Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Наступіла маўчанне. Камандзір палка пакорна глядзеў на генерала, а ў таго ўсё ніжай на вочы асаджваліся яго калматыя бровы.

Недзе на паверхні зноў забухалі выбухі, але гэта было далей, чым папярэдні раз. Генерал насцярожана ўслухаўся і, калі выбухі парадзелі, павярнуўся да Гунько.

— Вы на кані?

— Так точна.

— З канаводам? Аднаго каня дасце мне. Паедзем у штаб.

Маёр Гунько раптам нібы скінуў з сябе ранейшую скутасць школьніка перад строгім дырэктарам.

— Калі ласка, таварыш генерал. А ваш ад'ютант, калі ўгодна, можа пачакаць, я

прышлю каня. Гэта хутка.

— Нашто чакаць? — сказаў маёр-ад'ютант. — Мы пешкі. Канавод правядзе.

— Можна і так, — згаворліва пагадзіўся Гунько, і ў Ва-лошына неяк зусім не ў лад з ягоным настроем з'едліва мільганула ў галаве: «Якая ветлівасць». Гэтую ветлую ўгодлівасць свайго начальніка камбат назіраў упершыню, нават не падазраючы, што ўладарны маёр можа быць здольны на такую пачцівасць. Адкрыць гэта ў знаёмым чалавеку ўвогуле было цікава, але цяпер Валошын, узрушаны ўсім, што яму рыхтавалася, грубавата запытаў Гунько:

— Дык мне што — рыхтавацца да атакі? Камандзір палка наморшчьгў лоб, павярнуўся да яго, затым да генерала. Генерал старанна нацягваў пальчаткі.

— Вось разбярэмся, і атрымаеце загад. Валошын узяў са скрынкі гадзіннік.

— Ужо амаль дваццаць дзве гадзіны, таварыш генерал. У выпадку чаго калі ж мне рыхтаваць батальён?

Генерал ступіў да выхаду і, стаўшы да яго бокам, сказаў са здзекам:

— Іш занепакоіўся! Раней трэба было непакоіцца, таварыш камбат.

— Раней батальён меў іншую задачу.

— Наступаць — вось ваша задача, — павысіў голас генерал. — Запомніце раз назаўсёды. Пакуль вораг не выгнаны за межы нашай свяшчэннай зямлі — наступаць! Не даваць яму спакою ні ўдзень ні ўначы. Забылі, чые гэта словы? Напомніць?

Валошын маўчаў. Супраць гэтых слоў у яго не было і не магло быць пярэчання, тут генерал яго проста прыпёр да сцяны. Гэта было куды як пакутна — стаяць так пад строгім начальніцкім поглядам, апусціўшы рукі па швах, і адчуваць, як генерал, смакуючы над ім перамогу, пагардліва свідруе яго злым бязлітасным позіркам. Так, ён перамог незгаворлівага камбата і з вышыні свае начальніцкай уладарнасці хвіліну парадаваўся ў душы. Затым выцяг руку да палаткі, каб выйсці, як раптам спыніўся, нешта прыпомніўшы.

— За адсутнасць дысцыпліны ў батальёне і гэтыя выбрыкі санінструктара аб'яўляю вымову, камбат. Вы чуеце?

— Ёсць! — сказаў Валошын і сцяў пашчэнкі.

— Вось так! Атрымаеце ў загадзе па арміі.

Сярод цішыні, якая настала ў зямлянцы, генерал яшчэ раз працяў уладарным позіркам камандзіра батальёна, і раптам нібы незнарок гэты яго позірк упаў на Джыма.

— А сабачку вашага мы забярэм. Для чаго ён вам? Крохалеў!

Палатка на выхадзе адхінулася, і ў зямлянку ўлез баец у бушлаце.

— Вазьміце пса.

Не вельмі рашуча баец зрабіў крок наперад і з працягну-тай рукой засцярожліва схіліўся да Джыма. Але сабака пагрозліва настырчыўся і гыркнуў з такой лютасцю, што Крохалеў спалохана адхіснуўся. «Ага, чорта ён вам дасца! — зласліва падумаў Валошын. — Бярыце!»

Генерал, які ўжо памкнуўся было выходзіць, спыніўся.

— Што, не ідзе? Камбат, ану дайце свайго чалавека. Валошын

сціскаў сківіцы, амаль з роспаччу адчуваючы сваю бездапаможнасць. Генерал стаяў, але ў камбата не хапала рашучасці на такую ганебную ў дачыненні да сабакі здраду.

Паўза зацягвалася, генерал чакаў, і Гунько, роблена задрыжаўшы ад абурэння, ступіў да камбата.

— Вы чулі загад? Дзе вашы байцы? Ану там, у траншэі, жыва!..

У зямлянку ўваліўся Чарнаручанка і запытальна ўтаропіўся ў камандзіра палка. За ягонай спіной з-за палаткі выглядваў Гутман.

— Бярыце сабаку! Жыва!

Адчуваючы, што Джыма ўжо не ўратаваць, Валошын ледзяным голасам загадаў ардынарцу:

— Гутман, вазьміце Джыма.

— Куды? Гэта наш Джым. Куды яго браць?

— Спыніце размовы. Выконвайце загад. Абяззброены няўмольнасцю камбата, ардынарац амаль збянтэжана паціснуў плячыма.

— Гм. Мне што? Я выканаю. Джым — ка мне! Сабака даверліва падаўся да Гутмана, і той узяў яго за ашыйнік. Джым не супраціўляўся, толькі недаўменна-спакойнымі вачмі паглядзеў на камбата. Валошын адвёў позірк, каб не выдаць сваіх пачуццяў. Але што разумеў сабака?

— Вось так, — сказаў генерал. — Праводзіце да штаба, таварыш баец.

Ён уключыў ліхтарык, і ўсе яны адзін за адным вылезлі ў траншэю.

У зямлянцы стала пуста і холадна. Чарнаручанка ўзяўся шураваць у печцы. Лейтэнант Маркін неяк нячутна вылез з кута і сеў на сваё месца ля скрынак.

Валошын вылаяўся і, ірвануўшы палатку, выйшаў у траншэю.

4

Чорт бы іх узяў, гэтыя патарчакі ды вывараціны, якіх у такой цемрадзі ні згледзець, ні абысці. Калі ўжо дзе ёсць які корч, дык ноччу абавязкова налезеш на яго. Валошын устаў, пацёр збітае калена, услухаўся — не, здаецца, яго яшчэ не аклікалі, хоць недзе паблізу павінны пачынацца ячэйкі сёмае роты. Амаль вобмацкам ён прайшоў яшчэ, мабыць, з хвіліну. Боты хрустка ламалі леташні змерзлы быльнёг на ўзмежку, нейкае нябачнае калючае

суччо ў доле чаплялася за халявы, полы. шыняля, вецер надакучліва сцёбаў па твары незавязанымі матузамі шапкі. Наперадзе на краі небасхілу вялізным пакатым горбам чарнела злашчасная вышыня, лёс якой вырашаўся цяпер у штабе. У начным цемрыве яна здавалася зусім побач цераз балотца, што невыразна шарэла ў змроку старым брудным лёдам, і Валошын з затоенай цікаўнасцю ўгледзеўся ў яе зблізку.

Не, маскіраваліся яны адмыслова, не тое што ў сорак першым, калі амаль адкрыта хадзілі ў трусах на перадавой і гулялі ў валейбол на агнявых пазіцыях. Цяпер за ўсю ноч не пачуеш ніводнага гуку — стаіліся, закапаліся ў зямлю і робяць сваю справу ціха і тайна. Але колькі іх там, што гэта за часць, якая яе задача, дзе агнявыя сродкі? — усё гэта былі спрэс загадкі, не адгадаўшы якіх, цяжка было разлічваць на ўдачу ў заўтрашняй атацы. Асабліва з такімі сіламі. Семдзесят шэсць чалавек, па сутнасці няпоўная стралковая рота, без артпадтрымкі, без сапёраў, без танкаў на даволі ўжо ўмацаваную вышыню. Калі яшчэ і не арганізаваць як след, дык і вышыні не возьмеш і людзей пагубіш. Усіх, без астатку.

Поделиться:
Популярные книги

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена