Заходнікі
Шрифт:
Цяпер, як пішуць надта смелыя і разумныя, можна пачуць: калгасы — наша памылка, яны зламалі хрыбет вёсцы, сялянству. Канечне, зламалі. Старой вёсцы, старому сялянству, з якімі нам, камуністам, было не па дарозе: з іх, гэтых сялян, рана-позна магло нарасці шмат кулакоў, і яны, багатыя, маглі б весці сваю эканамічную палітыку, перашкодзіць сацыялістычнай і камуністыч-най ідэям. Скажу адкрыта: былі ахвяры. Але без іх не было як, без рашучасці і сілы наўрад ці мы маглі б уста-ляваць калгасы. Да слова, колькі мне асабіста ўсякіх абражальных і пагрозных запісак падкідалі, колькі разоў стралялі па мне, падпальвалі маю сядзібу! Каб не хітраваў, дык, можа, і не ацалеў бы. Скажам, наўмысна пускаў такую пагалоску: не падыходзьце
Калі гаварыць пра сваё сямейяае, дык і ў Янкавінах жыў я няблага. Аклад быў добры, з лепшага калгаснага лесу хароміну сабе адляпаў, малако, а потым і мяса (калі пабудавалі свінарнік) з калгасных ферм браў па таннай цане. Жартаваў не раз са сваёй Марусі: ну, паехалі, мадам, у наша Ветрава! Ты пойдзеш з віламі ў калгас, ну, а я — шафёрам! Паедзеш? Маўчала, як вады ў рот набраўшы. Як-ніяк паняй старшыніхай стала, паправілася, зубы жалезныя паставіла — адным словам, з сухарэбрыны ператварылася ў нармальную жанчыну.
Ездзіў я на пародзістым стаенніку (наўмысна для ся-бе рэквізаваў яго ў Адама Грыгарцэвіча; можа, і ён, злы-дзень, з-за бацькі ўчыняў супраць мяне тэрарыстычныя акты). Прызнаюся: любіў я хуткую язду, нават шык!
«Давай, — бывала, махну рукой фурману, — мігам у Вянкі!»
Сапраўды, уміг, з ветрыкам — у раёне. А туды не тое што кожны дзень, а нават па некалькі разоў на дзень вы-клікалі. Вернешся з адной засядалаўкі, атрымаўшы, як кажуць, ЦУ, а тут ужо ўслед новы званок: «Прнезжайте, надо срочно подработать вопрос насчет…» Скажу шчыра: часамі з-за гэтых раённых нарад не было калі калгасам кіраваць, паспяваў толькі сваё ЦУ намесніку, аграному альбо інжынеру даць. А калі яшчэ больш шчыра: не столькі на сваіх бесталковых памочнікаў, як на руплівых янкавінцаў спадзяваўся, ведаючы, што яны самі не дапусцяць, каб, скажам, сена ў пракосах пагніло альбо жыта перастаялася, пачало асыпацца. Калі трэба будзе, то не будуць у цяньку ляжаць ці каля бутэлькі час траціць, а самі, без загаду, кінуцца да работы.
Сённяшнія Янкавіны, як ведаю, — ужо не тыя. Старэйшыя людзі адышлі альбо ўжо зусім старыя, а сярэдняга і маладога веку з іншага цеста. Сёння, бывае, з-за п'янства цялятам сенажу не падвязуць, на полі сцірта саломы счарнее і змарнуецца, той-сёй сабе (!) абы-як, а то зусім соткі не пасадзіць (!), не толькі мужчыны, але і некаторыя жанчыны раней часу пайшлі на той свет з-за гарэлкі. А моладзь… Колькі яе загінула ў квітнеючым узросце! У нецвярозым стане то на матацыклах і ма-шынах паразбіваліся, то пад трактары трапілі, то адзін аднаго нажамі спаласавалі… Да вялікага сораму, і мой меншы з-за дурноты сваёй сядзіць…
Я нямала думаў: чаму так змяніліся тыя ж Янкавіны? Нібы лепш, чысцей, утульней сталі жыць, а ідэйнасць ды мараль упалі… Канечне ж, не ад таго, што, як плявузгае той-сёй з БНФ, мы ўшчэнт разбурылі там стары, дакалгасны лад, адвабілі маладых ад касцёла альбо не зусім удала эксперыментавалі. Не. Мне здаецца, што ў многім вінаваты Хрушчоў з той сваёй, «першай адлігай» (я яшчэ скажу пра гэта падрабязней), пры ім люд не толькі перастаў баяцца ўлады, пачаў дыхаць вальней, але залішне расслабіўся. Дэмакратыя, лішняя воля сапсавала яго. Не буду спрачацца: і кошцы добрае слова прыемнае, але ў прынцыпе для чалавека мала ласкі, павагі, на яго трэба і кій. Каб кожны адчуваў: будзеш за-шмат ляпаць языком, сеяць заразу альбо вытвараць абы-што — адразу ж возьмуць за шкірку і схопяць жалезнай рукой. Гэтае, апошняе, вельмі добра стрымлівае ўсіх, робіць законапаслушнымі, само заклікае не столькі балбатаць, зламыснічаць, але сур'ёзна працаваць.
Праўда, цяпер акрыялі царква і касцёл; многія людзі, страціўшы арыенціры, пацягнуліся да іх, да веры. Той-сёй з партыйных, з членаў КПСС, нават і з кіраўні-коў, глядзіць на гэта спакойна. Я — атэіст, лічу: сапраў-ды, рэлігія —
7. «СВАТЫ»
Ідуць гады, старэю, многае ўжо забываецца, але тое-сёе нязменна і светла помніцца. Часамі нават нейкія, здавалася б, дробязі. «Пустячок, но прнятно», — чытаў неяк пра такія рэчы ў адной тоўстай кнізе.
У Янкавінах, калі быў старшынёю сельсавета, а трошкі пазней на чале калгаса, на першым часе мне было сумнавата. Хоць тут жылі блізкія па духу людзі, славяне, але тут быў іншы, чужаваты для мяне ўклад жыц-ця. I аднаасобніцкі, і рэлігійны. Я доўга, скажам, ніяк не мог прывыкнуць да іхняга паста, надта вялікага. На-ступіць ён — лічы, ніхто не есць сала, не п'е, не спявае і не танцуе; як толькі нядзеля, усе ў касцёле, спакойныя ды блажэнныя. Вялікія гулянкі — на Вялікдзень ды на некалькіх фэстах, на вяселлях (праўда, часамі з бойкамі, каб «спусціць дурную кроў»).
Спачатку я думаў: счэзну ад такога ладу жыцця, ад суму. Хіба ж можа быць уцеха, калі месяцамі чаркі ўзяць не можаш, не дасі волі душы да песень і скокаў?! Адзін вып'еш альбо з блізкімі хаўруснікамі — дык няём-ка: бач, усе святыя, а ты — закладач.
Нідзе не дзенешся, піў употай, як кажуць, пад коўдрай. А што да янкавінскай набожнасці, то з ёю люта ваяваў. Зруйнаваў у вёсцы капліцу 17 стагоддзя, старыя і новыя крыжы, дабіваўся, каб зачыніць ды разбурыць у Дзераўной касцёл, што стаіць тут аж з 16 стагоддзя. Не пускаў на рэлігійныя святы і па нядзелях хадзіць маліц-ца, змушаў працаваць, ганьбіў Бога, веруючых, стараўся ажывіць клубную работу, але, скажу шчыра, не шмат дабіўся. У касцёл менш хадзілі, але мяне люта ненавідзе-лі, ад сваіх забабонаў не адмаўляліся. З праваслаўем лягчэй ваяваць, чым з каталіцызмам. Папы, як помню па нашым Ветраве, у свой час згадзіліся прызнаць Савецкую ўладу, аб'явілі яе ад Бога, а ксяндзы — не, супраць, называюць нас антыхрыстамі, гэта значыць мы — Антыхрысты, нячыстая сіла, слугі Сатаны.
З тым, што янкавінцы мала пілі і не лаяліся, я, канеч-не, не ваяваў. Пасміхоўваўся толькі: бач, шляхцюкі, фанабэрацца! Я ж, як казаў, не святоша, не пурытанін, люблю вясёлую кампанію, выпіўку за чыйсьці кошт (ды калі яшчэ пра ўсё гэта не ведае жонка!).
Усіх такіх значных у маім жыцці выпадкаў, ясна, не пералічыш. Я не буду расказваць пра тое, калі і як праз выпіўкі абцяпваў важныя справы, абводзіў вакол пальцаў упаўнаважаных і рэвізораў, падкочваўся да прыгожых маладзіц. Ва ўсім гэтым, самі разумееце, ёсць элемент пэўнай сакрэтнасці жыцця наменклатурнага работніка, дык не маю права дзеля цяперашніх таварышаў расказваць нават пра сваё. Магу прызнацца пра некаль-кі, як кажуць, побытавых гарэзных прыгод.
Помню, аднойчы, калі быў старшынёю, калгаса, па-быў на нарадзе ў Вянках, хапнуў вымову — за тое, што азіміна рэдка ўзышла. Скажаце, якая ж тут мая віна? Тое ж і я казаў Пятрову, спасылаючыся на мокрую восень і на глыбокі снег, на сырую зямлю. Ды не, не паслухаў той нават, крычыць: «Недагледзеў, пакралі сяўцы зерне, дык вось і слабыя ўсходы». Тады не спісвалі няў-дачы на дрэннае надвор'е, а за імі бачылі злосныя на-меры, а то і шкодніцтва. Выходжу з райкома — горка на душы. Зазіраем з такімі, як я, гаротнікамі ў рэстаран «Зара». А там — нічога моцнага, ёсць толькі жаночы напітак — «Сідар». «Сідар» дык «Сідар». Давай яго ад-каркоўваць ды ў фужэры наліваць. Салодка-кісленькае пітво, у роце шчыміць, у носе казыча, а да галавы ні адзін градус не даходзіць. А якая, па-нашаму, выпіўка, калі па мазгах не бабахне?! Мы — не Захад, у нас свая алкагольная культура альбо, як жартуе адзін мой знаёмы, палкоўнік Саламашкін, мы па-свойму «падаем з трыбу-ны».