Заходнікі
Шрифт:
Было вельмі добра відаць: Філіповіч не рады, што му-сіць быць з крымінальнай бандай. А вось калі прывялі сюды яго, Сцяпана, ажывіўся і зацікавіўся ім.
— Дык за што вас і дзядзьку, спадар Сцяпан, зняволілі? — запытаў ён цяпер, маючы ўжо права размаўляць з «высветленай асобай».
Хамічонак, дазваляючы перамовіцца ім, палітыч-ным, тым не менш паблажліва з іх усміхнуўся.
— Кажуць, за агітацыю супраць Саветаў, — адказаў ён. — Хоць і дзядзька, і я ніякай агітацыі не вялі.
Філіповіч падаўся бліжэй, сеў каля плашкавага ста-ла, пад насценным гадзіннікам з ланцужком і гірай. Сцяпан жа зірнуў не на яго, а на палкі-лежакі, на напхнутыя сенам матрацы, цяпер засланыя дзяружкамі. Які раз падзівіўся: у зямлянцы было досыць прасторна і ўтульна. Была тут нават чыгунная печачка з трубой — яе, гэтую круглую бляшаную трубу, вольна і лёгка маглі ўсунуць у загадзя падрыхтаваную адтуліну,
— Але ж вы і ваш дзядзька не любіце бальшавікоў? — захоплена запытаў Філіповіч. — Глыбока ў душы?
Сцяпан не адказаў. Па-першае, не меў ніякай ахвоты да такіх гутарак нават тут, асцерагаючыся і гэтага Філіповіча, і Хамічонкавай хеўры, а па-другое, не хацеў, каб яго ўцягвалі ў чужое, небяспечнае, а то і зла-чыннае.
— I ў вёсцы вашай павінна быць шмат тых, хто не любіць гэтых антыхрыстаў… — заўзята прычэпліваўся «амерыканец». — А калі ў адной, другой, у сотай вёсках ды ў гарадах многа незадаволеных, дык гэта спрыяльны грунт для антыбалыпавіцкай барацьбы. Гэты грунт трэба спрытна спажыць, зрабіць яго хісткім пад нагамі узурпатараў…
Чарнявы, можа, і з казакоў, Хамічонкаў целаахоўнік не толькі маўчаў, але нібы нічога не чуў, яго твар быў быццам безжыццёвы; сам Хамічонак, смокчучы цыгарэціну, паранейшаму крывіўся ў паблажлівай, нават ужо грэблівай усмешцы; Сцяпан слухаў безуважна. Пра што гаворыць гэты чалавек? Пра якое змаганне? Голымі рукамі супраць такой сілы? Гэтая моц пераламала магутную нямецкую сілу. Нікому ж не вераць, сочаць за кожным крокам ды словам, хапаюць нават па крыва-душным і хлуслівым даносе!
— Дзе-дзе, а тут, у Заходняй Беларусі, ёсць не толькі грунт для супраціўлення, тут, я веру, павінна быць нават разгалінаванае антысавецкае падполле, — вёў сваё заморскі госць. — Вы, спадар Сцяпан, што-небудзь чулі пра гэта?
— Не.
— Мне мусова трэба выйсці калі не на падпольны цэнтр, то хоць бы на якую-небудзь ячэйку, — лёгка пастукаў кулаком па стале Філіповіч. — Я павінен сабраць усю інфармацыю, даць прафесійную інструкцыю. Усіх прашу: можаце — звяжыце з патрэбнымі мне людзьмі!
— Звяжаш? — ухмыльнуўся Хамічонак, пазіраючы на Сцяпана.
Ён паціснуў плячыма: я нічога не чуў пра нейкае пад-полле, пра нейкі яго кіруючы цэнтр.
— Ну, а калі не ўдасца сысціся, трэба ладзіць свой цэнтр, сваю арганізацыю і змагацца.
Сцяпан зноў змаўчаў, а Хамічонак пацешыўся ці то з наіўнага, ці то з фанатычнага Філіповіча.
— Відаць, спадар, што ты зваліўся сюды з неба…
— Вы лічыце: мая місія, мае намеры марныя нават тут, у Заходняй Беларусі? — не столькі адчаяўся, колькі здзівіўся той, многім (зачасанай набок прычоскай, высокім лобам ды белым тварам) падобны на настаўніка альбо ўрача.
— Мы, прыяцель, займаліся гэтым некалькі гадоў назад, на пачатку вайны, — прамовіў Хамічонак. — Для цябе ж не сакрэт, сам бачыў: прыйшлі сюды немцы — не кінуліся ўсё хапаць, біць, паліць. Яны адразу ж запынілі хаос і бязладдзе. Выбралі тутэйшую ўладу, завялі тутэйшы ахоўны правапарадак. Запыталі ў людзей: як, захоўваючы законы ваеннага часу, хочаце жыць? Той-сёй пайшоў насустрач, але многія, памятаючы чэкісцкі шабаш у трыццаць дзевятым-саракавым гадах ды асцерагаючыся новага савецкага прыходу, былі асцярожныя і немцаў не падтрымалі.
— То ж немцаў… — сказаў Філіповіч. — Чужынцаў…
— Але ў іх былі не толькі антыбальшавіцкія і антыяўрэйскія лозунгі, — не здаваўся Хамічонак. — У іх была яшчэ сіла, і сіла агромністая. А што ў цябе? Якія лозунгі? Якая сіла? Бальшавікі яшчэ ў дваццатыя і трыццатыя гады, вытвараючы ўсё, што ім зажадаецца, здоле-лі ўбіць усім у галовы, што ўсе жывуць вольна і шчасліва, набліжаюцца да раю. Пачатак вайны, прыход немцаў яны змаглі паказаць не як час расплаты з імі, а як усіхную бяду. Яны не толькі скампраметавалі нямецкую палітыку, але паднялі на ногі ўвесь народ і нацэлілі яго толькі на перамогу. А яшчэ, хіба не бачыў, спадар, як тут ладзілася так званая падпольная і партызанская барацьба? Канечне, былі тут фанатыкі, яны групаваліся, шкодзілі, але народ уцягнулі ў бойню маскоўскія спецатрады. Не яны б, не загнаныя імі ў лес фанатыкі альбо перапалоханы люд — не было б тут ахвяр. Згодны?
— Згодзен, — адказаў Філіповіч. — Быў у Бельгіі, у Парыжы, на свае вочы бачыў: акупацыя іх не вельмі абядніла. За іх стрыманыя, разумныя паводзіны.
— Да таго ж не трэба забываць беларускага характару, — сказаў Хамічонак. — Я добра не ведаю, што меў наш беларус у Вялікім княстве Літоўскім, хоць пра гэта нямала пісалі беларускія газеты ў гады вайны, але знаю: апошнія паўтара ці амаль ужо два стагоддзі ён кланяўся Маскве. Яму і чужынцы, і свае прадажнікі ўбілі
— Але ж трэба будзіць яго, клікаць да волі, да самапавагі! Каб сам быў гаспадар на сваёй зямлі!
— Не змаглі падняць яго ў вайну — не зможаце ўдвая цяпер, калі ён дарэшты абалванены сталінскай дэмагогіяй і калі па-ранейшаму ў жалезных лапах энкавэдэ!
— Ал. е ёсць разумныя, свядомыя настаўнікі, вучоныя, пісьменнікі — адным словам, культурны пласт, слой нацыі…
— Можа, і ёсць, — паціскаў плячыма Хамічонак. — Але ён, гэты пласт, ці слой, супраць рэжыму не пойдзе. Хто не разумее дэмагогіі, хто разумее, але дрыжыць і маўчыць, а хто — найпершы падбрэхіч. Нават больш — многія з гэтага вашага культурнага пласта, ці слоя, памагаюць сталінскай бандзе пераўтвараць народ-пераможцу ў паслухмяных рабоў…
— Дык што — па-вашаму, няма ніякіх шанцаў змагацца супраць Сталіна і бальшавікоў? — засмуткаваў Філіповіч. — Ні ўзброенымі, ні палітычнымі сродкамі?
— Запытай, прыяцель, вось у яго пра гэта, — Хамічонак хітнуў на Сцяпана. — Хоць і так усё ясна. Пусцілі б дадому, не чапалі б — ён будзе цярпліва, натужна цягнуць свой воз, цярпець любыя здзекі, можа, употай стагнаць, але маўчаць. Больш. Скажуць — выйдзе за трыбуну і будзе згінацца, дзякаваць Сталіну і роднай партыі за звышшчаслівае жыццё! Як ні дзіўна, але рабы і халуі адчуваюць нейкі смак у сваім рабстве і халуйстве. Вось таму лёгка абалваніць і асядлаць такі непаўнацэнны люд.
— А вы што думаеце рабіць? — запытаў Філіповіч у Хамічонка.
— Я, прыяцель, без вашых ілюзій і без пачуцця парабкоўства, як у яго, — зноў паказаў вачыма на Сцяпана. — Я хоць належу да аднаго з вамі дурнога народа, але ведаю, люблю волю і вольніцу, паўнацэннасць. З-за гэтага я нават вораг са сваім бацькам. Ён быў сапраўдны селянін-мужык. Цягавіты і пакорлівы. Мёрз, гніў у акопах на першай сусветнай вайне за цара-бацюшку, а ў рэвалюцыю спакусіўся бальшавікамі (яны дадуць мір і зямлю!), ваяваў за іх у грамадзянскую. Вярнуўся дадому, займеў зямлю, ажаніўся і нас пусціў на свет — мяне і трох дачок. Працавалі ад цямна да цямна. Працай бацька замучваў сябе, нашу маці і нас, дзяцей. Абжываліся год за годам, адчувалі сябе людзьмі. Але толькі сталі на ногі, а нас — за каршэнь: кулакі-міраеды! Ды ў Сібір! Бацька аж не верыць: нейкая тут абмылка, ён жа сам чуў, што і як гаварылі ленінскія камісары: заводы і фабрыкі — рабочым, зямля — сялянам! У тайзе, на голым снезе, адсыпаліся мае сёстры, потым здалася маці. Я яшчэ малы быў, але не мог не бачыць: звозяць сюды з усіх куткоў якраз такіх, як мы. Цягавітых, здрльных да сялянскай працы. Кажу свайму бацьку: тата, нас загубіла наша ж праца, наша багацце. Хто не мог альбо не хацеў ірваць пуп — той ацалеў, а мы лілі пот, мелі хлеб і да хлеба — нас і выкарчавалі, зрабілі ворагамі. Не, сынок, адказвае стары, тут нейкая абмылка, трэба Сталіну напісаць і расказаць, што яму ж горш будзе, калі такіх, як мы, ганьбіць і нішчыць. Пісаў. Але не пахвалу ды палёгку меў за гэта, а па задніцы палучаў. Загібеў урэшце. Ад голаду і катаржнай працы. Я кідаўся, гібеў спачатку ў спецпасёлках, а пасля — у лагерах. Перад вайной драпнуў і самым неверагодным чынам прыблукаў на бацькаўшчыну, што была ўжо злой мачыхай. Свае ж, аднавяскоўцы, выдалі мяне ў рукі берыеўцам. А тут — вайна. Выводзіць нас канвой з турмы за горад. Адных, «контрыкаў», — налева, другіх, бытавікоў, — направа. Ясна, мяне — да «контрыкаў». Канваіры бытавікам мах-нулі рукамі: ану прэч, куды вочы глядзяць! Тыя сыпану-лі, як мышы з-пад веніка. А нас, настаўнікаў, інжынераў, кулакоў і аднаго пісьменніка, вядуць у лес. Адчуў: нас жывымі не пакінуць. I я, як і ты, прыяцель, — падняў вочы на Сцяпана, — марсянуў убок. Малады, вёрткі, дык здолеў уратавацца ад куль. А тых, нясме-лых, як потым сам бачыў, пакасілі. Спяшаліся збягаць, дык не прысыпалі нават зямлёй, закідалі галлём і падпа-лілі. Пазней, у вайну, партызаны звальвалі гэты грэх на нямецкі дэсант. Уратаваны вайной, я не мог не вітаць яе. Вайна ёсць вайна, баль крыві і слёз, але яна прынесла мне волю. Адпаведна, я сам, па сваёй волі пайшоў у палі-цыю, каб ахоўваць новы лад…