Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выродлiвы хлапчук
Шрифт:

I калi скрыпучы голас у дынамiку назваў яе iмя, гэта дайшло да яе свядомасцi толькi пасля трохразовага паўтору.

— Мiс Фэлоўз, мiс Фэлоўз, вас выклiкаюць у Першую Секцыю Стасiса. Мiс Фэлоўз, мiс Фэлоўз…

— Прапусцiце мяне! — задыхаючыся, крыкнула яна, а дынамiк, нi на секунду не спыняючыся, усё паўтараў i паўтараў адну i тую ж фразу.

Сабраўшы ўсю сваю сiлу, яна адчайна прабiвалася праз натоўп, расштурхоўваючы людзей. Не спыняючыся нi перад чым, пусцiўшы ў ход нават кулакi, раздаючы направа i налева кухталi, яна ўвесь час вязла ў людскiм вiры, але

ўсё ж такi рухалася да выхаду.

* * *

Мэндзi Тэрыс рыдала.

— Я проста не магу сабе ўявiць, як гэта адбылося. Я адлучылася ўсяго толькi на адну хвiлiнку, каб зiрнуць на той маленькi экран, якi яны паставiлi ў калiдоры. I раптам, перш чым я паспела штосьцi зрабiць… Вы самi сказалi мне, што яны нiчога не наробяць, вы самi параiлi мне пакiнуць iх адных! выкрыкнула раптам Мэндзi, пераходзячы ў наступленне.

— Дзе Цiмi? — гледзячы на яе няўцямнымi вачыма, спыталася мiс Фэлоўз, не заўважаючы, як дрыжыць нервова ўсё яе цела.

Адна сястра працiрала ў Джэры руку дэзiнфiцыйнымi сродкамi, другая рыхтавала шпрыц з супрацьслупняковай сывараткай.

— Ён укусiў мяне, мiс Фэлоўз! — душачыся ад злосцi, крыкнуў Джэры. — Ён укусiў мяне!

Але мiс Фэлоўз нават не звярнула на яго ўвагi.

— Што вы зрабiлi з Цiмi? — крыкнула яна.

— Я зачынiла яго ў ваннай, — адказала Мэдзi. — Я проста шпурнула туды гэтую маленькую пачвару i замкнула яе там.

Мiс Фэлоўз бягом рынулася ў лялечным домiк. Яна замарудзiлася каля дзвярэй ваннай, здавалася, што прайшла цэлая вечнасць, пакуль ёй удалося, нарэшце, адчынiць дзверы i знайсцi ў кутку свайго выродлiвага хлапчука.

— Не бiце мяне, мiс Фэлоўз, — прашаптаў ён. Вочы яго пачырванелi, вусны дрыжалi. — Я не хацеў гэтага.

— О Цiмi! Чаму ты думаеш, што я буду цябе бiць? — падхапiўшы дзiця на рукi, яна моцна прытулiла яго да сябе.

— Яна сказала, што вы адлупцуеце мяне доўгай вяроўкай. Яна сказала, што вы будзеце мяне бiць, бiць, бiць…

— Нiхто цябе не будзе бiць. Вельмi нядобра было ёй так гаварыць. Але што здарылася? Што здарылася?

— Ён назваў мяне хлопчыкам-малпай. Ён сказаў, што я не сапраўдны хлопчык, што я — жывёлiна.

З вачэй у Цiмi палiлiся слёзы.

— Ён сказаў, што не хоча больш гуляць з малпаю. А я сказаў, што я не малпа. Я не малпа! Потым ён сказаў, што я вельмi смешны, што я жахлiва пачварны. Ён паўтарыў гэта многа-многа разоў, i я ўкусiў яго.

Цяпер яны плакалi абое.

— Але ж ты ведаеш, Цiмi, што гэта няпраўда, — усхлiпваючы, сказала мiс Фэлоўз, — i ты сапраўдны хлопчык. Ты сама сапраўдны i сама харошы хлопчык на свеце. I нiхто, нiхто нiколi цябе ў мяне не адбярэ.

Цяпер ёй лёгка было адважыцца, яна, нарэшце, ведала, што трэба рабiць. Але дзейнiчаць трэба было хутка, Хоскiнс не будзе больш чакаць, пацярпеў жа яго сын…

Гэта павiнна адбыцца ноччу, сёння ноччу, калi амаль усе служачыя Стасiса будуць альбо спаць, альбо весялiцца ў сувязi з паспяховым ажыццяўленнем «Праекта Сярэднявечча».

Яна вернецца ў Стасiс у нязвычны час, але ж гэта здаралася i раней. Ахоўнiк добра ведае яе, i яму нават у галаву не прыйдзе патрабаваць ад яе нейкiх тлумачэнняў. Ён i ўвагi не зверне на тое, што ў яе ў руках будзе чамадан. Яна разоў колькi прарэпетыравала гэтую такую простую фразу «Гульнi хлопчыкам», а ўслед за ёй спакойную ўсмешку.

I ён паверыў.

Калi яна зноў паявiлася ў памяшканнi домiка, Цiмi яшчэ не спаў, i яна, як магла, старалася паводзiць сябе так, як заўсёды, каб не перапалохаць яго. Яна пагаварыла з iм пра яго сны i выслухала яго роспыты пра Джэры.

I потым яе ўбачаць нямногiя, i нiкому не будзе нiякай iцкавасцi да таго клунка, якi яна будзе несцi. I Цiмi будзе паводзiць сябе вельмi спакойна, а потым усё астатняе стане fait accompi. [1] Задуманае здзейснiцца, i якi толк спрабаваць выправiць тое, што ўжо адбылося. Ёй дадуць магчымасць жыць. I м абаiм будзе падаравана жыццё.

1

Споўненым фактам.

Яна адчынiла чамадан i выцягнула з яго палiто, шарсцяную шапку з навушнiкамi i яшчэ сёе-тое.

— Мiс Фэлоўз, чаму вы надзяваеце на мяне ўсе гэтыя рэчы? — устрывожыўшыся, спытаўся Цiмi.

— Я хачу вывесцi цябе адсюль, Цiмi. Мы адправiмся ў краiну тваiх сноў, адказала яна.

— Маiх сноў? — яго твар засвяцiўся радасцю, але ён яшчэ не мог цалкам пазбыцца страху.

— Не бойся, ты будзеш са мной. Ты не павiнен баяцца, калi ты са мной. Праўда, Цiмi?

— Праўда, мiс Фэлоўз, — ён прытулiўся да яе галоўкай, i, абняўшы яго, яна адчула пад рукою бiццё яго маленькага сэрца.

Надышла поўнач. Мiс Фэлоўз узяла Цiмi на рукi, выключыла сiгналiзацыю i асцярожна адчынiла дзверы.

I тут з яе грудзей вырваўся крык жаху — яна апынулася тварам у твар з Хоскiнсам, якi стаяў на парозе.

* * *

З iм былi яшчэ двое, i, убачыўшы яе, ён быў агаломшаны не менш, чым яна сама.

Мiс Фэлоўз апомнiлася на нейкую долю секунды раней за яго i паспрабавала хуценька праскочыць каля яго, але, нягледзячы на гэты выйгрыш у часе, ён усё-такi апярэдзiў яе. Ён груба схапiў яе i адштурхнуў назад у глыбiню пакоя да шафы. Ён знакам загадаў астатнiм увайсцi ў пакой i сам стаў каля выхаду, засланiўшы дзверы.

— Гэтага я не чакаў. Вы зусiм звар'яцелi?

Калi Хоскiнс штурхануў яе, яна паспела павярнуцца так, што ўдарылася аб шафу плячом, i Цiмi амаль не ўдарыўся.

— Што здарыцца, калi я вазьму яго з сабой, доктар Хоскiнс? — як малiтву вымавiла яна. — Няўжо страта энергii вам даражэй за чалавечае жыццё?

Хоскiнс рашуча вырваў у яе з рук Цiмi.

— Страта энергii ў такiх памерах прывяла б да страты многiх мiльёнаў даляраў у кiшэнях укладчыкаў. Гэта катастрафiчна затармазiла б работы, якiя вядзе акцыянерная кампанiя «Стасiс Iнкарпарэйтэд». Гэта азначала б, што ўсiм i кожнаму стала б вядомая гiсторыя жаласлiвай медсястры, якая прычынiла каласальныя страты кампанii ў iмя ўратавання хлопчыка-малпы.

Поделиться:
Популярные книги

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
7.19
рейтинг книги
Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12