Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

9. ПЕРАМЕНЫ

Не сакрэт: да калгасаў першай персонаю ў заходняй вёсцы быў старшыня сельсавета, а пасля калектывізацыі паволі ўзвысіўся старшыня калгаса. А гэта значыць, што я доўга быў у Янкавінах гаспадар, трымаў усё ў сваім кулаку, караў і мілаваў. Калі сказаць шчыра, меў над янкавінцамі большую ўладу, чым памешчык над прыгоннымі. Калі які прыгонны за непаслушэнства мог толькі дубцоў на стайні адхапіць па мяккім месцы, то я любога свайго калгасніка меў моц нават за няласкавы позірк чорт ведае куды запраторыць. Я дабіваўся, каб перада мной не толькі хваляваліся, але каб… Бывала, калі хтосьці паспрабуе гаварыць

са мной без узрушэння і трапятання, дык абарву такога адразу: «Что-та не слышу, друг, в твоем голосе дрожин!» Здаралася, таму-сяму, хто спрабаваў падняць сваё «я», і па мордзе даваў. Скажаце: можа, не гуманна? Затое, мілыя мае, танна і сярдзіта! Як след шанавалі ўладу і службоўцаў!

Помню, як Гэльку Шабуню не хацеў з вёскі адпус-каць. Гэта цяпера яна — Галіна Адамаўна, народная артыстка, лаўрэат розных прэмій, адным словам, славутасць. Тады ж, у маё старшынёўства, было мізэрненькае, але дбайнае і працавітае дзяўчо. Я хацеў яе звеннявой-ільнаводкай паставіць. Аж яна прыходзіць аднойчы і просіць:

«Дайце даведку, што адпускаеце з калгаса».

«Куды? Чаго?»

«Хачу ў горад паехаць».

«У горад! — кплю. — I на якую ж пасаду?»

«Хачу вучыцца».

«Накаго?»

«На артыстку-спявачку».

«Оцо-цо-цо! — ухмыляюся. — Песенькі цягне спя-ваць? У белых туфельках і доўгіх сукенках фарсіць? Ап-ладысментаў, кветак, шампанскага хочацца? А хто ж кароў будзе даіць, хлеб расціць і дзяржаву вялікую карміць?»

Прысарамаціў, натацыю прачытаў і выгнаў з кабіне-та. Яна — у слёзы. Увечар да мяне настаўнік мовы і лі-таратуры, Францкевіч, чалавек з нацыяналістычным душком (гаварыў толькі па-беларуску), зазірае і просіць за гэтую Гэльку: яна, бачыце, мае вялікі талент, дык ёй трэба вучыцца.

Я — на дыбы. А ён:

«Грэх, Лукіч, не даваць развівацца людзям. Дар тале-навітых — народны дар».

«Але, каб вывучыць яе, трэба час, грошы, — адказваю. — Дык нашто іх траціць, адрываць сялян ад зямлі, калі можна запрасіць тых жа спевакоў, мастакоў, кіношнікаў з Масквы, Ленінграда альбо Магадана? Прыедуць! Праз год-другі стануць народнымі!»

«Таленавітыя не паедуць, яны на месцы трэба, — гне сваё Францкевіч. — Прыедуць няўдачнікі альбо шукальнікі нажывы. А па-другое, трэба ж развіваць сваю культуру. Каб тая ж Гэлька стварыла сваю школу. Вось у нас няма сваіх добрых сцэнарыстаў, рэжысёраў, дык і няма нашага арыгінальнага кіно».

Так я яму і паддаўся! Дудкі! Урэзаў за гэтую «сваю школу» — за месніцтва. Калі ж пайшоў ад мяне, дык я адразу ж сеў за стол, запісаў усё, што ён мне гаварыў, і паслаў цыдулю ў раённыя органы бяспекі: Францке-віч — нацыяналіст.

Што да Галіны, дык я ёй даведку даў. Праўда, не за яе салаўіны галасок, а за… умелы падыход да мяне і маіх інтарэсаў яе бацькі… Цяпер яна, казаў, — славутасць, не толькі дома, але і ў Мінску ды Маскве мала бывае, усё ў гастролях ды гастролях. Праўда, ні аднаго ліста мне не прыслала, не падзякавала, што іменна я паспрыяў ёй у людзі выйсці…

Час ішоў, я сталеў, мудрэў, а жыць-працаваць станавілася ўсё цяжэй. Надта пасля смерці Сталіна. Спачатку я ўмлеў: ну, думаў, нашай краіне, ладу — канец. Не ўстоім без такога гіганта перад знешнімі і ўнутранымі ворагамі, няма каму нас абараніць, надзейна і мудра на-перад павесці.

Сталіна першы час не чапалі, але ў паветры пачаў на-сіцца антысталінскі дух, усё часцей і часцей пачалі пада-ваць галасы супраць «культу асобы». Паслабела дысцыпліна, амаль перасталі садзіць за палітычнае, пачалі ў

раёне і вобласці на даволі значныя пасады вылучаць і карэнных.

Скажу шчыра, я спужаўся. I недарма. У адзін чорны дзень мяне гоняць са старшынёўства «за некампетэнтнасць і грубасць», пакідаюць намеснікам (Мішку пераводзяць у конюхі), а на маё месца раяць Сазановіча — агранома, з вышэйшай адукацыяй, з «паплаўком», як пасміхоўваліся мы, тыя, хто не меў і не мае гэтых ромбікаў. Я сашчаміў зубы, пачаў сачыць за ўсім і, канечне, намагаўся ні ў чым не памагчы гэтаму Сазановічу, які пачаў ламаць усе мае парадкі і ладзіць свае, «кла-поцячыся пра агульнае і пра кожнага чалавека ў асобку». Паназіраў я, як ён што робіць, як давярае мясцовым, як спрабуе падняць ім плату, пабудаваць клуб і паправіць дарогі — эге, бачу: месніцкія настроі і ін-тарэсы! Не столькі пра Цэнтр, як пра сябе, перыферыю, дбае!

На яго, а таксама і на іншых матэрыял сабраў. Павёз тоўстую папку ў органы бяспекі: глядзіце, падымае гала-ву месніцкая гідра! А па-другое, меў на ўвазе і іншае: каб уцалець, падняць свае шанцы, трэба выкрыць іншых! Ворагаў! Узялі там маю папку, а праз дзень… гэты XX з'езд, сакрэтны даклад Хрушчова. Я ўжо не толькі звяў, але і зусім апаў духам. Адчуў душой: ідзе новы час. Сталінская гвардыя, каб не толькі ацалець, але і ўтрымаць у сваіх руках уладу, рашыла ахвяраваць сваім былым кумірам. Выклікаюць мяне ў органы бяспекі. А там за старшага ўжо не Мірзоеў, а іншы, малады і не вельмі строгі, нават даволі лаяльны.

«Мы ўважліва азнаёміліся з вашымі паперамі і праверылі ўсе звесткі, — сказаў ён мне. — У вас зашмат былой, заганнай падазронасці, жаданяя расправіцца з калючымі, але ў прынцыпе сумленнымі людзьмі. Такія метады ўжо асуджаныя, яны замінаюць аднавіць у органах ленінскую законнасць…»

Выйшаў я ад гэтага капітана — ні зямлі пад нагамі не чую, ні свету яснага не бачу. Дажыўся! Даскакаўся! Трапіў «пад палітычнае цячэнне, пад вывады!» Спішуць! Як баласт!

Сапраўды, пачало тое-сёе мяняцца. Спачатку гарадское, а потым і вясковае начальства паскідала боты, ста-лінкі, пачало насіць туфлі, касцюмы, белыя кашулі ды галыдтукі, заўсміхалася, паказваючы, што можа быць звычайнымі людзьмі. Уладу ўзялі ў свае рукі райкомы, абкомы і ЦК. Органы нібы адышлі ў цень.

Я, зразумела, затаіўся. Калі браў слова на сходзе, то гаварыў пра марксізм-ленінізм, сацыялізм, пра партыю і асцярожна падводзіў да таго, што гэтыя перамены да дабра не давядуць. Праўда, калі мяне яшчэ раз панізілі, з намесніка старшыні калгаса зрабілі прафсаюзнікам, я адышоў ад палітыкі, ладзіў начальству банкеты, дзяліў пуцёўкі на поўдзень, але трывожыўся: знікла атмасфера страху, усе задыхалі вольна і пачалі гаварыць адкрыта, страцілася пільнасць. Абы-што хлынула ў музыку, мастацтва, літаратуру і асабліва ў кіно. Пайшлі ўсякія бугі-вугі, той-сёй узяўся вучыць нас на іншых, «больш высо-кіх і каштоўных агульначалавечых узорах» — прасцей, на нас, асабліва на незагартаваныя маладыя душы, абрынуўся гнілы заходні ўплыў. Праўда, калі патурылі «магільшчыка Сталіна», які паспеў скляпаць сабе свой культ, і паставілі Брэжнева, заявілі «пра стабільнасць», я акрыяў. Сеў і напісаў у ЦК КПСС ліст: я, дарагія та-варышы, горача ўхваляю тое, што вызвалілі ад пасад балбатуна, прашу рэабілітаваць таварыша Сталіна, пад-няць аўтарытэт партыі і сацыялізму, найперш у вачах моладзі. Адтуль мне не адказалі, але аднойчы паклікалі ў наш райком і сказалі: мы з вамі згодныя ва ўсім, але ўспамінаць імя Сталіна не трэба…

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10