Поделиться:
Шрифт:
Уладзімір Караткевіч
Вячэрнія ветразі
Дзень першы
Балада пра смяротнiкаў
– Achtung! Seuchengefahr". Напэўна, таму, што аднолькава чалавек памірае на свеце, Тут разам чакалі смерці беларусы і латышы, Татары і украінцы, салдаты, жанчыны, дзеці. Ўсе згаладнелыя, з ранамі на целе і на душы. Блок першы - жанчыны з дзецьмі, блок трэці і пяты - салдаты, Блок сёмы - таксама салдаты, блок восьмы - усе для пячэй. Пабудка, "апель" і праца. Пабоі. Бурда праклятая. "Працуйце! Працуйце! Працуйце! Хутчэй! Хутчэй! Хутчэй!" Не мы, а яны заразныя, але ў блоках нас замыкаюць. Для нас за восьмым баракам заўсёды шугае пажар. На месцы, дзе мы змагаемся, на месцы, дзе сонца чакаем, На месцы, дзе мы паміраем, - таблічка "Seuchengefahr!" Нашы душы і нашы рукі імі былі скалечаны... Неяк з "бюро інфармацыі" вестку падаў дружок: Пачулі размову турэмшчыкаў, што заўтра дакладна пад вечар Яны на апошнюю "акцыю" першы пацягнуць блок. Дзеці, надзея наша! Маткі, святыня наша!.. Ёсць загад... І руку да скроні пустая нясе галава. Для іх чалавек - машына, што пустую засвойвае кашу І працу дае за гэта або... не можа даваць. Але мы не маглі б пасля гэтага ў вочы зірнуць свабодзе, Хоць зрабіліся быдлам галодным, хоць гонар амаль што згас. Таму - найлепшага хлопчыка па крывавай матчынай згодзе Мы выкралі з першага блока і цішком схавалі у нас. Схавалі ля нашай кухні, што на самым пляцы стаяла, Асцярожна заклалі дзірку ў пустым дравяным кастры... Хлопчык быў разумны-разумны. Размаўляў і рухаўся мала. Цэлы дзень разглядаў уважна кавалкі сасновай кары. "Апель" нястачу выявіў. На пляцы у чынным парадку Рылы пяці кулямётаў глядзелі ў спіны людзей. Як ты сцярпела, сэрца, ўбачыўшы постаць маткі, Што паўз касцёр, паўз сына ціха на згубу ідзе? Яна казала спакойна, і маўчалі вязняў калоны: "Не было ў мяне сына ніколі. Гэта памылка, паны". Помніце, людзі, пра гэта, помніце аж да скону, Помніце, як пра асколак, што ў лёгкіх сядзіць з вайны. Разумееце, гэта проста, і забітым не трэба жалю, Гэта для тых, што цёплыя, а не для мёртвых касцей. Нельга так, каб не плакаць, як хочацца, нельга больш, каб дзеці маўчалі, Нельга больш, каб матчыны вочы пад штыкамі зракліся дзяцей. Мы хавалі яго тры месяцы. Хавалі ў кухонных дровах, У яме, за кубам у кухні. І цягнулі ўсё, што маглі: Скурку ад апельсіна з-пад афіцэрскай сталовай, Пайку пушнога хлеба, макуху калі-нікалі. Нельга было іначай, хоць кусалі ад голаду губы. Гэта быў не звычайны дзіцёнак, што бегае і крычыць. Ён сядзеў ціхутка, як мышка, расстаўляў сабе нейкія кубікі, Ставіў іх як быццам на вату. А вочы, як прорва ўначы. Немцы нам не паверылі. Яны шукалі, шукалі. Шукалі таму, што палонныя сапсавалі увесь парад. Голадам, жахам, пабоямі душу у нас забівалі, Але мы людзьмі засталіся. Мы не выканалі загад. У кар'еры рабілі вобыск. Стэк гуляў па галовах. І ў роце нейкага хлопца ўдалося ім адшукаць Жменьку звычайных каменьчыкаў, жоўтых і бледна-ружовых, Якімі малыя дзеці звычайна любяць гуляць. Хлопца і трох суседзяў атачылі асобай увагай. Допыт цягнуўся да раніцы, але вынікаў не даваў: "Я проста смактаў каменьчыкі, каб менш адчувалася смага. Я не чуў, што хаваюць дзіцёнка. Зарукай - мая галава." І яны прынялі заруку. І галовы чацвёркі ўпалі. І комін за восьмым блокам гадзіну няўчасна дыміў, Каб ведалі, чым канчаецца спроба звычайнага жалю, Каб ведалі, што палонным забаронена быць людзьмі. Нянавісць мы ў сэрцах захоўвалі, здзек і пакуты зносілі. "Ламі нашы краты, нянавісць. Вырастай! Вырастай! Вырастай!" Мы хацелі, каб выжыў дзіцёнак, каб неба пабачыў просінь, Каб за ўсіх безнадзейна асуджаных святкаваў на зямлі Першамай. Што нам было да таго, што душы ботамі топчуць, Што кожны дзень для раба - суцэльны, няспынны жах. Для нас ён быў рэвалюцыяй, гэты маленькі хлопчык, Будучыняй, што ўзрастала на тленных нашых касцях. А як сталі гарматы Радзімы на ўсходзе біць недалёка І мы зразумелі, што блізка, блізка апошняя кроў, Мы ў сточнай трубе пад лагерам, у сточнай трубе глыбокай Схавалі нашага сына пад аховаю двух сяброў. І мы зразумелі тады, за што нас душылі газам, Чаму хацелі планету ачысціць ад нашых мар. Ім, вядома, трэба было берагчыся нашай заразы, Трэба - ставіць вакол папярэджанні: "Чалавечнасць! Seuchengefahr!" Мы бручку гнілую елі, - бо хлеба ў нас не было. Мы на дрот калючы глядзелі, - бо неба ў нас не было. Гар уцягвалі ў лёгкія, - паветра ў нас не было, Але смерці мы не хацелі, - бо яшчэ існавала зло. Ў час, як знікнуць звады праклятыя, - помніце, помніце нас. У час вялікага свята, - помніце, помніце нас. Каб заўсёды была чалавечнасць, каб шчасце сялілася ў хатах, Каб давеку жыла Радзіма, - не забывайце нас.
Над шахтамi
Бацькава сэрца
Паэма
Ён пахмуры, ён ціхі, ён вечна маўклівы, Ён занадта пяшчотны з жонкай сваёй, Хоць даўно зараслі варонкі на грывах Беларускай адвечнай плакун-травой. Зараслі варонкі плакун-травою, Але сніць ён упарта даўнія сны... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . "Фоке-вульфы" равуць над балотнай зямлёю. Надыходзіць другое лета вайны. Партызанскі разгром. Адступаюць атрады. Асвятляюць вёскі пажарамі шлях. Ён вядзе ў дрыгву. Мядзяныя гaды Адпаўзаюць з-пад ног у густых сітнягах. Малады камандзір асцярожна, старанна Па дрыгве на выспу атрад вядзе. У яго пад рукой дзвесце шэсць партызанаў І дзве тысячы трыста мірных людзей. Мох. Багун. Непрыкметныя кветкі дурніцы. Дрыгвяная руда нацякае ў сляды. За спіною зямныя б'юць бліскавіцы І ўздымаюць фантаны бруднай вады. "Елянецкая выспа, ты дай ім надзею, Дай спакой. Напаі крынічнай вадой. Хай галіны на хвоях ад куль парадзеюць. Ты ж зацягнеш раны жывіцай сваёй. Чалавечыя раны цяжэй зажываюць. Зберажы людзей. Ад болю маўчы. Дзеля гэтых дзяцей яны адступаюць. Дай ім сховішча. Раны дай залячыць". Еляніцкая выспа з уздыхам сказала: "Я цябе памятаю, Карповіч Ян, Я схаваю вас, як продкаў хавала, Ад палону, ад ганьбы, ад смерці, ад ран. Спачывайце спакойна. Не пройдзе вораг. Развяду рукамі вашу бяду. А балот вакол - неабсяжнае мора, І шляхі да мяне пад тванню вядуць". Людзі выйшлі, урэшце, на цвёрдую глебу. За спіной замаўкае голас гармат. Хтось жаваў скарынку чэрствага хлеба, Хтось кашуляю абціраў аўтамат. Заварыўшы галін маладой маліны, Камандзір жанчыне прынёс кацялок: "Чай духмяны, смачны. Напіся, Сабіна. Абышлося ўсё. Жывыя, сынок. Вось нягоднік бяззубы. Смяецца, ты бачыш? Знаеш, жонка, ніяк не магу ўявіць, Што пайду з ім калісьці ў лазню гарачую, Навучу, як трэба вуды жывіць, І што будзем дурэць з ім калісьці на сене, І што будзе са школы прыносіць "калы"... А пасля... пасля ён, вядома, ажэніцца. Ён ажэніцца... смешны, бяззубы, малы. І не бойся. Вакол разышліся цені. Не над намі будуць крычаць груганы. Мы схаваліся, зніклі, як голка ў сене, І ніколі слядоў не знойдуць яны". Памыліўся Ян. Атрад пільнавалі. Роўна тыдзень мінуў, калі хлопцаў трох На балотным беразе абстралялі І звалілі мёртвымі ў рыжы мох. І чужыя, нахабныя, слізкія твары Іх укрылі дзяругай, паклалі на воз І павезлі па вёсках, па чорных пажарышчах Каля чорных абвугленых мёртвых бяроз. І сцягнулі за ногі з воза без жалю, Не трымаўшы буяную галаву, І чубы, як бялявы кавыль падмяталі Перад ганкам штаба сухую траву. У штабах машынкі, як кулямёты, Стракаталі цэлую ноч навылёт: "Ачапленне пасіліць вакол балота... Накіруйце да Гейнца сапёрны ўзвод... Дальнабойныя падцягнуць да лагчыны... З лётнай часткай сувязь трэба ўзмацніць..." Махавік жахлівай ваеннай машыны Закруціўся павольна, каб мяць і крышыць. Гэты час быў нядобры, вельмі нядобры, На людзей палявалі вучоныя псы, На зямлі беларускай ад Оршы да Кобрына Дзень і ноч, дзень і ноч палалі лясы. У адказ аўтаматы з-за хвой стралялі, І ад жыта дымная хмара плыла. Дзеці ў пушчах начных спакойна гулялі І пужліва сціхалі на вулках сяла. А на выспе залечвалі цяжкія раны, Гадавалі дзяцей, рыхтавалі паход І чакалі, чакалі трох партызанаў, Што ніколі не прыйдуць з далёкіх балот. І аднойчы над мрэючымі барамі, Над абшарамі вострых балотных траў У бясхмарным небе з'явілася "рама", І Янук зразумеў, што канец настаў. Зараўла артылерыя - з недалётам. Сітнягамі папоўз удушлівы дым. З громам падала сталь на кілім балота І рабіла новыя вокны ў ім. У новых вокнах з чорнай вады гарачай, Што бурліла газам з апошніх сіл, У цёмнай бронзе лускі, што сонца не бачыла, Выплывалі аглушаныя карасі. У гадзюк халоднае падала сэрца, Як імчаў над імі свідруючы жах. Вадзяныя курачкі беглі ад смерці На сваіх зялёных, доўгіх нагах. Хто, чаму іх карае - не разумелі І хавалі галовы свае пад крыло. Цішыня раптоўна ўпала знямелая. Не ўзялі гарматы бясконцых балот. Перад вечарам проста над галавою, Ў ціхім небе, дзе цьмянае сонца вісіць, Над трывожнай, закуранай дымам дрыгвою "Фоке-вульфы" натужліва сталі басіць. Вымпел
Баявыя вазы
Вячэрнiя ветразi
"Трагедыi не знiкнуць пры Камуне..."
Мокрыя травы
"О мой цудоўны край..."
"Гусi-лебедзi ў лугах зялёных..."
Комментарии:
Популярные книги
Ученичество. Книга 2
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Безродный
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Чужое наследие
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Варлорд
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ночь со зверем
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Темный Кластер
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00