Учебник белорусского языка
Шрифт:
Однако сочетание с парными собирательными числительными абодва, абедзве в качестве подлежащего согласуются со сказуемым только в форме множественного числа: Абодва хлопцы маўчалі. Абедзве каровы ацяліліся. Абодва гаспадары спалі. Абедзве ўнучкі йылі ў гасцях.
ЭКСПРЕССИВНЫЕ ОБРАЩЕНИЯ
Мать. Маці — мама, мамка, мамачка, матуля, матулька, — л ечка, — ленька,
Отец. Бацька — тата, татка, татачка, татуля, татулька, — л ечка, — ленька, татуся, татусь, татуська, — сечка, — сенька
Бабушка. Бабка — бабуля, бабулька, — л ечка, бабачка, бабуся, бабуська, — сечка, бабуня, бабунька.
Дедушка. Дзед — дзядуля, дзядулька, — л ечка, дзеда, дзедка, дзядок, — дочак, дзедзя, дзедзік.
Брат. Брат — братка, братачка, братулечка, браток, браточак, браціку, брацейка, брахненька, — н ейка
Сестра. Сястра — сястрыца, сястрычка, сяструля, — л ечка, — ленька.
Дочь. Дачка — дачушка, дачушачка, дочачка, дочанька, дачуля, дачулечка, — л енька, доча, дочухна, дачухна, доня, донька
Сын. Сын — сынок, сыночак, сыночачак, сынуля, сынулька, — л ечка, — ленька, сынку.
Внук. Унук — унучак, унучачак.
Внучка. Унучка — унучачка, — ч анька
Тетя. Цётка — цётачка, цётухна, цёця, цятуля
Дядя. Дзядзька — дзядзечка, дзядзя, дзядзюля
Жена. Жонка — жоначка, маці, жанчынка, сябрынька, бабка
Муж. Мужык — мужычок, чалавеча, стары
Ребенок. Дзіця — дзіцятка, — т ачка, дзетка, дзетачка, — танька
Друг. Сябра — сябрук, братка, браток, брацец, брат, дружа
Подруга. Сяброўка — сястрыца, сястрычка, дарагуша, мілка, галубка.
Парень. Хлопец — хлопча, малец
Девушка. Дзяўчына — дзеўчына, дзяўчо
Мальчик. Хлопчык — хлапец, хлопча, хлапечак, дзіцятка
Девочка. Дзяўчынка — дзяўчыначка, дзяўчо
Женщина. Жанчына — жанчынка, кабетка, бабка, цётка, цётухна
Мужчина. Мужчына — мужчынка, чалавеча, чалавечак, дзядзька
Девчата. Дзяўчаты — дзяўчаткі, -тачкі
Ребята (парни). Хлопцы — хлопчыкі, хлапцы.
Ребята (дети). Дзеці — дзеткі, дзетачкі, дзетвара,
дзятва,
Мужчины. Мужчыны — мужчынкі, дзядзькі, дзядзечкі
Женщины. Жанчыны — жанчынкі, жанчыначкі, кабеткі, кабетачкі, жоначкі, бабачкі, жанкі
Люди. Людзі — людцы, людзечкі
Братья. Браты — браткі, браточкі
Гости. Госці — госцейкі, госцікі
ТЕКСТ
Прыгожа ўлетку ў весцы Зяленічах!
Адзін канец вескі амаль што губляецца ў лесе. Лес той цягнецца далёка-далёка ўніз па Дняпры, і чым далей, чым глыбей удацца ў нутро яго, тым шчыльней ахіне ён дыханнем адвечнай дзікасці, тым мацней зачаруе глухім звонам глыбокай сваёй цішыні.
У лесе ўлетку бывае шмат ягад і грыбоў. У святочныя дні там шумліва блытаюцца песні птушак з песнямі шустрых дзяўчат, з віскам і смехам, з гулкім гойканнем моладзі. Жыве тады лес пярэстазвонкім жыццём, і ў тым жыцці — у зяленым, у сонечным — чуваць гармонія шчасця, гармонія светлае радасці
А вечарамі, калі па весцы клапатліва задзынкаюць начныя жукі ды пачнуць моўчкі ныраць з-за вуглоў чорныя шаптуны-кажаны калі пранясецца над вескаи ці хам ірны подых начнога спакою — над Дняпром тады сакавіта пальецца беларуская звонкая песня, разальецца ў працяжлівых ядраных гуках надрыўны сум беларускае вескі.
Добра пайсці тады ў лес аднаму, убіцца ў глухі хмызняк над Дняпром і моўчкі слухаць, як у сівым кудлатым тумане над соннай вадой б'юцца прыгожыя гукі, як растаюць яны водгуллем недзе там, за Дняпром, дзе спяць сенажаці, дзе адгукаецца на песню адзін аднастайны крык дзергача.
І яшчэ добра тады ўпарта ўглядзецца ў спавітыя туманам і змрокам воды Дняпра, увабраць у сябе іх таемнасць, маўклівую, сугучную чароўнаму маўчанню чорнага лесу. Тады могуць паўстаць у душы цені дзівосных людзей, цені наіўных дзіцячых трызненняў. Тады можа здацца, што рассуваецца ціха туман над Дняпром, раздаецца вада і ўсплывае наповерх цудоўнай красы дзяўчына Яна асцярожна азіраецца, яна, пэўна, хоча выйсці на бераг, каб пагойтацца на гнуткім вецці бяроз.
Мо, гэта русалка? А мо, гэта Дзеўка-Паланянка, што ў моры з сонцам купаецца?
(М Зарэцкі)
амаль што — почти что
губляцца — теряться
удацца — углубиться
ах інуць — укрыть
адвечны — извечный
блытацца — смешиваться
віск — визг
пярэсты — пестрый
чуваць — слышно, чувствуется