Заходнікі
Шрифт:
Трошкі памаўчаўшы, пачаў расказваць дзядзькаву і сваю адысею: як іх цягалі на допыты, як збілі старога, а потым абодвух уночы везлі кудысьці ў закрытай машыне, як ён уцёк ад чагосьці загароджанага дошкамі і ка-лючым дротам, прыбіўся да Хамічонкавай хеўры.
— Хамічонак кажа: там энкавэдэ расстрэльвае людзей… — дадаў да ўсяго. — Але так гэта ці не, я не ведаю…
— Няўжо яго там забілі? — зноў пляснула далоньмі і заплакалагаспадыня. — За што???
Усе горасна пачакалі, пакуль яна, спакутаваная целам і душой, слязамі і енкам, адолее новы прыліў вялікага гора. Закрыўшы твар падолам фартуха, яна ж як верная
— Божа мой, — асвядомлена загаварыла пасля, — як паверыць, што яго ўжо няма на свеце? Ды калі? Цяпер, без вайны!!!
— Можа, дзядзька і жывы, — падаў голас Сцяпан, маючы крыху веры, што вось так за нішто нельга загубіць чалавека. — Можа, яго павезлі куды далей. У цюрму альбо на суд у вобласць.
— I мне так у раёне сказалі, — загаварыў Стась. — «Убыў у няізвестным напраўленні».
— А за што ж яго судзіць? — усё не разумела старая. — Ці ж ён руку на каго падняў? Абакраў? — Пахітала ад неразумення і адчаю галавой. — А цябе, Стэфуська, чакалі тут кожны дзень, кожную ноч. Толькі сёння раніцай іх чорт панёс. Сказалі напаследак: сам прыйдзеш да іх… Кажуць, забяром з сабой жонку і дзіця, пасадзім у каталажку на кавалачак хлеба і ваду, дык прыбяжыць… Акалі не пашкадуе, не здасца, дык жонка трапіць у Сібір як памагатая ўрага народа…
Ён не абмовіўся, толькі да болю, можа, і да крыві, сціснуў зубамі ніжнюю губіну. Ведаў: тыя слоў на вецер не кідаюць. Калі сказалі так, дык так і зробяць, не па-шкадуюць. Выйсця няма — трэба вяртацца да іх. Што будзе — тое будзе. Ён не можа дазволіць, каб з-за яго пакутавалі ні ў чым невінаватыя Марыся і сын. Можа, і ёсць для яго які-небудзь маленькі паратунак, але толькі не платай здрады сваім любімым і дарагім.
— Я хацеў бы добра памыцца і перакусіць, — прамовіў уголас.
Кабеты ўстрапянуліся, замітусіліся — неўзабаве ён апаласнуўся ў балеі цёплай вадой, пераапрануўся ў дзя-дзькавы чыстыя споднікі і кашулю, з'еў бульбы з яечняю і засабіраўся адыходзіць з гэтай заўсёды гасціннай для яго хаты.
— Няхай пан Бог ратуе цябе! — перажагнала яго старая гаспадыня, падаючы невялікую торбачку з харчам у яго нялёгкую дарогу. — Калі дзе ўбачыш нашага старога… — I не вытрымала, зноў залілася слязьмі, можа, не ведаючы, што сказаць далей. — Няхай пан Бог ратуе і яго… Мы тут выратаваць не можам…
Сцяпан спачатку пагонкай, а каля вёскі сценкай у гарачы поўдзень прыйшоў дадому. Як і чакаў, на дзвярах сянец убачыў замок, а ў незамкнёным хляве — быдла: карова, конь, авечкі ды свінні. Убачыўшы яго, гаспадара, падалі галодныя і ў той жа час жаласныя, ні-бы з цяжкім разуменнем вялікай бяды, галасы.
Ён пакарміў іх (за гэты час падышла пажылая найблі-жэйшая суседка і сказала, што «тваю Марысю з дзіцем вайскоўцы павезлі на матацыклеце ў раён»), папрасіў жанчыну, каб паглядзела гаспадарку, абвёў усе свае бу-дынкі цёплым позіркам і, ні да кога не заходзячы, падаўся ў горад. На яго пазіралі з вокан, з двароў; той-сёй, напалоханы, быў не рады, што бачыць, той-сёй вітаўся, а ён, нібы нікога не бачачы, не жадаючы нікому нашкодзіць, ні з кім не загаворваў, намагаўся хутчэй пакінуць родную, дарагую сэрцу вёску.
Суцішыўся, пайшоў крыху павольней толькі
Кураглядаў, здаецца, не бачыў яго — не стрымліваў Ваську, не спрабаваў аб'ехаць. Васька ж смела, нават ганарыста задраўшы гнядую, з белай мызай галаву, трусіў на яго, злосна касіў вочы і натапырваў вушы, але калі Сцяпан спрытна схапіў дужай рукой за аброць, ткнуўся і паслухмяна стаў.
Сцяпан абышоў яго: Кураглядаў, згледзеўшы, хто заступіў тут, у лесе, дарогу, ад страху нацягнуў лейцы, пасля палахліва пачаў ляпаць сябе па правай кішэні сініх галіфэ.
— Ну што, душагуб? — не сказаў, а выціснуў з сябе Сцяпан. — Рады, што загубіў старога чалавека, скалечыў мне жыццё?
— Не падыходзь! — Кураглядаў — у наваксаваных хромавых ботах, у трошкі выгаралым ужо мундзіры сталінскага крою, поўны і сыты — выхапіў і наставіў на яго наган. — Буду страляць!
Сцяпан і не думаў нават яго чапаць, але хацеў сказаць усё, што прасілася з яго змардаванай душы.
— Гад ты! Нелюдзь!
— Не падыходзь! — затросся той, аж вытрэшчваючы ад страху вочы, пазіраючы на яго самкнутыя вусны ды на моцна сціснутыя кулакі. Пасля, мільгнуўшы позіркам па баках, далей выцягнуў руку са зброяй. — Сабаку сабачая смерць!
Амаль тут жа з рулькі выбліснула яркая зорачка — штосьці цяжкае пляснула яму па грудзіне, запякло ў сэрцы; вочы затуманіліся; галава, усё цела сталі цяжкія і ў той жа час зусім бязважкія.
Нібы падкошаны, Сцяпан упаў. Не адчуваў ніякага болю — праўда яшчэ разы два альбо тры, здаецца, штосьці пляснула па плячах; ён сцепануўся колькі разоў, а пасля заціх. Канечне, ён і не ведаў, і не ўсвядомліваў, што з ім: страціў прытомнасць.
Ды неўзабаве пачаў вяртацца з небыцця, веяк раптоўна адчуўшы, што яснее розум, а ўсё цела з ног да галавы пранізвае суцэльны пякучы боль, а пасля адчуў: крэкчучы і натужваючыся, хтосьці абхапіў яго пад пахі і вала-чэ, а ягоныя ногі цягнуцца, грабуць зямлю.
— Цяжкі ж, зараза! — пачуў блізкі прыглушана-задыханы мужчынскі голас. Можа, ён, гэты голас, і не быў ціхі, але так яму здалося, бо вельмі шумела ў вушах, быццам паблізу булькацела плынь мелкаводнай хуткай рэчкі альбо гудзеў млын.
Міжволі, ад рэзкага болю, што шылам кальнуў у галаву, самі адплюшчыліся вочы, і ён нібы скрозь туман убачыў блізкую зямлю — сухі шэры пясок, цёмна-рыжыя ігліцы, кавалкі старога галля, а вось ужо і густы зялёна-жоўты мох, блізкія чорныя хромавыя мужчынскія боты, што рухаліся. Ён нават адчуў пах скуры і ваксы. Прыйшло прасвятленне, дзе ён і што з ім: яго прыбірае далей ад дарогі, цягне ў лес Курагля-даў, які нядаўна стрэліў у яго, аглушыў куляй і зваліў з ног.
Разам з памяццю, што ўсё больш яснела, нечакана апякла сэрца зусім цвярозая трывога: гэты злыдзень цягне яго, параненага і абняможанага, далей ад людскіх вачэй зусім невыпадкова, задумвае самае ганебнае і смяртэльнае для яго. Але ён не мог ні зачапіцца наскамі ботаў за зямлю ды затрымацца, ні падхапіцца і вырвац-ца: не меў ні волі, ні сілы.