шумеу, занадта ужо шумеў. I што? Самахоць за німашто асіраціу мяне. Служыу тады ён у Маскве на нейкай фабрыцы. А там — помніш? — у дзевяцьсот пятым годзе пайшлі забастоукі ды іншыя непарадкі. Як людз! казал! i мой Юрка не адстау. Вылез на вуліцу i давай з іншымі на чым свет шумець i крычаць: «Зямл! i вол!!» Разумеецца, за так! крык жандармы І збяёдал! яго з гэтага свету. Кажу свайму настаўніку, што во да чаго шум i крык так! даводзіць, а ён смяецца: «Бо, кажа, твой Юрка за чужую зямлю i волю шумеу i крычаў, а не за сваю, дык нічога з гэтага i не выйшла».
Уваходзяць Янка i Аленка.
З'ява II
Гануля, Гарошка, Аленка, Янка.
Я н к а. (вітаючыся з Гануляй). Як жывём, цётачка? Дауненька ужо з вам! не бачыліся!
Г а н у л я. (пакінуушы мыццё). О, дауненька! Бадай, годзікі са два ужо будзе.
Я н к а. Ды з гакам, цётачка. (Да Гарошкі.) А дзядзька Гарошка прачакаўся, мабыць, на нас? Пэўна люлек з тузін змарнаваў за гэты час.
А л е н к а. Тузін не тузін, а штук з сем то пэўна ж татка выпыкаў.
Г а р о ш к а. Не табе іх лічыць, сарока! (Буркліва.) Пайшлі і прапалі, а мне сядзі тут у чужой хаце і чакай на іх.
Г а ну л я. Што ты, сваток? Якая ж гэта чужая табе хата?
Я н к а. Ну, не бурчэце, дзядзька: у вельмі пільнай справе прыйшлося нам заседзецца крыху.
Г а р о ш к а. Заседзецца, заседзецца! Як прышпілюць вам калі-небудзь хвост на гэтых пасядзінах, то прападзе вам ахвота і стаяць, не толькі што сядзець. Тое-гэта, палякі на носе, — кажуць, што ўжо Навінку забралі,— а яны швэндаюцца сабе!
А л е н к а. Трэба ж было, татачка, прыгледзецца, як рыхтуюцца менчукі спатыкаць новых акупантаў.
Г а р о ш к а. Ну, і што там цікавага? Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды паскубалі.
А л е н к а. Не абскубанды, гэта, але акупанты, акупанты.
Паўза.
Я н к а (азіраючыся па пакоі, да Ганулі). Але ваша хата, цётачка, надта неяк змянілася ад таго часу, як я выехаў ад вас: так выглядае тут усе, як бы вы толькІ што з іншай кватэры перавезліся.