Заходнікі
Шрифт:
Нейкі час мы і не ўспаміналі, а потым пакрыху пача-лі называць, падымаць за яго тосты. Праўда, былі заліш-не цярпімыя да ўсякай ерасі,
Я, як толькі пачуў, што і ў нас тут студэнты, пісьмен-нікі, мастакі і некаторыя вучоныя хочуць «перабудавац-ца», «адрадзіць зганьбаваную мову і культуру», аж устрапянуўся: эге, падымаюць галовы нацдэмчыкі! Па-чынаюць з малога, але зажадаюць большага! Да слова, каб не прымалі Закон аб мовах, каб не рабіць тут бе-ларускую мову дзяржаўнай, я недзе каля ста лістоў у розныя інстанцыі (ад райкома да ЦК КПСС) паслаў ад імя працоўных. Абзваніў, абхадзіў усіх надзейных знаёмых: пішыце, крычыце ўсюды: нам не трэба «мова», мы хочам, каб у нас быў «язык»!
Не ведаю, што і як будзе далей, але веру: перабудова не ўдасца. Як бы мяне ні папікалі, усё ж я лічу цвёрда: нам не абысціся без Гаспадара, Моцнай Рукі і Дысцыпліны. Калі ласка, папікайце, абражайце. Я ж не адступлю-ся ад свайго, магу сказаць пра сябе тое ж, што кажуць і іншыя мае калегі: я жыў і працаваў так, як трэба, дык магу смела пазіраць у вочы ўсім сумленным людзям…»
На гэтым запісы Кураглядава абрываюцца.
1989–1992