Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Перасыпайце ў свае мяшкі з чужых, — паказаў на горку складзеных на таку мяхоў.

— О то дзякуем, старшынька, — шчасліва загаманіў Супраневіч-бацька. — Дай бог вам здароўечка. Гэта ж нават на насенне не маем ужо картофлі.

— Бярыце-бярыце, — паблажліва адказаў ён. — Калі збяром і ўбачым, што ёсць лішняе, дык, можа, яшчэ дам.

— Дзякуй, старшынька. Дзякуй, добры чалавек. «Канечне, не зусім маральна, што акалпачваю паслухмянага служаку, — падумаў. — Але… не ісці ж мне з пасады, быць простым смяротным! Жыццё… Хто ду-жэйшы, спрытнейшы альбо хітрэйшы, той наверсе…»

Калі Супраневічы перасыпалі бульбу ў свае мяхі, па-мог аднаму і

другому ўзяць цяжар на спіну, прыхапіў поўны мех з калёс сабе, замкнуў гумно і вярнуўся ў хату. Выпіў з бутэлькі рэшту гарэлкі, добра пад'еў і ўлёгся спаць, адчуваючы на падушцы пах Валіных, мусіць, па-мытых у мяце валасоў.

«Неблагая дзеўка. Памагу ўладкаваць жыццё…»

22

Назаўтра Кураглядаў паклікаў сваіх работнікаў і запытаў, колькі яны сабралі бульбы. Пакуль што, як по-хапкам падлічыў, яшчэ не было і палавіны таго, што трэба было здаць раёну. Нават тут, у Янкавінах.

— Мала! Вельмі мала! — як заўсёды, з раніцы быў злы. — Трэба прымаць рашучыя меры, каб працаваць лепш!

— Ёсць такія сем'і, што не маюць чаго даць, — сказала Валянціна.

— Не маюць альбо не хочуць? — строга запытаў і ў яе, каханкі. Каб іншыя бачылі: ён строгі і да сваёй маладой любіміцы.

— Не маюць, — як ніхто з іх, падначаленых, смела адказала яна.

— Ты добра ведаеш, што не маюць?

— Добра.

— Трэба не столькі давяраць, колькі правяраць! — секануў у паветры рукою. — Тут народ такі… Калі пачулі пра нарыхтоўку, то могуць і хаваць сваё дабро. Натура ва ўласніка вядомая. Яму напляваць на іншых, на раён, на краіну… Адным словам, аднаасобнікі! Ды яшчэ гэтыя, заходнікі!..

— Праўда, Лукіч, каторыя не могуць даць ні каша бульбы, — падаў голас потны і мляўкі пасля ўчарашняй выпіўкі Клсшікаў.

— «Не могуць!» — перакрывіў Кураглядаў. — Гэта вы, работнічкі, не можаце як след працаваць з людзьмі! Не толькі зламыснікаў, што зрываюць пастаўку, але і вас трэба аддаваць пад суд! Ці вы думаеце, што гэта ўсё жартачкі? Краіна сама становіцца на ногі пасля цяжкай вайны, краіне патрэбен пасяўны матэрыял, тая ж бульба, а вы разводзіце тут анцімоніі! «Не могуць». Давайце гаварыць праўду: не хочуць аднаасобнікі памагчы. I іменна нам, Савецкай уладзе! СССР! Ці вы гэтага не разумееце?

Усе паапускалі галовы.

— Калі палітычна неадукаваныя альбо няздольныя да адказнай работы, называйце прозвішчы зламыснікаў. Сам займуся імі.

Паразгортвалі свае сшыткі, назвалі прозвішчы тых, хто не здаў сельсавету нормы бульбы. Ён запісаў усіх у свой старшынёўскі блакнот. Пасля, калі адпусціў сваіх людзей, паслаў іх ва ўсе іхнія вёскі, пазваніў участкова-му, Лявонаву: так і гэтак, прыязджай, пужні формай, а калі трэба, дык і зброяй, каб не ўпіраліся, не байкатава-лі такую сур'ёзную акцыю. Той, хітрун, пачаў ухіляц-ца — бачыш, хапае тых, хто не хоча здаць бульбу, і тут, дзе ён жыве, дык вы там, у сваіх Янкавінах, націскайце самі. Дый, гэта, маўляў, не столькі яго клопат, а іхні, сельсавецкі. Ён прыбудзе тады, калі на іх, скажам, бу-дуць кідацца з нажамі альбо з сякерамі, а то зарэжуць ці засякуць каго. Ды ўчэпісты Кураглядаў не адступіў, змусіў-такі заявіцца і сюды. Добра ведаў ужо: аднаасоб-нікі — людзі бітыя, міліцыянера збаяцца болей, чым яго, цывільнага. Форма, кабур ззаду, грозны позірк, суровыя словы, а тым болей што ён можа затрымаць і за-везці ў раён, усё гэта робіць сваё ўражанне. У людскую душу за вайну ўвайшлі боязь і паслухмянасць перад ча-лавекам у форме і са зброяй — нашмат больш,

чым перад законам. Часамі ён, гэты закон, толькі дзеля прыліку, на паперы, ніхто на яго не зважае, толькі прыкрываецца ім, а ў жыцці ўсё ідзе па-іншаму, «дзеля партыі, дзеля вышэйшых мэт і інтарэсаў».

Потым, калі лейтэнант Лявонаў прыджгаў на мата-цыкле, Кураглядаў падсеў да яго ў каляску і паехаў з ім да «бунтаўшчыкоў». Услед падаўся Мішка на пустых ка-лёсах.

Усё смялей і смялей бралася вясна: падсох, пабялеў брук, сышла ці спала вада ў канаўках, пакінуўшы на дне вымыты альбо нанесены жоўты пясочак, выпетраліся платы і ствалы дрэў, абкінуліся зялёна-жаўтаватым вэлюмам вербы і падрыхтавалася разгарнуцца і заззяць у адну цёплую ноч пяшчотнай зелянотай лісце на бярозах, зазелянела вялікім дываном аселіца. Жанчыны падмя-таюць двары, вуліцу каля свайго селішча, пасыпаюць жоўтым пяском сцежкі, а каторыя ўжо капаюць рыдлёў-камі зямлю ў гародчыках і садзяць раннія кветкі. У многіх дварах мужчыны ляпаюць сякерамі і малаткамі — хто плазуе, склюдзіць бярвенне, хто сядзіць на зрубе альбо ўжо на страсе новага дома. Усе, канечне, право-дзяць іх цікаўнымі позіркамі — аж да Вікці Навіцкай, ля селішча якой яны вось ткнуліся і запыніліся.

Селішча добрага тут яшчэ не было: ні плота, ні хаты з прыбудовамі і садовых дрэўцаў, тырчэла толькі з зямлі ўдзірванелая зямлянка і побач ляжала груда акоранага, пацямнелага бярвення. На дварэ — старая гаспадыня, Вікціна маці, і трое, адно пад адно, чарнявых дзяцей. Гэ-тыхНавіцкіх, як і многіх у вёсцы, Кураглядаў ведаў найперш па сельсавецкіх дакументах і толькі крыху ў твар, знаючы, што гаспадар летась падарваўся на лузе на міне.

Падышоўшы, Кураглядаў павітаўся і адразу ашала-міў старую:

— Што гэта вы, грамадзянка, байкатуеце важнае дзяржаўнае заданне?

Тая — у старых, пашытых валёнках, доўгай, да зямлі, спадніцы, паўсачку ды ў цёплай хустцы, хоць на дварэ ярка ды цёпла ззяе сонца, сагнутая, з кіёчкам — адхіліла хустку ад вуха.

— Я не чую, чалавек, што вы гаворыце.

— Чаму не здаеце два пуды бульбы? — пракрычаў ёй у вуха.

— А, — пачула тая. — Вы — пра картофлю… Няма яе, чалавек, дык і не здаём.

Бачачы, што з глухаватаю старой мала толку гаварыць, Кураглядаў павярнуўся да большага, гадоў ся-мі, босага хлопчыка ў штоніках з салдацкага зялёнага галіфэ:

— Дзе маці?

— Там, — той матлянуў галавой на зямлянку. «Схавалася», — зразумеў ён.

— Пакліч яе сюды, — загадаў малому.

Той паслухаў яго, вясковага начальніка, адчыніў дзверы ў зямлянку.

— Мамуся! Вас клічуць.

Нават тут, на дварэ, было чуваць, як адтуль, з зямлянкі, на хлопчыка засыкалі. Ён збянтэжана азірнуўся, шчыра гаворачы ўсё вачыма: маці не хоча выходзіць.

Лявонаў дастаў пачак цыгарэт, пачаў марудна выбіраць, а затым мяць цыгарэціну, хукаць на яе — увайшоў, бач, у свае, «вельмі важныя», клопаты; Кураглядаў, адчуваючы, што трэба паказаць уладу, рашуча накіраваўся да зямлянкі, да дзверцаў, абабітых старою дзяружкай.

— Грамадзянка Навіцкая! — гукнуў. — Выходзь! Жыва! Што за гульні ў хованкі?!

Зазірнуў углыб. Спачатку, пакуль засланяў сабой святло, нічога не ўбачыў у паўзмроку, а потым, стаўшы бокам, угледзеў: паблізу ўвахода — невялічкая печачка з чыгуннай плітой, за ёй — стол на кругляках і з абчасаных плашак, воддаль, абапал сцен, — палкілежакі. У кутку, адрачона спусціўшы галаву, сядзела гаспадыня. Не зважала, што ён, старшыня сельсавета, стаіць блізка, кліча выйсці на двор.

— Я чакаю вас!

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия