Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Можна. Хадзем, скажу, каб Франя падавала на стол.

23

З «Хронікі» Апанаса Кураглядава

4. ПЕРШАМАЙ

«Помніцца адзін з пасляваенных Першамаяў у Янкавінах, калі я там быў, так сказаць, мясцовым Калініным. Як і цяпер, перад вачыма: тая святочная раніца, тое не зусім спрыяльнае надвор'е — высь уся ў нізкіх цяжкіх хмарах, з іх крапае дробны халодны дождж, і пад ім нясмела ды няўтульна адчувала сябе яшчэ кволая, маладая зелянота. Вельмі ж была

празрыстая і далікатная, нейкая безабаронная.

Помню да дробязі: калі выйшаў з дому на двор, дык мяне аж узяла злосць, нават хацелася памахаць кулаком на неба — парушыць жа, сапсуе яно. свята. У плашч-палатцы, у ботах, я, як янкавінскі правадыр, прайшоўся па вёсцы, хочучы зірнуць, ці вісяць учора вывешаныя чырвоныя і чырвона-зялёныя сцягі — летась хтосьці з нягоднікаў пазламыснічаў: сарваў, заткнуў недзе чырвоныя палотнішчы, зганьбіў транспаранты з ідэйнымі лозунгамі і выкалаў вочы правадырам на партрэтах. Сёле-та не зачапілі нічога, як вісела ўсё, так і вісіць. I на сель-савецкім будынку, і на школьным зрубе. Значыць, заходнікі пачалі ўжо прывыкаць да нашых, савецкіх, атрыбутаў, зразумелі душой і целам, што яны тут ужо навечна, а па-другое, аднаасобнікі і хутаранцы адчулі: закапызішся, заб'еш капытамі — жарты будуць малыя, пойдзеш туды, куды пайшлі ўжо некаторыя занадта разумныя і смелыя…

«Можна дакладваць у раёв: пакрыху, але перавыхоўваюцца… — усцешыўся я тады. — Канечне, пад кіраў-ніцтвам сельсавета — гэта значыць, пад маім…»

На школьнай сцяне, што ад вуліцы, я прышпіліў кнопкамі партрэты членаў Палітбюро, з хвіліну пастаяў, палюбаваўся, якія салідныя ўсе нашы рабоча-сялянскія правадыры, а затым, трымаючы пад пахай яшчэ адзін скрутак партрэтаў, закрочыў назад — да цытадэлі мяс-цовай улады, да сельсавета.

На вуліцы — нідзе амаль нікога. Толькі сям-там хтосьці яе пяройдзе, ідучы да суседа, ці хтосьці бярэ ў калодзежы ваду, нясе яе ў вёдрах. Пахне дымам, што ідзе амаль з кожнага коміна хат і зямлянак, чутны дзі-цячы плач, далекаватае мычэнне — звыклы вясковы антураж. Зарыпелі калёсы, дуга і гужы ў двары таго Емельяновіча, што ратаваў удаву Навіцкую ад арышту, — гаспадар вёз гной на сваё поле. — Гаспадар, — сказаў яму, — сёння ж свята, а ты…

— Калі будзем многа святкаваць, дык застанемся без хлеба і картофлі, — адказаў ён мне.

Несвядомы, як і многія тут, лічыць: ага, раз сёння не нядзеля, будні дзень, то і не свята. Можна працаваць. Не тое, што было некалі ў нашым Ветраве: зранку гуў-звінеў на ўсё наваколле рэпрадуктар, клікаў на ўрачыс-тасць. Амаль усе апраналіся ў лепшае, высыпалі на вуліцу, ішлі да ларкоў, пілі-елі, танцавалі і спявалі пра наша шчаслівае жыццё. А тут… Для заходнікаў Першамай, Вялікі Кастрычнік — не святы, штосьці ўмоўнае, а то і чужое, ім даражэй за ўсё Каляды, Вялікдзень, усякія фэсты. Адным словам, іх моцна трымае касцёл, вера. У касцёл, як заўважыў, ходзяць кожную нядзелю цэлымі вёскамі. Летам мужчыны і жанчыны, дзеці ідуць туды босыя, а туфлі і боты нясуць за плячыма альбо ў руках, летам і ўвосень, калі пачынае спець гародніна і садавіна, калі ёсць масла ці мёд, каля касцёла — вялікі кірмаш. Сюды прыязджаюць нават калекі з Вянкоў, Стоўбцаў і Баранавічаў, прадаюць рознае начынне для веласіпедаў альбо калёс ды плугоў. Што да моладзі, дык яна імкнецца на такое агромністае людское зборышча яшчэ і для та-го, каб нагледзець тут сабе з іншых вёсак спрытную дзяўчыну альбо спраўнага хлопца.

Карацей, я нямала тады думаў, як весці антырэлігійную работу, разбурыць мясцовы стары лад, адвабіць ад касцёла і прыблізіць да сельсавета і клуба. Да слова, з Мішкам крыжы ўночы выварочвалі і звозілі, каплічкі бурылі, на кожным сходзе бэсціў за такую вялікую рэлігійную

адурманенасць. Зразумейце, убіваў у галовы, рэлігія — гэта опіум для народа, трэба верыць не ў біб-лейскія, ксяндзоўскія казкі, не ў Езуса, а ў навуковы марксізм-ленінізм, у Леніна-Сталіна, у сацыялізм-камунізм, які яны зробяць раем не на тым свеце, а тут. Не скажу, што я шмат чаго тут дабіўся, але таго-сяго адвярнуў ад рэлігіі, а ўсіх змусіў хадзіць у касцёл радзей і не зусім адкрыта.

Тады, калі я вярнуўся да сельсавета, то там ужо чакалі мяне. Аўталаўка з раёна, каля яе — знаёмы малады каржакаваты шафёр па мянушцы Цыркач, таўставатая, сярэдніх гадоў прадаўшчыца Лёдзя ў куфайцы паверсе белага халата і кругленькі паджылаваты Швавараў — лектар райкома партыі. Аўталаўку ў такія дні прысыла-лі з хітрыкай — каб хоць ёй прывабіць люд да нашага свята. Звычайна прывозілі тое-сёе, як кажуць, з мануфактуры, жалезныя вырабы, напітак, пячэнне, віно.

— Прыбылі на падмацаванне, Лукіч, — падаў мне руку чырвоненькі, зранку падпіты Швавараў.

— Ды бачу, — лагодна ўсміхнуўся я, адчуваючы казытлівы пах свежых булачак і магазіннага адзення, павітаўся з усімі.

— Калі загадаеце пачынаць гандаль? — запытала бойкая прадаўшчыца, саламяная ўдава, несусветная махлярка, любіцелька пакатацца з шафёрамі ды пакачацца ў складзе на мяшках з грузчыкамі. — Цяпер альбо пасля маніфестацыі?

— Пасля, — адказаў я, ведаючы, што янкавінцы, купіўшы што-небудзь, адразу разыдуцца. — Цяпер паказвай тавар.

Прадаўшчыца і шафёр пачалі ўстанаўліваць палатку-парасон, а мы з Піваваравым пайшлі да мяне. Снедаць. Раённае начальства любіць рабіць сваё, а таксама пахваліць цябе толькі на сытны жывот (калі прыедзе які ўпаўнаважаны непітушчы альбо хворы, скажам, на печань ці ныркі, дык бяда, не падступішся да яго, змрочнага і незгаворлівага, закусае, як чмель).

Калі зайшлі, Франя мігам паставіла на стол бліны, патэльню з салам і яйкамі, ну, а я, ясна, бац пляшку гарэлкі на стол. Не вялікая шышка гэты Півавараў, але ўсё ж шышка, няхай лепш будзе задаволены, пахваліць, чым злы на цябе ды зганіць.

Мужчыны мы былі ў сіле, загартаваныя да гарэлкі, уміг дзербалызнулі ўсё. Па позірку Піваварава бачу: мала, яшчэ хоча. Дык яшчэ адну бутэльку белай падаю. Смальнулі. Я добра-такі падпіў, але трымаюся, хораша мыслю і разважаю, не хістаюся, а вось госць звяў, сцюцюрыўся, а калі пачаў ікаць ды дзёўбаць носам, прыйшлося завалачы яго ў лепшы пакой на ка-напу.

Праз гадзіны дзве, калі сабралася ладна люду каля аўталаўкі, прыйшлі дзеці ў чырвоных гальштуках, з горнам і бубнам, буджу яго. Храпе як пшаніцу прадаўшы. Дык я бутэлечку нашатыру яму пад нос. Зацягнуў-ся, а потым зачмыхаў і падхапіўся, лыпае няўцямна вачыма.

— Ідзі, таварыш лектар, — кажу, — закатвай ідэйную рэч!

— Шклянку… — мармыча. Падаю. Вады.

— Не, — круціць галавой. — Шклянку гарэлкі!

— Ты — што? — асякаю. — Ты і так языком ледзь варочаеш!

— Давай! — патрабуе. — I трыбуну! Графін з вадою! Можа, не паверыце: гахнуў паўбутэлькі, падхапіўся на ногі і кажа:

— Падымі за валасы на патыліцы вяршок галавы і паглядзі, ці ўсё там у парадку?

— Ты з глузду з'ехаў, ці што?

Браце мой, сам ухапіўся за валасы і сапраўды пады-мае вяршок галавы. Ледзь не як вечка. У галаве, там, дзе павінны, можа, быць мазгі, цёмна, але, здаецца, відаць стужка і дзве катушкі на штырах.

Я аж анямеў: мала выпіў, нейкую няшчасную бутэль-ку гарэлкі, а мроіцца чорт ведае што! Швавараў жа, бачу, націскае гузік на пінжаку — штосьці шчоўкнула, стужка пайшла, катушкі закруціліся, шум-піск чуваць, як на заезджанай патэфоннай пласцінцы. Скажу шчыра, я тут і дар мовы страціў.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1