Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Накрытая шэраю бляхай машына ціха вуркатала і імчала кудысьці ў начную цемру.

Там, у кабіне, сядзелі шафёр-салдат у шынялі, няба-чаны дагэтуль нізкі і куртаты старшына ў бушлаце, а тут, у паўасветленай будцы, — маладзенькі светлавокі салдат і трохі старэйшы, смуглы сяржант (абодва з наганамі), а за замкнёнай жалезнай перагародкай сядзелі яны, Грыгарцэвічы, і яшчэ некалькі сялян-хутаранцаў з прывянкоўскіх вёсак. Куды і чаго іх вязуць энкавэдыс-ты, ніхто ім не сказаў, усе іхнія запытанні коратка і груба абрываліся: «Молчать!», «В машину!», «Шаг влево, шаг вправо — побег! Стреляем без предупреждения!» Хоць было дзве ці тры гадзіны

ночы, але з іх, зняволе-ных, ніхто спаць не хацеў і не мог, бо быў напружаны ад невядомасці; час ад часу дзяўблі насамі толькі ахоўнікі — салдат ды сяржант, прахопліваліся, ляніва пазіралі на іх і зноў заплюшчвалі вочы. Маладыя, сон браў сваё. Па-другое, мусіць, вельмі не асцерагаліся іх, вяс-коўцаў, ці прывыклі да сваей адмысловай службы.

— Перавозяць нас у большую цюрму, ці што? — падаў голас пажылы насаты мужчына з Куля (яго ўзялі за тое ж, за што і Грыгарцэвічаў, за нястрыманую гутарку са сваім начальствам, за тую праклятую «АСА»). — Альбо на суд вязуць?

— Прекратить разговоры! — тут жа абудзіўся сяржант. — Молчать!

Неўзабаве, як адчувалася, машына-будка збочыла з добрага, наезджанага шляху і папаўзла-закалыхалася па няроўнай, з выбоінамі і каляінамі дарозе. Значыць, іх везлі не ў Баранавічы, не ў Мінск, а кудысьці ўбок — па лесе альбо па полі. Хісталіся так мо з гадзіну.

Урэшце машына стала, але, здаецца, не па шафёравай волі: напружылася, завыла і тыцнулася, аж заглух ма-тор, тут жа зноў загірчэла, закалацілася і пачала спраба-ваць падавацца то наперад, то назад. Значыць, загрузла ў мяккай веснавой зямлі.

У дзверы грукнулі з двара раз-другі кулаком. А калі сяржант адчыніў, адтуль данёсся голас старшыны:

— Сяржант, выпускай!

Праханіўшыся, сяржант хуценька дастаў з кішэні шыняля ключы, адамкнуў замок і адсунуў кратаваныя дзверы перагародкі. Выйшаў з машыны, за ім — салдат.

— Выходите!

Сцяпан падаўся першы: злева і справа ад дзвярэй ста-яў канвой, воддаль, уперадзе, у святле фар бачыўся высок! плот з дошак, а паверсе іх, здаецца, быў нацягнуты некалькімі радамі калючы дрот.

Вылезлі ўсе.

— Стоять! — строга, як на быдла альбо на адпетых злачынцаў, закрычаў старшына. — Яшчо раз предупреждаю: шаг влево, шаг вправо — побег! Стреляем без предупреждення!

Прыстрашыў і шпарка пакрочыў да плота, загрукаў кулаком у вароты:

— Эй, черти! Хватит пьянствовать! Открывай! Позаплановый контингент!

Нечакана яго, Сцяпана, неўпрыкмет, але рэзка штурхнуў локцем дзядзька Францішак:

— Бяжы!

Сцяпан не варухнуўся ад утрапення.

— Чуеш? — зноў зашаптаў стары. — Бяжы!

— Разговорчнкн!

— А вы? — запытаў Сцяпан, таксама ўжо скурай адчуваючы вялікую бяду.

— Я не змагу…

— Разговоры, такую вашу!

— Ну! — выдыхам загадаў стары. Пад'юшчваючыся ад смяртэльнай небяспекі і ад страху, ад прагі жыць, Сцяпан наструніўся, а пасля рва-нуўся, піхнуў у грудзіну сяржанта (той брыкнуў дагары) і шуснуў управа — па тупкай пляцоўцы, за якой густой сцяной цямнеўся лес.

— Стой! — пачуў грозны вокрык, але не зважаў на яго, пёр, колькі хапала сілы далейдалей ад страшнай машыны і вусцішнага, абнесенага плотам і калючым дротам, месца. Здаецца, пачалі страляць яму ўпагон: зусім каля вуха заціўкалі кулі.

Бег, лапатаў па кустах, несвядома прыкрываючы твар сагнутай рукою — па ім біліхвасталі хваёвыя мокрыя галіны. Сэрца забілася так шалёна, што, здаецца, сарвалася, ціснула на горла, перацінаючы

дыханне. Аж у горле рабілася суха і горача ды забалелазаныла ўбаку. Праз колькі хвілін убег у балаціну, увязнуў, а ка-лі запыніўся, дык, пераадольваючы шум у вушах, услухаўся: бягуць услед ці не?

— Стой!

I тут жа: бах-бах, гучнае рэха па лесе. Да ўсяго гаўкнуў сабака.

«Канец! — апёк душу страх. — Дагоніць, парве аўчарка».

Бачыў у вайну, што і як рабілі з няшчаснымі ах-вярамі нацкаваныя нямецкія аўчаркі. Яны — не сабакі, яны — звяры са звяроў.

Ашалела, як лось, якога абклалі ваўкі, чвякаючы, ломячы старое галлё, палапатаў далей. Бег і чамусьці — можа, па блізкаму водарнаму паху вады, травы і каменьчыкаў-галькі — адчуваў: вось-вось будзе перад ім вялікі ручай альбо нават і рэчачка. Салраўды, неўзабаве цьмя-на бліснула перад ім рачная гладзь — ён, як бег, так і шуснуў у яе з разгону, зусім не ведаючы, ці тут мелка, ці глыбока. На шчасце, якраз тут было плытка, цвёрдае дно, і ён нават далей пабег насустрач цячэнню, адчуваю-чы, як сцінаюцца, халаднеюць боты, а нагам нібы горача. Не, ім не было цёпла, гэта так па-свойму наступа-ла на яго ледзянота; паступова рэчка пачала паглыбляцца, і ён таксама паглыбіўся ў ваду — па пояс; вада, патрапіўшы ў боты, на сцёгны, астуджаючы адзенне і це-ла, сціснула абдымкамі холаду, дык мусіў падацца бліжэй да супрацьлеглага берага, асцерагаючыся раптоўнай сутаргі.

Калі пачаў вязнуць у іле і выбівацца з сіл, вылез, дзя-куй богу, на тупкі бераг і, знясілена зяхаючы, прыкладаючы руку да левай грудзіны, якую ледзь не разрывала сэрца, прыслухаўся. Спачатку нічога не чуў — ад утрапёнага сэрцабіцця і шуму-звону ў вушах, нават ва ўсёй галаве. Потым усё ж учуў далекаватыя невыразныя людскія галасы і даволі блізкі сабачы брэх — ясна, аў-чарка ўзяла яго след і ішла па ім. Стаяць, марудзіць і траціць час нельга было, і ён, як дзік-адзінец, патрусіў па лужку да блізкага незнаёмага густога лесу, не столькі вачыма, колькі вобмацкам, душой выбіраючы сабе выратавальную сцяжыну…

21

Апошнімі днямі Кураглядаў не толькі «ажыццяўляў уладу» — сядзеў у сваім кабінеце, званіў у раён, у сусед-нія сельсаветы і сам адказваў на званкі, прымаў навед-вальнікаў, праводзіў нарады-«накачкі», — але і не даваў спакою ні сабе, ні свайму «апарату».

Гэтыя дні была «павышаная гатоўнасць», калі, можа, у кожную хвіліну трэба будзе «прымаць рашучыя меры» — калі хтосьці ці не захоча здаваць бульбу-насенку, ці забунтуе, пойдзе на тэрарыстычны акт. Кураглядаў сам мала стыкаўся дома, мала спаў і іншых ганяў: Клопікава паслаў збіраць даніну ў Хатаву і бліжэйшыя да яе вёсачкі і хутары, Навуменкава — у Дзераўную, Ва-лянціну — у Ніўнае, тутэйшаму дэпутату і Мішку даручыў Янкавіны. Сам сядзеў у «штабе» і «кіраваў аперацыяй», прымаў сабранае і браў яго пад замок у сельсавецкім гумне, дзверы якога пачаў вартаваць яго любімец Дзік.

Толькі што з Мішкам унеслі ў гумно мяшкі з сабранай у Янкавінах бульбай; Мішка паехаў па новую долю, а ён, яшчэ раз акінуўшы вокам, колькі тут чаго (на многіх мяхах былі прышытыя латкі, а на іх напісаны насліненым алоўкам прозвішчы гаспадароў), закрочыў у сельсавет, любуючыся ўжо даволі цёплым красавіцкім сонцам ды думаючы, што трэба паклікаць у сельсавет настаўніцу і запытаць, як і што яна робіць да блізкага майскага свята: колькі і якія напісала транспаранты і лозунгі, як і колькі яе вучні вывучылі святочных вершаў і песень.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга