Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Дваццаць чатыры чалавекі. З санінструктарам.

— Санінструктара не лічыце.

Самохін сціх, чакаючы, што камбат скажа далей. Валошын зацягнуўся махоркай, якая неяк дзіўна патрэсквала ў цыгарцы, часам успыхваючы, нібы да яе быў падмешаны порах. Байцы гэтую махорку празвалі «трасіруючай», што было асабліва відавочна на ветры.

— Выдзеліце мне двух чалавек. Талковых хлопцаў. Самохін з прыкметнай палёгкай асеў на заднікі ботаў і ціха выдыхнуў. Рухавы позірк яго цёмных вачэй на маладжавым, але ўпартым, з шырокім падбародкам твары матлянуўся

ад камбата ды сяржанта Нагорнага.

— Нагорны, дай двух чалавек.

— Адставіць! — роўна сказаў Валошын. Усе ў зямлянцы недаўменна паглядзелі на яго, аднак ён знарок не падаў ніякай увагі да гэтых позіркаў.— Мабыць, у таварыша Нагорнага ёсць воінскае званне?

Лейтэнант зразумеў усё з першага слова.

— Сяржант Нагорны, выдзеліць двух байцоў!

— Ёсць.

Каржакаваты плячысты крапак у расшпіленым паўшубку, Нагорны выцягнуў з-за спіны аўтамат і з шорхатам вышчаміўся ў траншэю.

— I яшчэ пашліце за камандзірамі восьмай і дзевятай. ДШК таксама.

Самохін толькі зірнуў на Грака, і той, зразумеўшы, хоць і нетаропка таксама вылез следам за Нагорным. У бліндажы, апроч камбата і ротнага, засталася адна Вераценнікава. Валошын вальней выцягнуў ногі.

— Дык колькі будзем ваду муціць, таварыш Самохін?

— Якую ваду?

— Калі будзе выкананы мой загад?

Лейтэнант, перш чым адказаць, памаўчаў, кідаючы навокал хуткія нервовыя позіркі.

— Заўтра ўранку пойдзе.

— Нікуды я не пайду, — тут жа аб'явіла Вераценнікава.

— Вера! — з папрокам сказаў Самохін. Дзяўчына падняла на яго раззлаваны твар.

— Ну што? Што Вера? Чаму вы мяне праганяеце? Як наступленне, дык патрэбна была, тады не адпраўлялі, а як ціха, абарона, дык прэч! Я год прабыла ў гэтым палку і нікуды з яго не пайду. Ясна?

Валошын стрымана пазіраў то на яе, счырванелую і гняўлівую, то на пакутліва нахмураны лоб ротнага. Камбат і асуджаў і абураўся — гэта было чорт ведае што, — слухаць такія сцэны на вайне за паўкіламетра ад нямецкай траншэі.

— Што ж вы тут і раджаць будзеце? — запытаў ён са знарочыстай грубаватасцю. Вераценнікава страпянулася, хутка павярнулася да яго — на шчоках дзяўчыны бліснулі слёзы.

— Ну і буду! А вам-та якая справа?

— Вера! Што ты! — спахапіўся Самохін.

— Не ўжо, таварыш Вераценнікава. У маім батальёне роддома няма, — холадна зазначыў камбат. — Рана ці позна паедзеце ў тыл. Так што лепей зрабіць гэта ў час.

— Нікуды я ад Вадзькі не пайду, — сказала яна. Аднак рашучасць яе, відаць, пахіснулася. Дзяўчына хліпнула і затуліла твар рукавом ватоўкі. Самохін падаўся да яе бліжэй.

— Вера! Ну што ты? Супакойся. Усё будзе добра. Вера, аднак, не хацела супакойвацца, усё хліпала,

затуліўшы твар, і Самохін хвіліну разгублена ўлагоджваў яе. «Чортаў бабнік, — думаў камбат, амаль з ненавісцю пазіраючы на свайго ротнага. — Хвацкі, відны дзяцюк, неблагі камандзір, ды во зблытаўся з гэтым дзяўчом. Цяпер, калі ўжо прыпёрла і далей не было як хаваць усё, знай-шлі выхад — франтавую жаніцьбу. Якраз у пару!»

Адчуўшы

на сваіх плячах рукі Самохіна, Вера пакрысе пачала супакойвацца, і Валошын сказаў, каб разам скончыць усю гэтую ўжо агорклую яму справу:

— Заўтра ўранку штурмуем вышыню. Мабыць, у сем пачнем. У шэсць трыццаць вы пакінеце батальён.

Вера раптам перастала хліпаць і насцярожылася.

— Што? Каб я змылася за паўгадзіны да атакі? Не ўжо, дудкі! Хай мне генерал загадвае! Хай маршал! Хоць сам бог! Нізашто!

— Ладна, Вера. Не гарачыся. Што ты як маленькая! — пачаў ротны. Але яна перабіла яго:

— Ага, не гарачыся! Доўга ты без мяне ўцалееш? Ду-рань, ты ж на першай гадзіне галаву пакладзеш. За табой жа, як за маленькім, глядзець трэба! — праз слёзы казала Вера.

Самохін пакутна паморшчыўся.

— Вось так! — зазначыў камбат, не жадаючы далей працягваць гэтую слязлівую гутарку. Тым больш знадворку пачуліся крокі, у бліндаж ужо ўлазіў сяржант Нагорны, за ім яшчэ два байцы. Абодва амаль адначасна далажылі:

— Таварыш камбат, радавы Дрозд па вашаму загаду…

— Таварыш камбат, радавы Кабакоў…

Гэта таксама былі новыя байцы ў батальёне, не вядомыя яму з твару, хоць прозвішча Дразда ён памятаў з папер, якія падпісваў, перш чым паслаць у штаб палка дчя ўзнага-роджання за зімовыя баі пад станцыяй Гуляеўка. Яшчэ ён успомніў, што гэтага Дразда некалі на партсходзе хваліў нябожчык палітрук сёмай Пятрэнка. Дрозд і сапраўды рабіў добрае ўражанне сваёй ладнаю дужай постаццю і даверлівым, трохі наіўным тварам, які выражаў цяпер увагу і гатоўнасць выканаць усё, што яму загадаюць. Кабакоў выглядаў горш — танклявы, надзьмуты і апрануты не дужа ахайна, — з-пад целагрэйкі тырчаў зялёны каўнер нямецкага кіцеля, нацягнутага для цяпла паверх гімнасцёркі.

— Стаяць тут няма як, таму сядайце і слухайце, — сказаў Валошын. Байцы зважліва апусціліся ў мігатлівы прыцемак пад сцяной. — Вам баявая задача. Вельмі важная. I зусім простая. Узяць нажы ці штыхі, а таксама паболей паперы — газет, кніжку якую мо растрыбушыць, ціхенька перайсці балота і з узмежка — па-пластунску ўгору да нямецкай траншэі. Без аніводнага гуку. Ля траншэі развярнуцца і такім жа манерам назад. Вось і ўсё. Зразумела?

Байцы шырокімі вачмі глядзелі на камбата.

— Не зразумела? Тлумачу. Прапаўзці і нажамі прама-цаць зямлю. Калі дзе міна — не чапаць. Толькі на тое месца кавалак паперы і глыжом прыціснуць. Каб ветрам не здзьмула. I так далей. Цяпер ясна?

— Ясна, — не дужа ўпэўнена сказаў Дрозд. Кабакоў шмыргануў носам, камбат уважліва паглядзеў на яго.

— Усё гэта зойме ў вас не болып дзвюх гадзін. Можа, так здарыцца, што на нейтралцы будуць немцы. Тады паслухайце, чым яны займаюцца. I назад. Я вас чакаю. Пытанні ёсць?

— Ясна, — трохі ўжо болей бадзёра, чым першы раз, сказаў Дрозд. Кабакоў зноў шмыргануў носам і няпэўна закашляўся.

— Значыць, усё зразумела? — заключыў камбат. — Тады сяржант Нагорны праводзіць вас да лёду і паставіць задачу на мясцовасці.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25