Яго батальён
Шрифт:
— Так трэба.
— Трэба было свае берагчы. А то свае паразгрохалі, а цяпер на чужое зарыцца.
— Я ў вас нічога не прашу! — успыхнуў Муратаў.
— Ну і няма чаго тады гаварыць. А то ўсё «кольт», «кольт»!..
Валошын спакойна выслухаў кароткую спрэчку ротных, якая, дарэчы, не была навіной у батальёне. Гаспадарлівы Кізевіч болей за ўсё не любіў чымсьці дзяліцца з іншымі, хоць часам мусіў рабіць гэта, бо і ў яго былі слабасці, калі патрабавалася дапамога хоць бы таго ж лейтэнанта
Муратава.
— Патроны таксама. Сотні тры іх павінны ў вас быць. А каб Муратаў не шукаў у сябе кулямётчыка, то і яго перадайце. Сіпак, здаецца, ягонае прозвішча?
— Які Сіпак? Сіпак пяць дзён як у зямлі. Новы кулямётчык.
Валошын паўхвіліны маўчаў, пераборваючы ў сабе раптоўную тугу ад гэтае навіны — Сіпака ён ведаў даўно, яшчэ з фарміроўкі, і тут, аказваецца, яго ўжо няма. Зусім недарэчы прыпомнілася ягонае прозвішча — усё ж камбат павінен быў ведаць пра выбыцце кожнага з старых. Гэта было куды як непрыемна, але Валошын ніяк не выдаў свае хвіліннай збянтэжанасці і з ранейшай цвёрдасцю загадаў:
— Перадайце новага.
— Ну во! Яшчэ і новага! Што я — запасны полк, ці што? — шырока развёў рукамі Кізевіч. Валошын ніяк не адрэагаваў і на гэта, змоўчаў, даючы тым зразумець, што пытанне вырашана беспаваротна. Кізевіч, аднак, раззла-ваўся, відаць, не на жарт.
— Як толькі што, усё да дзевятай! «Кольт»! Можа, на «кольт» у мяне галоўны разлік. Я ўжо з яго ўсе арыенціры прастраляў. А цяпер палучаецца: аддай жану дзядзьку…
— Во і правільна. Каб не хітрыў,— коратка ўставіў Самохін.
— Ага. Ты не хітрыш? Чэсны такі!
— Не ў тым справа, — іншым тонам перабіў яго Самохін. — Што там «кольт»! Ты вось лепш запытай, якога ражна мы гэтую вышыню ўчора не ўзялі? Чаго валынілі? Пакуль немцы акапаюцца?
Кізевіч павярнуў да камбата незадаволены, надзьмуты твар. Іншыя, хто быў у бліндажы, таксама насцярожыліся, чакаючы адказу на тое, што, пэўна, найболып займала іх. Валошьш выдатна адчуваў гэта, сам насіў у сабе тое пытанне, але цяпер выказваць сваёй думкі не стаў, паспрабаваў прамаўчаць. Маўчанне камбата, аднак, не задаволіла ротных.
— Цяпер папоўзаеш сюды-туды, — сказаў Самохін.
— Вунь ужо два дзоты адгрохалі. Натанцуешся перад імі.
Аднак гэта было занадта. Такія размовы ўжо выходзілі за рамкі дазволеных у адносінах да начальства, і Валошын цвёрда сказаў:
— Ну хопіць! Загад ёсць загад. Мы абавязаны яго выканаць. Асабістыя ж меркаванні можаце пакінуць пры сабе.
Яны ўсе прымоўклі, і ў гэтае цішыні камбат дастаў з кішэні гадзіннік. Было без чвэрці адзінаццаць.
— Так, усё! — сказаў ён. — Давайце рыхтавацца. Загад аддам дадаткова.
6
У траншэі на выхадзе з бліндажа Валошын
— Многа?
— Дзевяноста два чалавекі.
Ого! Гэта было болын, чым сёння ў яго страі. Батальён павялічваўся ўдвая, амаль удвая ўзрастала яго агнявая моц. I тым не менш камбат не ўзрадаваўся.
Яны прыйшлі ў канец траншэйкі, якая тут, паступова мялеючы, выходзіла на паверхню. Самохін спыніўся ззаду, і Валошын на развітанне сказаў:
— Прышліце старшыну за людзьмі. I перадайце таксама Муратаву з Кізевічам.
— Ёсць!
Камбат памкнуўся быў ісці, ды памарудзіў — у паўзмро-ку траншэі неяк вельмі сіратліва і сцішана стаяла постаць ротнага, цяпер нешматслоўнага і апануранага, і — адчуваў Валошын — наўрад ці толькі ад клопату за заўтрашнюю атаку. Але той яго бок перажыванняў быў надта асабісты і паводле вайсковай завядзёнкі чужому спачуванню не падлягаў.
— Вернуцца разведчыкі — адразу на капэ, — захоўваю-чы звычайную дзелавую цвёрдасць, загадаў камбат.
— Ясна.
Яны ўдвух з Гутманам хутка пайшлі па схіле ўгору. У полі па-ранейшаму было цёмна і марозна-ветрана. Вышыня змрочна таілася ў зорнае цемры. Валошын на секунду спыніўся, паслухаў — цяпер там недзе паўзлі яго разведчыкі, і кароценькі трывожны клопат звыкла ва-рухнуўся ў свядомасці камбата. У тым, што ён паслаў іх, была маленькая хітрасць, свайго роду мясцовая рацыяналізацыя, на якія часта вымагала вайна і ад якіх, здаралася, залежала вельмі многа. Авось як-небудзь абыдзецца — не напоруцца, ён дужа спадзяваўся на іх.
Гутман у цемрыве, мабыць, ведаў які інакшы шлях на КП — без хмызняку і варонак, і ўпэўнена вёў камбата. Неўзабаве яны добра-такі аддаліліся ад рубяжа сёмае роты, уважлівая напружанасць зменшылася. Усё ж які там ні тыл за паўкіламетра ад ротнага ланцуга, а на душы рабілася спакайней. Валошын пачаў думаць аб іншым і толькі хацеў запытаць пра Джыма, як Гутман, нібы прадчуваючы ягонае пытанне, сам азірнуўся.
— Усё кумекаюць там. У штабе. Наконт вышыні гэтай.
— Да? Ну і што?
— Ат! Паслухаў, дык дзіўна стала. Батальён, батарэя, узаемадзеянне! I нікому не ў знакі, што батальён гэты — адна рота.
— Ну? — стрымана перапытаў Валошьга. — Чаму ж ты не далажыў ім?
Гутман ледзь прыкметна цепнуў плячыма.
— А што я? Маё дзела маленькае.
Ён памаўчаў крыху, пасля на хаду павярнуўся да камбата і ямчэй паддаў на плячы аўтамат.
— Ведаеце, не з таго канца яны пачынаюць. Спярша трэба б саўгас узяць. Тады гэта немчура з вышыні сама дзёру дасць.
— Ты думаеш?
— А што ж, скажаце — не?
Не, камбат не мог сказаць «не». Наконт гэтага ардынарац у нейкай меры меў рацыю.