Выродлiвы хлапчук
Шрифт:
Яна ўсё так жа моўчкi глядзела на яго.
— Цi хочаце вы чаго-небудзь выпiць, мiс Фэлоўз?
— Не, — прашаптала яна. — Мне нiчога не трэба.
Ледзь усведамляючы, што робiць, яна з цяжкасцю паднялася на ногi i нiбы ў кашмары выйшла з пакоя.
«Ты не памрэш, Цiмi, — думала яна. — Ты не памрэш».
З таго часу яе неадступна мучыла думка пра неабходнасць неяк ухiлiць Цiмi ад гiбелi. Але думаць гэта адно, i зусiм другое — ажыццявiць задуманае. Спачатку мiс Фэлоўз упарта трымалася за надзею, што спроба перанесцi каго-небудзь з ХIV стагоддзя
Астатняя частка чалавецтва спадзявалася, вядома, на супрацьлеглы зыход, i мiс Фэлоўз насуперак розуму ўзненавiдзела за гэта ўвесь свет. Ажыятаж, якi ўзняўся вакол «Праекта Сярэднявечча», дасягнуў найвялiкшага напалу. Друк i грамадскасць згаладалiся па чым-небудзь надзвычайным. Акцыянерная кампанiя «Стасiс Iнкарпарэйтэд» даўно ўжо не давала такой сенсацыi. Нейкi там новы камень альбо выкапнёвая рыба ўжо нiкога не хвалявалi. А гэта было якраз тое, што трэба.
Чалавек, якi жыў ужо ў гiстарычную эпоху, дарослы iндывiд, якi гаворыць i на цяпер зразумелай мове, той, хто дапаможа вучоным узнавiць невядомую дасюль старонку гiсторыi.
Той вырашальны час наблiжаўся, i на гэты раз ужо не толькi трое на балконе павiнны стаць сведкамi такое важнае падзеi. Цяпер увесь свет ператвараўся ў велiзарную аўдыторыю, а тэхнiчнаму персаналу Стасiса наканавана сыграць сваю ролю на вачах усяго чалавецтва.
Сярод пачуццяў, што бушавалi ў душы ў мiс Фэлоўз, не было толькi аднаго яна не паддалася ўсеагульнаму псiхозу радаснага чакання.
Калi Джэры прыйшоў, як звычайна, гуляць з Цiмi, яна ледзь пазнала яго. Сакратарка, якая прывяла яго, кiўнула ёй дзеля прылiку галавой i пабегла. Яна спяшалася заняць добрае месца, адкуль ёй удасца сачыць за ўвасабленнем у жыццё «Праекта Сярэднявечча». Мiс Фэлоўз з горыччу падумала: калi б дурненькае дзяўчо прыйшло ў пару, яна таксама ўжо была б там, прытым у яе была больш важкая, чым простая цiкаўнасць, прычына прысутнiчаць пры доследзе.
— Мiс Фэлоўз, — збянтэжана сказаў Джэры, няўпэўнена, бачком наблiжаючыся да яе i дастаючы з кiшэнi нейкi абрывак газеты.
— Што там у цябе, Джэры?
— Гэта фотаздымак Цiмi.
Мiс Фэлоўз уважлiва паглядзела на Джэры, а потым хуценька вырвала з яго рук шматок газеты. Усеагульнае ўзрушэнне, выклiканае «Праектам Сярэднявечча», абудзiла ў друку пэўную цiкавасць i да Цiмi.
Джэры ўважлiва сачыў за яе тварам.
— Тут сказана, што Цiмi — хлопчык-малпа. Што гэта значыць, мiс Фэлоўз?
Яна схапiла яго за руку, з цяжкасцю стрымаўшы жаданне добра страсянуць яго.
— Нiколi не гавары так, Джэры. Нiколi. Ты разумееш гэта? Гэта брыдкае слова, i ты не павiнен ужываць яго.
Перапалоханы Джэры адчайна вырываўся з яе рук.
Мiс Фэлоўз раз'юшана рвала газету.
— А цяпер iдзi i гуляй з Цiмi.
Нарэшце прыйшла дзяўчына. Мiс Фэлоўз нiколi не бачыла яе. Нiхто з пастаянных служачых Стасiса, што зрэдку падмянялi яе цяпер, у сувязi з наблiжэннем ажыццяўлення праекта, памагчы ёй не мог. Аднак сакратарка Хоскiнса абяцала ёй памагчы знайсцi якую-небудзь дзяўчынку.
— Вы i ёсць тая дзяўчынка, якую прымацавалi да Першай Секцыi Стасiса? стараючыся стрымаць дрыжанне ў голасе, спыталася мiс Фэлоўз.
— Так, гэта я. Завуць мяне Мэндзi Тэрыс. А вы мiс Фэлоўз?
— Правiльна.
— Даруйце, што я крыху спазнiлася. Усюды такая сумятня.
— Я ведаю. Я хачу, каб вы…
— Вы ж будзеце глядзець, праўда? — перабiла яе Мэндзi. На яе прыгожанькiм, тонкiм, але нейкiм пустым твары адбiлася пякучая зайздрасць.
— Гэта не мае значэння. Я хачу, каб вы пазнаёмiлiся з Цiмi i Джэры. Яны будуць гуляць гадзiны са дзве i не наробяць вам нiякага клопату. I м пакiнута малако, у iх многа цацак. Будзе нават лепш, калi вы не будзеце iм перашкаджаць. А цяпер я пакажу вам, дзе што знаходзiцца i…
— Гэты Цiмi — хлопчык-мал…?
— Цiмi — дзiця, якое жыве ў Стасiсе, — рэзка перапынiла яе мiс Фэлоўз.
— Я хацела сказаць, што Цiмi — гэта той, каму нельга выходзiць з дому. Цi ж не так?
— Так. А цяпер заходзьце, у нас мала часу.
I калi ёй, нарэшце, удалося пайсцi, услед ёй пачуўся пранiзлiвы голас Мэндзi Тэрыс:
— Спадзяюся, вам дастанецца добрае месцейка. Далiбог, мне так хочацца, каб дослед удаўся.
Не ўпэўненая ў тым, што, адказваючы Мэндзi, ёй удасца захаваць стрыманасць, мiс Фэлоўз, нават не азiрнуўшыся, яшчэ больш заспяшалася.
Але з-за таго, што яна затрымалася, ёй не ўдалося заняць добрае месца. Яна з цяжкасцю прабiлася толькi да экрана ў Зале сходаў. Калi б ёй пашанцавала апынуцца паблiзу ад месца, дзе праводзiцца эксперымент, калi б толькi яна магла падысцi да якога-небудзь чуйнага прыбора, калi б яна як-небудзь умудрылася сарваць эксперымент…
Яна знайшла ў сабе сiлы авалодаць сабою. Простае ж псаванне прыбора нi да чаго не прывядзе. Яны ўсё роўна наладзяць яго i паставяць эксперымент нанава… А ёй нiколi не дазволяць вярнуцца да Цiмi.
Нiшто не магло ёй дапамагчы. Нiшто, апрача натуральнага i прытым непапраўнага правалу эксперыменту.
I ў тыя iмгненнi, калi адлiчвалiся апошнiя секунды, ёй заставалася толькi чакаць, напружана сачыць за кожным рухам на вялiзным экране, уважлiва ўзiрацца ў твары занятых у доследзе супрацоўнiкаў, калi то адзiн, то другi з iх трапляў у поле зроку; яна спадзявалася ўбачыць у iх позiрках выраз неспакою i няўпэўненасцi, як доказу ўзнiкнення нечаканых цяжкасцей у ажыццяўленнi эксперыменту, яна нi на секунду не адводзiла вачэй ад экрана…
Але яе надзеi не спраўдзiлiся. Была адлiчана апошняя секунда, i вельмi спакойна, без лiшняга шуму дослед паспяхова быў завершаны!
У нядаўна пабудаваным новым памяшканнi Стасiса стаяў барадаты сутулы селянiн няпэўнага ўзросту, у падраным, брудным адзеннi i драўляных сандалях; ён з тупым жахам азiраўся па баках, свядомасць яго не магла ўспрыняць такой раптоўнай, такой неверагоднай перамены.
I ў той момант, калi ледзь не ўвесь свет звар'яцеў ад захаплення, мiс Фэлоўз, скамянеўшы ад гора, стаяла адна нерухома сярод гэтае мiтуснi. Яе штурхалi, шпурлялi, ледзь не тапталi нагамi, а яна стаяла сярод натоўпу, якi вiраваў, трыумфаваў, i ўсё больш сцiскалася пад цяжарам страчаных надзей.