Выродлiвы хлапчук
Шрифт:
— Гэта дагiстарычная вада. Ва ўсякiм выпадку, узрост яе вызначаецца, прынамсi, паўмiльярдам гадоў. Iзатопны састаў дазваляе вызначыць тэмпературу акiяна ў тую эпоху. Самога Дуйэна трылабiты не цiкавяць, iх анатамiраваннем займаюцца другiя вучоныя. I м пашанцавала: iм патрэбны толькi скальпелi i мiкраскопы, тым часам як Дуйэну даводзiцца дзеля кожнага доследу ўстанаўлiваць складаны мас-спектрограф.
— Але чаму? Хiба ён не можа?..
— Не, не можа. Яму нiчога нельга выносiць з гэтага памяшкання да таго часу, пакуль iснуе хоць нейкая мажлiвасць пазбегнуць гэтага.
Тут
— Усё гэта пад вашым непасрэдным кiраўнiцтвам, доктар Хоскiнс?
— Ды не, мiс Фэлоўз, дзякаваць Богу, у мяне вялiкi штат супрацоўнiкаў. Мяне цiкавiць толькi тэарэтычны бок праблемы: сутнасць Часу, тэхнiка мезоннага выяўлення аддаленых у часе аб'ектаў i таму падобнае. Усё гэта я ахвотна памяняў бы на метад выяўлення аб'ектаў, аддаленых у часе менш чым на дзесяць тысяч гадоў. Калi б нам удалося пранiкнуць у гiстарычную эпоху…
Яго перабiў нейкi шум у адной дальняй камеры, адкуль пачуўся чыйсьцi высокi злосны голас. Хоскiнс нахмурыўся, на хаду папрасiў прабачэння i паспешлiва пайшоў туды.
Шпарка, як толькi магла, мiс Фэлоўз амаль бягом кiнулася за iм.
— Няўжо вы не можаце зразумець, што мне неабходна было закончыць вельмi важную частку маiх доследаў? — крыклiва пытаўся пажылы мужчына з рэдзенькай бародкай на чырвоным твары.
Служачы ў форме, на лабараторным халаце якога былi вышыты лiтары «СI» («Стасiс Iнкарпарэйтэд»), сказаў Хоскiнсу:
— Прафесар Адэмеўскi з самага пачатку быў папярэджаны, што гэты экспанат будзе тут толькi два тыднi.
— Я тады яшчэ не ведаў, колькi часу зоймуць мае доследы, я не прарок! узбуджана выкрыкнуў Адэмеўскi.
— Вы ж разумееце, прафесар, што мы валодаем даволi абмежаванай прастораю, — сказаў Хоскiнс. — Таму мы вымушаны час ад часу мяняць свае экспанаты. Гэты абломак халкапiрыту павiнен вярнуцца туды, адкуль ён да нас прыбыў. Вучоныя чакаюць новых экспанатаў.
— Чаму ж я не магу атрымаць яго ў карыстанне? Дазвольце мне забраць яго адсюль.
— Вы ведаеце, што гэта немажлiва.
— Вам шкада аддаць мне кавалак халкапiрыту, гэты няшчасны пяцiкiлаграмовы абломак? Але чаму?
— Нам не па кiшэнi звязаная з гэтым уцечка iнфармацыi, — злосна закрычаў Хоскiнс. — I вы гэта вельмi добра ведаеце.
— Справа ў тым, доктар Хоскiнс, — перапынiў яго служачы, — што насуперак правiлам прафесар спрабаваў вынесцi мiнерал i ледзь быў не прарваў Стасiс.
На iмгненне ўсе змоўклi. Павярнуўшыся да вучонага, Хоскiнс холадна спытаўся:
— Гэта праўда, прафесар?
Адэмеўскi няёмка кашлянуў.
— Бачыце, я не думаў, што гэта нясе нейкую шкоду…
Хоскiнс працягнуў руку i рвануў за шнур, якi свабодна вiсеў на вонкавай сцяне камеры, пра якую толькi што гаварылi.
У мiс Фэлоўз, якая якраз у гэты момант разглядала нiчым не прыкметны кавалак каменя, за якi iшла такая гарачая спрэчка, ажно дыханне сцiснула — у яе на вачах камень iмгненна знiк. Камера апусцела.
— Мне вельмi шкада, прафесар, — сказаў Хоскiнс, — але выдадзены вам дазвол на вывучэнне розных аб'ектаў у Стасiсе анулюецца назаўжды.
— Ды пачакайце.
— Паўтараю, мне вельмi шкада. Вы парушылi адно з нашых сама важных правiл.
— Я падам скаргу ў Мiжнародную Асацыяцыю…
— Скардзiцеся каму хочаце. Вы толькi пераканаецеся, што ў выпадках, падобных на гэты, нiхто не прымусiць мяне адступiць.
Ён дэманстратыўна адвярнуўся ад прафесара, якi ўсё яшчэ пратэставаў, i, яшчэ белы ад гневу, сказаў мiс Фэлоўз:
— Вы не адмовiцеся паснедаць са мной?
Ён правёў яе ў тую частку кафетэрыя, якая была адведзена сябрам адмiнiстрацыi. Ён павiтаўся са знаёмымi за столiкамi i спакойна адрэкамендаваў iм мiс Фэлоўз, якая адчувала сябе ў гэты момант страшэнна няёмка. «Што яны падумаюць?» — думка гэтая не давала ёй спакою, i яна з усяе сiлы старалася прыняць па магчымасцi дзелавы выгляд.
— Доктар Хоскiнс, у вас часта здараюцца такiя вось непрыемнасцi? спыталася яна, узяўшы вiдэлец. — Я маю на ўвазе выпадак з прафесарам.
— Не, — з намаганнем адказаў Хоскiнс, — такое здарылася ўпершыню. Мне, праўда, часцяком даводзiцца спрачацца з ахвотнiкамi вынесцi са Стасiса той цi iншы экспанат, але да сённяшняга дня нiхто яшчэ не спрабаваў зрабiць гэтага.
— Мне помнiцца, як вы аднойчы казалi, што з гэтым звязаны вялiкi расход энергii.
— Слушна. Мы, вядома, пастаралiся ўлiчыць такую мажлiвасць, бо такiя выпадкi яшчэ будуць паўтарацца, i ў нас цяпер маецца спецыяльны запас энергii, разлiчаны на пакрыццё ўцечкi пры непрадугледжаным вынасе са Стасiса якога-небудзь прадмета. Але гэта зусiм не азначае, што нам прыемна за паўсекунды страцiць гадавы запас энергii. Шкода ад страты такой колькасцi энергii прымусiла б нас на доўгiя гады адкласцi далейшае ажыццяўленне планаў пранiкнення ў глыбiнi часу… Апрача таго, вы можаце сабе ўявiць, што здарылася б, калi б прафесар быў у камеры ў той момант, калi збiраўся прарваць Стасiс?
— А што б з iм адбылося?
— Бачыце, мы эксперыментавалi на жывых прадметах i на мышах — яны бясследна знiкаюць. Мы лiчым, што яны вяртаюцца назад, у глыбiнi часу, iх як бы захоплiваюць тыя аб'екты, якiя iмгненна пераносяцца ў той час, з якога iх мы вынялi. Таму нам даводзiцца як бы на якар ставiць тыя прадметы, знiкненне якiх са Стасiса нам непажадана. Што да прафесара, дык ён адправiўся б проста ў плiяцэн разам з кавалкам каменя i апынуўся б там у тым самым часе, з якога мы гэты камень дасталi, плюс тыя два тыднi, што ён быў у нас.
— Як бы гэта было жахлiва!
— Запэўнiваю вас, што лёс самога прафесара мяне мала трывожыць: калi ён здурнеў на такi ўчынак, дык туды яму i дарога, гэта паслужыла б яму добрым урокам. Але вы толькi ўявiць сабе, якое ўражанне зрабiла б гэта на публiку, калi б факт яго знiкнення стаў шырока вядомы. Дастаткова людзям толькi даведацца, што нашыя доследы настолькi небяспечныя, як нас адразу ж пазбавяць сродкаў.
Хоскiнс эфектна пстрыкнуў пальцамi i пачаў панура калупаць вiдэльцам ежу.