Чтение онлайн

на главную

Жанры

Воўчая зграя

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Як куды? За мной едзь! Куды я іду, туды і едзь.

— У балота?

— Якое балота? Трымае.

— Тут дык трымае, а далей — багна. Ужо я ведаю…

Ляўчук зазлаваў — ён ведае! Багна — значыць, трэба перабірацца цераз багну, не сядзець жа тут да відна — хіба гэты чалавек першы дзень на вайне?

Але ён ведаў, што Грыбаед не першы дзень на вайне, што ён, можа, болей за іншых навучаны гэтай вайной, і гэта крыху стрымлівала Леўчука ад злосці на ездавога. Ён толькі здзівіўся, калі пачуў, што Грыбаед нешта бурчыць пра грэблю.

— Сказалі ж, праз грэблю трэба. Так жа сказалі. А то — балота…

Ляўчук змяніў свой начальніцкі

нецярплівы тон на сцішана-з'едлівы.

— На грэблю, кажаш, ага? Цябе колькі разоў стралялі? Двойчы стралялі? Ну дык во — на грэблі застрэляць у трэці. У трэці ўжо добра застрэляць. — I зласліва дадаў: — Што табе, немцы дурні, так грэблю пакінуць?

Грыбаед уважліва выслухаў яго, з поцягам, цяжка ўздыхнуў.

— Ну дык што ж! Я не проці, ды толькі як?

— Рухай за мной!

Фурманка паволі і амаль без шуму пакацілася па траве, але неўзабаве конь пачаў прыпадаць то на пярэднюю, то на заднюю нагу, якія часам правальваліся надта глыбока, і, каб выцягнуць іх, трэба было ўперціся астатнімі, і тады правальваліся тыя. I ён увесь час так і тузаўся, стараючыся ўзбіцца на цвярдзейшае, толькі цвярдзейшага тут, мабыць, заставалася ўсё менш. Клава таксама злезла з воза і ішла ззаду. Грыбаед, часта спыняючыся, вёў каня за аброць дакладна па Леўчуковых слядах. Але нарэшце настаў час, калі і Ляўчук спыніўся — пачыналася багна, купкі асакі; над балоцістым прасцягам паўзло нізкае клочча туману, між якога люстрана паблісквалі вокны стаячай вады.

— Ну во, уехалі! — выдыхнуў Грыбаед і аціх побач з канём, ад якога патыхала потам і парай, а конскія бакі хадзілі хадуном. Заднія яго ногі ўжо да каленяў асядалі ў багне.

— Нічога, нічога! А ну пачакай, хай конь адпачне.

Ляўчук кінуў на воз ватоўку і, хапаючыся левай рукой за чэзлыя лазовыя кусцікі, смела палез у балота, беручы ўбок, крыху наўскос — так яшчэ можна было трымацца. Ён ужо не ашчаджаў ног, якія да каленяў былі мокрыя, у ботах хлюпала і чвякала, замінала параненая рука, і ён трымаў яе засунутай за пазуху. Ён здорава праваліўся — ледзь не да пояса, але неяк выкараскаўся пад кустоўе дробнага алешніку, тут, здаецца, стала цвярдзей, пад нагамі быў які-ніякі грунт. Трэба было памеркаваць, у якім напрамку падацца далей.

— Эй, давай сюды!

Фурманка запялёхкала, конь спуджана зачвякаў нагамі, адразу праваліўся па самае чэрава. Ляўчук азірнуўся, падумаў: вылезе. Але не. Конь тузаўся, біўся, а вылезці з багністай ямы не мог. Тады ён, чвякаючы ў гразі ботамі, вярнуўся і, пакуль Грыбаед за аброць тузаў каня, упёрся здаровым плячом у зад фурманкі, натужыўся, сам ужо намачыўся па грудзі, і фурманка неяк наперакос выпаўзла з багны. Ззаду моўчкі, падабраўшы над белымі каленямі спадніцу, вылазіла на сушэйшае Клава.

— Ой, госпадзі!

— Ось табе і госпадзі! — знарок зласліва папікнуў Ляўчук. — Закаляйся, спатрэбіцца.

Ён зноў рушыў наперад, але цяпер тут скрозь было мокра і дрыгвяніста, і ён доўга лез цераз дрыгву, змакрэлы па пояс, шукаючы здатны шлях далей. Аднак здатнага шляху ўжо не было, ён прайшоў наперад крокаў мо сто, а берага нідзе не знайшоў — усюды была дрыгва, асака, травяністае куп'ё і шырокія вокны твані, над якімі курэў туман. Тады ён вярнуўся да фурманкі і ўзяўся рукой за аглоблю.

— А ну, рушылі!

Грыбаед тузануў за аброць, конік даверліва ступіў раз і другі, высіліўся з усяе моцы, воз трохі скрануўся і стаў.

— Давай, давай!

Яны ўдвух не на жарт упрэгліся разам з канём, Ляўчук цягнуў за

аглоблю, Грыбаед з другога боку за аброць і за гуж, конік біўся, тузаўся, усё глыбей патанаючы ў чорную гразь, якую ён каламуціў вакол нагамі. Але ён стараўся. Ён смела ішоў, здавалася, у самую прорву, куды яго ні вёў ездавы, звыш-конскім намаганнем цягнуў за сабой фурманку, якая ўжо па скрынку засядала ў дрыгве. Ўжо ўсе былі ля яе па пояс у вадзе, ушчэнт перапэцканыя тванню, па твары і па спіне Леўчука ліўся пот. Ззаду, як магла, папіхала фурманку Клава.

Здаецца, яны да ранку пракараскаліся на гэтай бездані, а канца балоту ўсё не было. I тады наспеў час, калі яны ўсе спыніліся і змоўклі. Грузнучы ўсё глыбей, яны трымаліся за аглоблі і фурманку, а бедны іх конь выцягнуў наперад галаву, каб як дыхаць; здавалася, каб не воз ззаду, дык ён бы паплыў па гэтай багне. Толькі куды было плыць?

Паганы чарвячок вінаватасці і сумнення заварушыўся ў душы Леўчука, які пашкадаваў ужо, што сунуўся ў гэта балота. Можа, сапраўды лепш было б ехаць на грэблю — авось і праскочылі б. А цяпер ні ўзад ні ўперад, хоць ты чакай світання. Ці кідай тут воз і нясі на сабе гэтага дэсантніка. Добра яшчэ, што не скардзілася Клава, трывала ўсё моўчкі і ў меру сваіх сіл неяк яшчэ папіхала фурманку.

— Во ўлезлі, дык улезлі!

— Я ж казаў, ага, — ахвотна падхапіў Грыбаед. — Улезлі, як дурні якія, як вылезем цяпер?

— Можа, з кіламетр праехалі,— азвалася ззаду Клава. — О божа, я ўжо не магу…

— Трэба назад, — сказаў ездавы — А то і каня ўтопім, і гэтага. Дый самі. Тут ёсць вокны — ого! Па галаву — і яшчэ застанецца.

Ляўчук разгублена выціраў рукавом лоб і маўчаў. Ён сам не ведаў, што цяпер рабіць, куды падацца: назад ці ўперад. Ды і сілы ўжо амаль не заставалася ні ў каня, ні ў людзей, яны ўжо выматаліся як мае быць. Сапраўды, чым так выкладвацца, падумаў Ляўчук, лепш бы паспрабаваць паткнуцца на грэблю.

— Чакайце! — крыху аддыхаўшыся, сказаў ён. — Я пагляджу.

Ён зноў палез у багну, стараючыся як мага менш пялёскаць у ёй, і ў адным месцы так шугануў, мабыць, у акно, што ледзьве не схаваўся ў ім з галавой. Неяк усё ж выкараскаўся на купіну, але і купіна дрэнна трымала яго, усё ніжай асядаючы пад ваду — на такой купіне не доўга ўседзіш. Тады ён рэзка павярнуў убок, як здавалася яму, не ўпоперак, а ўздоўж балота, бо ўжо думалася не пра тое, як хутчэй адолець яго, а хоць бы не ўтапіць каня і не ўтапіцца самому. Сапраўды, тут, мабыць, была самая глыбіня, вадзяныя прагаліны сталі шырэйшыя, менш стала травы, а кустоўе лазы і алешніку зусім знікла. Тут ужо ў самы раз была б лодка, а не конь з возам, і Ляўчук каторы ўжо раз вылаяў сябе за неасцярогу.

Як няздатна ўсё атрымалася, мусіць, трэба вяртацца…

З гэтай яшчэ канчаткова не аформленай думкай ён і павярнуў назад і як-кольвечы дабраўся да фурманкі, якая цярпліва замерла сярод багны з дзвюма апануранымі постацямі ў тумане. Яны цярпліва чакалі яго рашэння, яго слова аб тым, куды і як рухацца далей, бо неўзабаве павінен пачацца ранак, і тады ім на голым балоце не месца.

Але Ляўчук яшчэ не дайшоў да іх і нічога яшчэ не надумаў, як недзе ў недалёкай начы імклівым рэхам пакаціўся па лесе стрэл. Праз секунду яму адказаў другі, траскотна ўдарыла кулямётная чарга, глуха і важка кахнуў мінамёт і міна, завішчэўшы ў самае высі неба, неўзабаве разарвалася ў лесе. I тут пачалося: закалацілася, задзігала, загрукацела — дзіва, адкуль што і ўзялося ў гэтай соннай туманнай ночы.

Поделиться:
Популярные книги

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена