Чтение онлайн

на главную

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Чарнаручанка сціпла перадаў на «Волгу» генералаў выклік, і яны ўсе зноў змоўклі, як пры нябожчыку. У гэтай насцярожанай цішыні прывычна зашорхала палатка, і з прыступкі лёгка саскочыла Вераценнікава, санітарны інструктар сёмай стралковай роты. За ёю ўлез Гутман. Валошын змрочна насупіў бровы і ціха сам сабе вылаяўся — Вераценнікава суткі назад павінна была адбыць з батальёна. Ён ужо атрымаў за яе вымову ад камандзіра палка, і цяпер вось напэўна давядзецца атрымаць і другую. Вераценнікава тым часам хуценька акінула позіркам незнаёмыя постаці ў зямлянцы і, ускінуўшы

да шапкі руку, упэўнена ступіла да генерала.

— Таварыш генерал, малодшы сяржант Вераценнікава прыбыла аказаць першую дапамогу пры агнястрэльным раненні.

Мусіць, не кожны старшына роты змог бы далажыць так хлёстка і ўпэўнена, як гэта дзяўчына ў яўна шыракаватым для яе салдацкім шынялі. Насуплены генералаў твар увачавідкі праясніўся.

— Харашо, дачка. Паглядзі, што тут мне фрыцы нарабілі.

Вераценнікава, аднак, не кратаючыся з месца, зноў дзеўбанула рукою ў край сваёй шапкі.

— I дазвольце звярнуцца па асабістаму пытанню, таварыш генерал.

Генерал здзіўлена прыўзняў галаву, але перш чым ён што-небудзь адказаў, Вераценнікава выпаліла:

— Загадайце камбату пакінуць мяне ў батальёне. Прыкметна здзіўлены, генерал выслухаў яе, пасля спадылба зірнуў на камбата. Валошын падцяў вусны, ледзьве стрымліваючы абурэнне на санінструктара за яе гэткую бесцырымонную нават для гэтай дзяўчыны выхадку.

— А што, ён вас адсюль праганяе? — холадна запытаў генерал.

— Праганяе ў тыл.

— Такі загад па палку, — вытлумачыў Валошын. — Санінструктар Вераценнікава камісавана як непрыгодная да страявой службы. А вы, таварыш малодшы сяржант, павінны ведаць, як у арміі звяртаюцца да старшых начальнікаў! — строга дадаў ён, звяртаючыся да падначаленай.

Вераценнікава, аднак, зусім безуважная да камбатавых слоў, па-ранейшаму трымаючы рукі па швах, чакала адказу. Генерал ледзьве прыкметна павёў плячом.

— Я не магу гэтага вырашыць. Звяртайцеся да вашага непасрэднага начальніка.

Дзяўчына крыўдліва прыкусіла губу і рэзкім, амаль дэманстратыўным рухам саўганула наперад санітарную сумку. Генерал павярнуўся параненым бокам да святла, Вераценнікава зірнула на яго скроню.

— Трэба абстрыгчы.

— Усяго? — здзівіўся генерал з ноткамі гумару ў голасе. Вераценнікава, аднак, яго гумар пакінула без увагі.

— Вакол раны.

— Ну што ж, стрыжы. Калі маеш чым.

— Знойдзецца.

Яна выняла з сумкі нажніцы і даволі спрактыкавана абстрыгла сіваватыя ўжо валасы каля вуха. Генерал моршчыўся, але цярпліва чакаў. Затым дзяўчына дастала скрутак бінта, і яе маленькія рукі ў падкасаных рукавах шыняля пачалі спрытна снаваць складаную схему галаўной павязкі. Некалькі разоў абвіўшы бінтам галаву, яна прапусціла яго пад сківіцу. Генералу гэта раптам не спадабалася.

— Адсюль убяры. Шыя ў мяне здаровая.

— Так трэба, — сказала Вараценнікава. — Паводле на-стаўлення.

Генерал рэзка павярнуўся да яе ўсім сваім цяжкім тулавам.

— Якое настаўленне? Мне кіраваць войскам, а вы з мяне пудзіла робіце.

— Інакш павязка не будзе трымацца.

— Тады ты не ўмееш перавязваць!

— Умею. Не вас першага.

— Сумняваюся.

— Дык перавязвайце самі!

Кароткім дакладным рыўком яна раптам абарвала бінт, і не паспелі яшчэ прысутныя ў зямлянцы што-колечы зразумець, як шорхнула палатка і Вераценнікава знікла ў траншэі.

— Што за самавольства?! — сказаў генерал амаль разгублена.

Ля яго вуха віселі доўгі і кароткі незавязаныя канцы бін-та. Генералаў маёр ускочыў з саломы і пагрозліва сігануў да выхаду.

— Таварыш сяржант! Ану вярніцеся!

— Не вернецца, — ціха зазначыў у куце Гутман, і Валошын, які ледзьве стрымліваў у сабе прыкрасць, выразна паглядзеў на яго. Але маёр ужо звяртаўся да камандзіра батальёна:

— Як гэта не вернецца? Камбат!!!

Гэта быў загад, Валошын павінен быў нешта зрабіць, каб вьпсанаць волю начальства, і хоць сам быў амаль упэўнены, што Вераценнікава не вернецца, рашуча накіраваўся 3 зямлянкі.

— Малодшы сяржант Вераценнікава!

Ноч ударыла ў вочы маўкліваю цемрай і сцюжай, вецер круціў над траншэяй дым з трубы. Валошын прыслухаўся: паблізу не чутно было ніводнага гуку.

— Вераценнікава!

Яна не азвалася, і ён, душачы ў сабе злосць, пастаяў яшчэ некалькі хвілін у глухой сцюдзёнай цемры. Гэта было чорт ведае што, не хапала яшчэ яму, камандзіру батальёна, бегаць за гэтым свавольным дзяўчом. Сорам, ды і толькі. Але харош і ротны — лейтэнант Самохін, якому ён учора асабіста загадаў адправіць санінструктара ў распараджэнне начсанслужбы дывізіі. Самохін тады сказаў «ёсць», а цяпер вось гэтае з'яўленне перад генералам…

3

Вярнуўшыся ў зямлянку, Валошын, знарок ні да каго не звяртаючыся, кінуў «не дагнаў», і генерал амаль з абурэннем паглядзеў на яго. Камбат чакаў папрокаў, крыку і, мусіць, стрываў бы іх моўчкі, бо ведаў, што быў вінаваты, але там, дзе справа датычылася ваенных дзяўчат, ён адчуваў сябе бездапаможным. Уся яго выхаваная гадамі вайсковай службы логіка падначалення заходзіла ў тупік, калі ён сутыкаўся з самым банальным дзявочым капрызам. Зрэшты, як і многія камандзіры, Валошын лічыў, што армія і жанчына несу-мяшчальныя, што гэта проста непаразуменне — жанчына на вайне.

Але генерал на гэты раз толькі стомлена ўздыхнуў і змоук, тоячы на суровым твары да пары стрыманы гнеў. Маёр як-колечы завязаў на ягонай галаве канцы бінта і сеў на саломе. Валошын стаў на ранейшае месца. Зноў настала няёмкая, скутая прысутнасцю начальства цішыня, якую, на шчасце, неўзабаве парушылі гукі наверсе. То быў конскі тупат, затым кароткі і гучнейшы, чым звычайна, вокрык вартавога на НП. Валошын з палёгкай уздыхнуў — прыехаў камандзір палка.

Маёр Гунько рашуча саскочыў у зямлянку, хуценька зыркнуўшы вачмі па постацях прысутных, лёгка вылучыў між іх генерала і коратка прадставіўся. Генерал, аднак, сядзеў як скамянелы, нядобра гледзячы ў парог, і Гунько пераступіў з нагі на нагу. Чуваць было, як зашуршала яго накінутая паверх шыняля плашч-палатка і тоненька звенькнула шпора на боце.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник