Заходнікі
Шрифт:
Канечне, давер. Старшыня калгаса — асоба, мясцовы князёк, начальнік і суддзя. Ды… Не хацелася ўжо ліш-ніх турбот, сутычак з аднаасобнікамі, а таксама не было ахвоты пакідаць утульны гарадок, добрую кватэру, сыт-ную пасаду. Сон прапаў, жывот пачаў балець ад хвалявання і трывогі.
Рашыў: давер даверам, але ад высылкі трэба за-сцерагчыся. Пачаў бегаць па кабінетах. Праўда, раней-шых сяброў ужо не было: Уладарова за «раман» з прыгожай маладой дэпутаткай звольнілі з пасады і паслалі ў суседні раён на гаспадарчую работу (з яе потым — старшынёй калгаса, а дацягваў да пенсіі на нізавой прафсаюзнай рабоце), хітры Райзман, закончыўшы партшколу, перабраўся ў Мінск і працаваў на партыйнай рабоце пад прозвішчам Раманаў, галоўурач Буракоў,
Адзін час думаў скампраметаваць сам сябе. Хацеў нажлукціцца да страты чалавечага аблічча і перад райкомам на пляцы заваліцца. Бог з ім, калі ўлепяць вымову за «антымаральныя паводзіны», але, можа, адчэпяц-ца. Стрымаўся. Адчуў: не паможа. Некаторых паперлі з горада і з вымовамі.
На бюро райкома, калі зайшла гутарка пра мяне, пачаў мямліць: хворы, маўляў. Печань баліць.
— Сімулянт! — ускіпеў новы першы сакратар, Пятроў, які прыехаў сюды з Саратава на «ўмацаванне партыйных кадраў». — Хворы мне знайшоўся! Вунь які таўстаморды, з-за шчок вушэй не відно! А калі, разумееш, печань не вытрымлівае мноства вэнджанага і сядзя-чага вобраза жыцця, дык паедзь праветрыся, пратрасіся — жыва ўсе шлакі, болькі выганіш! Не ўтворыш кал-гас, не адбярэш у аднаасобнікаў хлеб, мяса, малако — у іншы край і на іншыя харчы паедзеш! Як вораг Савецкай улады!
Дзе дзенешся. Тады размовы кароткія, строгія былі, апраўдацца альбо ўхіліцца цяжка было. Сабраў свой скарб і паехаў зноў у тыя нямілыя Янкавіны, дзе былі мае і непрыяцелі, і ворагі. Як у сне сядзеў на ўстаноўчым сходзе. Мы — я, начальнік міліцыі, рэдактар раённай газеты, старшыня сельсавета, сакратар райкома і пару чалавек «ад народа» — былі ў прэзідыуме, а насупраць нас — насцярожаныя і хмурныя янкавінцы.
Рэй вёў сакратар райкома партыі па ідэалогіі, Бычэн-ка (хітры і двудушны быў жулік, на пенсію з пасады міністра пайшоў). Як цяпер, бачу яго за трыбунай: невысокі, камлюкаваты, у хромавых ботах і ў сталінцы, раз-пораз падымаўся на дыбачкі, каб здавацца вышэйшым.
— Таварышы свядомыя, а таксама несвядомыя элементы, — пранізваў ён маленькімі вочкамі янкавінскі гурт, што ўціснуўся ў вялікі школьны пакой, а таксама скупіўся ў калідоры, а заадно гэтым сваім «несвядомыя элементы» наганяў шораху. — Савецкая ўлада, сацыялізм заваёўваюць усё новыя і новыя вышыні. Пад мудрым кіраўніцтвам вялікага Сталіна мы разграмілі фашысцкую Германію, яе сатэлітаў, ставім нашу краіну на ногі і шпарка ідзём наперад. Сусветныя імперыялісты-акулы лічылі: мы не акрыяем пасля такой страшнай вайны, станем перад імі на калені. Але яны пралічыліся. I каб наш лад, наша краіна стала яшчэ болей згуртаваная, магутная, мы павінны ліквідаваць апошнія асколкі старога рэжыму тут, у заходніх абласцях, і выйсці на но-вую, сацыялістычную дарогу. Цяпер паспелі ўсе ўмовы для гэтага, для нашай светлай будучыні. Значыць, сёлетнюю вясну мы будзем сустракаць зусім іначай — у калгасе, дружнай калектыўнай працай. Ура, таварышы!
Бычэнка не толькі падняўся на дыбачкі, але выцягнуўся, ускінуў угору кулак, заззяў, як нашмараваны суконкай наваксаваны бот, але ўважлівыя і непарушныя, нават зацятыя «таварышы» не выявілі ніякай радасці, пільна і падазрона пазіралі на нас — бадай, нават спах-мурнелі. Адбудаваліся, абрабілі сваё поле, апрануліся і пад'елі, дык не хацелася развітвацца з нажытым дабром, з жывёлай. Адным словам, аднаасобнікі не запляскалі Бычэнку. А значыць — не толькі яму…
Ды той не мог адступіцца, ён павінен быў вярнуцца ў раён і дакласці: у Янкавінах — калгас. Не адрапартуем так — калі не адбяруць ад нас партбілеты і не пасадзяць, дык «за правал кампаніі вялікай палітычнай значнасці» ўлепяць
Вось так! Гэта цяпер некаторыя разумнікі лічаць: мы, тагачасныя кіраўнікі розных рангаў, толькі гарлапанілі ды лынды білі! Не, дарагія, мы такое ламалі! Векавы ўклад і векавую псіхалогію! Часамі здавалася: не адужаем. Каб хоць крыху паслабіліся, дык і адступіліся б. Але паколькі Сталін меў жалезную волю і цвёрдую руку, дык і мы сагнулі тое, што трэба было. Тады, у Янкавінах, як успамінаю, першы хацеў пайсці нам насуперак самы стары мужчына, барадаты Юзаф. Падняўся і пачаў асцярожна абмацваць вас.
— Як я чуў, у калхозы людзі пойдуць толькі па ахвоце?
— Так, — нахмурана адказаў Бычэнка, асцерагаючыся вось такіх адсталых, але кемлівых дзядоў, што могуць павесці вёску за сабой.
— Тых, хто не пойдзе, не будзеце вывозіць у Сібір?
— Калі не будзе падкопаў і злачынных учынкаў, дык не. Мы лічым: патэнцыяльныя ворагі калгаснага ладу ўжо ліквідаваныя, а несвядомыя паволі перавыхаваюцца.
— А абагульняць наша дабро будзеце?
— Колькі і што абагульняць, рошыце пазней самі. Праўленнем калгаса альбо на агульным сходзе.
— А хто не пойдзе, падаткі на яго будуць вялікія?
— Што за правакацыйныя пытанні, дзед? — пачаў кіпець Бычэнка? — Усе твае размовы разлічаныя на тое, каб не толькі супраціўляцца калгаснаму ладу, але і стаць кулаком.
— Гэта значыць — багатым?
— Багацеем-багацеем!
— Дык што вы хочаце: каб усе пабагацелі альбо каб усе аднолькава пабяднелі?
— Зразумей, дамарослы хвілосаф, — ледзь стрымліваў злосць Бычэнка. — Па-першае, мы нікога нікуды сілай не гонім. Выбірай сам: ці жыць пры цемры, ці пры святле?! Па-другое, ужо мінуў час невялікіх прыватных гаспадарак, аднаасобніцтва. Новая эпоха патрабуе новага, з тэхнікай і агранамічнымі ведамі гаспадарання. А заадно новай філасофіі і псіхалогіі, выхавання новага чалавека, каб хутчэй прыйсці ў камунізм — самы дасканалы і шчаслівы лад, што можа ўсталяваць прагрэсіўнае чалавецтва.
— Але ж мы ўжо маем хлеб і да хлеба… — стаяў на сваім стары. — Каторыя з нас калі не сёння дык заўтра могуць злучыцца ў гурты, купіць зямлі, машыны, жывёлу!…
— …і задушыць вёску? — перапыніў яго Бычэнка.
— Чаму — задушыць? Завесці гуртавыя гаспадаркі, мець сабе, прадаваць многа хлеба, мяса, малака. Як, да слова, у Германіі бавэры.
— Здраствуйця! — ухмыльнуўся Бычэнка. — Мы, камуністы, будзем спрыяць умацаванню кулакоў, капіталістычнай сістэмы германскага ўзору! Ніколі! Нідзе!
— Дарэмна вы во гэтак слухаць не хочаце!
— Мы слухаем. Рабочых і сялян, а не ўласнікаў.
— Але ж…
Бычэнка азірнуўся на начальніка міліцыі і пад-міргнуў яму. Капітан, тоўсты, чырвоны, падхапіўся, паправіў на паясніцы кабур, дастаў з планшэткі блакнот, самапіску і ўставіўся, як каршун, на барадатага га-варуна:
— Фамілія?
Стары адчуў небяспеку, але рашыў не адступаць:
— Я хачу, каб вы падумалі…
— Ваша фамілія? — зноў загуло няўмольнае пытанне.