Чтение онлайн

на главную

Жанры

Воўчая зграя

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Тожа ў Першамайскую? — насцярожыўся Ляўчук.

— Клаву? — начштаба асекся. Мусіць, ён не меў пэўнай думкі, куды лепш адправіць гэтую Клаву, і тады з цемры ціха азваўся Пайкін:

— Клаву лепш бы ў вёску якую… Да бабы… Да якой вопытнай бабы…

— Бабы, бабы! — незадаволена перадражніў яго Ляўчук і адвярнуўся, леваруч пасоўваючы на дзязе грувасткі нямецкі кабур з парабелумам, які намуляў сцягно. — Не хапала яшчэ…

Наконт Клавы ён ужо ведаў, у чым была прычына, здагадваўся, толькі і ў сне не бачыў гэткага сабе клопату — усе ідуць на прарыў, а яму адбівацца невядома куды, аж у Першамайскую брыгаду, ды яшчэ пры такой кампаніі: Грыбаед, Клава, гэты дахадзяга

Ціханаў… Ляўчук, як толькі прыйшоў паранены з Доўгай грады, прыкмеціў яго — дэсантнік ціха ляжаў каля будана санчасці, накрыты нейкай радзюжкай, з-пад якой тырчала яго, як цюрбан, абматаная папяровым нямецкім бінтам галава. Вочы яго былі таксама завязаны, ён не кратаўся і, здаецца, не дыхаў нават, і Ляўчук з незразумелай асцярогай прайшоў міма, падумаўшы, што, мабыць, адфарсіў дэсантнічак. Ды і гэтая Клаўка… Быў час, калі Ляўчук палічыў бы за шчасце праехацца з ёй які кіламетр па лесе, але не цяпер. Цяпер Клаўка яго не цікавіла.

Вось жа чортава гэтае раненне, колькі яно задало яму клопату, і, мяркуючы па ўсім, колькі яшчэ наперадзе! Ці блізкі свет гэта Першамайская брыгада, паспрабуй дабрацца да яе праз фашыстоўскую асаду, мала што кажа разведка: дзіра! Яшчэ невядома, якая і куды там дзіра, — сам з сабой разважаў Ляўчук. Лепш бы ён не паяўляўся ў гэтай санчасці і не аддаваў Кісялю свой кулямёт.

Ляўчук наважыўся ўжо быў пасварыцца ды вярнуцца ў роту, мабыць бы, ротны не выгнаў, і ён бы зноў ваяваў нароўні з усімі, чым перціся невядома куды. Але калі Ляўчук памкнуўся сказаць аб тым, дык сказаць ужо не было каму. Начштаба пайшоў, толькі затрашчала ў хмыззі яго плашч-палатка, а Пайкін і яшчэ хутчэй знік у цемры. Побач адно пасцёбваў хвастом па аглоблях конь, ля якога, папраўляючы збрую, тупаў Грыбаед ды, ціхенька шморгаючы носам, стаяла ля воза роспачная, адзінокая Клава. Мабыць, яна чакала цяпер ягонай каманды сядаць, і Ляўчук, не зважаючы ні на кога, вылаяўся:

— Падсуропілі, начальнікі! Ну ладна, трасцу вашай матары!

3

Яны паехалі лесам чорт ведае куды і як: фурманка часам ледзь не пераварочвалася на нейкіх то ямах, то выварацінах, голле бязлітасна драла, шкрабло, сцёбала па возе і па седаках. Ляўчук, угнуўшы голаў, каб не выдрала вочы, і асцерагаючы пад накінутай ватоўкай плячо, ужо згубіў адчуванне напрамку. Добра, што Грыбаед, здаецца, ведаў тутэйшыя мясціны і не пытаўся пра шлях, конь некуды тупаў, з немалой натугай цягнучы за сабой воз — думалася, што едуць правільна. Ляўчук, яшчэ не адмяклы ад свае злосці, не размаўляў ні з кім, толькі слухаў, як бахала навакол і больш за ўсё ззаду; часам дзесь нізка загаралася ракета, і яе зыркае святло дзівоснай мітуснёй праносілася па вяршаллі дрэў, падсвечваючы і без таго светлаватае летняе неба.

Неяк прадраўшыся праз глухую гушчэчу, яны ўрэшце ўзбіліся на лесавую дарожку, фурманка пайшла спакойней, і Ляўчук усеўся трошкі зручней — пасунуўся, каб не навальвацца на нерухомае сцягно дэсантніка. Можна было падумаць, што той у непрытомнасці або заснуў, і Ляўчук ціхенька пацягнуў за ствол яго аўтамат, які замінаў і яму і па-раненаму, ды, мусіць, і Клаве, што месцілася ззаду фурманкі. Але як толькі Ляўчук пацягнуў трохі мацней, Ціханаў раптам ачнуўся, залапаў побач рукой і сцяў аўтамат за шыйку прыклада…

— Не… Не чапай!..

«Во дзівак! — падумаў са здзіўленнем Ляўчук, зрабіўшы выгляд, што аўтамат яго зусім не цікавіць. — Што ён за яго так трымаецца?..»

Папраўдзе, дык Ляўчук нічога не меў супраць, каб прыбраць да рук гэты аўтамат, бо ў самога быў толькі парабелум з дзвюма пачачкамі патронаў у запасе ды ў Грыбаеда тырчаў за спіной карабін. Можа, яшчэ ў Клавы быў які браўнінг — увогуле дужа не шмат для таго, каб прабіцца за дваццаць пяць кіламетраў да Першамайскай брыгады, асабліва калі за грэбляю немцы, а, мабыць, яно так і ёсць. Не можа быць, каб, блакіраваўшы ўрочышча, яны пакінулі грэблю адкрытай. Мала што дакладвае разведка…

Падумаўшы так, Ляўчук крануў Грыбаеда за локаць.

— Стой!

Ездавы пацягнуў лейцы, конь адразу спыніўся, яны трывожна ўслухаліся. Навокал было ціха, сціхала, здаецца, і пад Дубраўлянамі, дзе ўвесь вечар і ўночы ўсё джагала-ахала страляніна. Чутно было толькі задышлівае дыханне каня ды ціхі пошум начнога ветру ў голлі.

— Далёка да грэблі?

— Ды блізка ўжо, — сказаў Грыбаед, не паварочваючы да яго галавы. — Выгарыну праедзем, а там саснячок і грэбля.

— Туды не паедзем, — раптам рашыў Ляўчук.

— Во як! А куды ж?

— Давай куды ўбок.

— Як жа ўбок? — падумаўшы, нязгодна адказаў Грыбаед, па-ранейшаму нерухома седзячы спіной да воза. — Там балота.

— Паедзем цераз балота.

Грыбаед трохі падумаў і з відавочнай неахвотай звярнуў з дарогі каня. Але па бездаражы конь зусім не хацеў ісці, тым больш праз хмызняк, і ездавы, нешта мармычучы сам сабе, злез з воза і ўзяў каня за аброць. Ляўчук таксама саскочыў на дол і, асцерагаючы правую руку, палез праз голле наперад.

Ён сам не ведаў чаму, але ўпарта не хацеў ехаць на грэблю, калі б нават у бяспецы тае дарогі яго пераконвала сем разведак — грэбля не магла быць не занятая немцамі — гэта ён адчуваў усёй сваёй скурай. Праўда, ён не ведаў і іншай дарогі, недзе тут павінна было пачацца балота, а як пралезці цераз яго з канём і фурманкай, ён не меў уяўлення і толькі казаў сабе: там будзе відаць. Ён ужо надта добра зведаў на вайне, што многае робіцца ясным у свой час, на месцы, што ўсякі самы разумны план — мала значыць: як ні намячай, як ні абмазгоўвай, немцы ці абставіны ўсё перайначаць. Трэба было дзейнічаць, зыходзячы з канкрэтнасці, а будзеш, як сляпы плота, трымацца нейкага плана, дык хутка апынешся ў «магілёўскай губерні» і яшчэ пацягнеш за сабой іншых.

Грыбаед, аднак, мусіць, разважаў інакш, і пакуль прадзіраліся праз гушчар, надта ўжо незадаволена бурчаў на каня, абзываючы яго то ваўкарэзінай, то злыднем, то тузаючы яго за аброць, то ляскаючы па баках пугаўём. Леўчуку ўжо пачала надакучваць гэтая яго зласлівасць, і ён збіраўся прыкрыкнуць на ездавога, як хмызняк скончыўся, пачалася лугавіна, наўкола пасвятлела, паяснела неба над галавой. Над роснай травой нізка стаяў золкі туман, пахла водарасцямі і багнай — наперадзе было балота.

Фурманка спынілася, а Ляўчук пайшоў па высокай траве, пакуль пад ботамі не пачало чвякаць, услухаўся. Не, наперадзе было ціха, у тумане драмалі купкі алешніку, недзе зводдаль па-начному прыцішана скрыпеў драч, іншыя птахі яшчэ ўсе спалі. Ляўчук прайшоў далей, пад нагамі ўсё мякчэла, большаў імшарнік, часам нага правальвалася па костачку; у правым дзіравым боце ўжо стала мокра. Але ехаць тут было можна, конь, мусіць, прайшоў бы, а за ім прайшоў бы і воз.

— Эй, давай там! — ціха гукнуў ён у шэры туманны паўзмрок.

Ён падумаў, што Грыбаед рушыць за ім, але, прайшоўшы яшчэ якую хвіліну, не ўчуў за сабой фурманкі і раззлаваўся. Відаць, гэты ездавы зашмат браў на сябе, каб не слухаць старшага, якім тут усё ж быў Ляўчук. Трохі счакаўшы, ён мусіў вярнуцца і застаў фурманку там, дзе і пакінуў яе — ускрай балотца. Здаецца, Грыбаед і не думаў ехаць і, ссутуліўшыся ў сваім кароткім нямецкім мундзірчыку, стаяў ля каня.

— Ты што?

— А куды ж ехаць?

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник