Чтение онлайн

на главную

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Хамічонак замаўчаў, закурыў. Пасля запытаў, здаец-ца, найперш у самога сябе:

— Дык здраднік я ці не? Калі здрадзіў, дык каму? Сталіну і яго злачыннай хеўры? Радзіме?

Зноў замаўчаў, зноў ніхто не ўмешваўся ў яго спо-ведзь.

— Калі зловяць, ясна, будуць судзіць за здраду Радзіме. Яны, хто асядлаў маю Радзіму, хто з ёю, паслухмянай, таптаў, нішчыў мяне, яе сына, хто змусіў ратавацца самому і ратаваць яе вось гэткім чынам… Я шчыра верыў, што нашы запалоханыя, змардаваныя людзі ўзрадуюцца, што прыйшла да нас культурная і гаспадарлівая нацыя, збавіць ад балыпавіцкай тыраніі і падыме нас як нацыю… Але так званы савецкі народ не павітаў збавіцеляў і, яшчэ болей абалванены

прапагандай, пачаў ратаваць сваіх душыцеляў, ісці на неверагодныя гераічныя ўчынкі, на смерць з іхнімі імёнамі на вуснах… Ход падзей пайшоў іначай… Пралілося шмат крыві, у тым ліку і нявіннай… Мусілі праліваць яе і мы…

«Ніколі і нікому не будзе даравання за пралітую народную кроў… — Па-свойму ацаніў апошнія словы спавядальніка Сцяпан. — Гэтаму не анёльскаму Хамічонку — тэж… Казалі, і ён паліў вёскі, біў людзей».

— Мала, што наш люд не пагарнуўся да сваіх збавіцеляў, пагнаў іх і дабіў на іхняй зямлі, уратаваў вусатага душыцеля, дык яшчэ, дурны з дурных, прыпісвае сваю, купленую вялікай крывёю перамогу найперш яму, дазваляе таму яшчэ болей умацавацца і яшчэ тужэй зацягнуць на народнай худой шыі бальшавіцкую пятлю! Тут ужо не толькі мы, тутэйшыя, але і ўсе вакол рабы!

«Не відаць было, — ледзь-ледзь не сказаў уголас Сцяпан, — што меўся даць нам вялікую волю Гітлер… Калі схілялі галовы, слухаліся, дык звысоку паляпваў люд па плячы, а як толькі цялі яго іголкай, дык адразу ж накінуўся зверам…»

— Дык трэба гаварыць з людзьмі, — ажывіўся Філіповіч. — Адкрываць ім вочы, ажыўляць душы!

— Пагавары-пагавары, прыяцель! — ухмыльнуўся Хамічонак, тушачы цыгарэціну ў выразанай з тоўстай сасновай кары попельніцы. — Толькі не забывай: тут табе не Парыж і не Бельгія… Тут не толькі нас альбо ваеннапалонных, а нават франтавікоў-пераможцаў за маленечкую драбязу пруць у лагеры…

— А вы што думаеце рабіць? — запытаў, як і нядаўна, Філіповіч.

— Як і вам за ваша, так і мне за маё чакае дваццаць пяць гадоў лагераў ці катаргі, — зноў закурыў Хамічонак. — Ясна, я не маю ахвоты вяртацца ў пекла, на пакутлівую смерць. Але я не ідэйны баец, як ты, спадар. Я не веру, што можна ачалавечыць быдла. Адпаведна, колькі змагу, пап'ю, пагуляю, бальшавіцкай сволачы крыві паспускаю. Карацей, вазьму за сваё загубленае жыццё дарагую плату…

Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім — і не вялікі гонар, і небяспечна: яго гурт рана-позна абкладуць.

— Я ведаю, чаго так скрывіўся спадар… — З'едліва зірнуў на Філіповіча той. — Бачыце, я не добранькі Робін Гуд! Адкінь, спадар, усякія ілюзіі! Паўтараю, варта толькі любому з нас высунуць нос з лесу і прызнацца, хто ты, як адразу ж усе адвернуцца, як ад чорта, а які-небудзь ідэйны з культурнага слоя ці тутэйшы служака-падліза прадасць цябе за капейку! Ніхто, чуеце, ніхто нават слязіны па табе, няшчасным, не пусціць! Ад-паведна, прыяцелі, ці трэба сыходзіць далёка і, як прусак, уплішчвацца ў цёмную шчыліну, ці як мага ме-ней слядзіць і сядзець тут… Але трэба есці. Сам па сабе харч да нас не заявіцца. Значыць, яго трэба здабываць. Што — у прыроды-матухны, што — у зачыненых магазінах, а што — і ў не дужа гасцінных хутаранцаў. I здабы-вацьчасамі самым негуманным чынам… Так што, прыяцелі, хочаце мець наша жытло, нашу ахову — будзьце добрыя, памагайце мець хлеб надзённы. Ніхто вас дарма не будзе карміць за прыгожыя вочы, за антысталінскія размовы альбо за няласкавы лёс… Вы абодва, канечне, можаце пайсці ад нас. Але… — Замаўчаў, зірнуў чэпка, нават, бадай, жорстка на аднаго і на другога. — Папершае, кажу, не варта рабіць лішнія сляды. А па-другое, дзе гарантыя, што вы, адзін і другі, трапіўшы

ў жалезныя лапы энкавэдэ, не прадасцё нас? Адпаведна, прыяцелі, мы мусім падумаць: адпускаць вас адсюль ці не?!

26

Недзе праз тыдні два, калі буяў ужо зелянотаю чэрвень, Сцяпана ўзялі ў начны паход — «браць» магазін у адной з вёсак суседняга, Іўеўскага раёна. Тут, у Вянкоўскім раёне, Хамічонак намагаўся не слядзіць.

Чысцілі той магазін «спецы» — Хамічонак і яго хаўруснікі; ён, Сцяпан, спачатку стаяў з маўклівым, але, як адчувалася, лютым і бессардэчным целаахоўні-кам верхаводы на варце (той, целаахоўнік, сачыў і за ім), а потым валок нарабаваны цяжар да іхняга сховішча. Нагрузілі яго, можа, таму, каб, маючы спрыт, не марся-нуў ад іх убок. Вярнуўшыся, выпілі, замачылі яго першы ўдалы паход — адным словам, Сцяпан мусіў за-пэцкацца, нажыць на сябе яшчэ адзін артыкул з крымі-нальнага кодэксу. Ён балюча перажываў, нават пакутаваў, што мусіць займацца зладзействам, але з усяе сілы намагаўся схаваць, затаіць свае перажыванні, нават наўмысна храбрыўся: а гэта, выходзіць, не так ужо страшна і кепска.

— Малайчына! — пахваліў Хамічонак. — З тваім розумам і з тваёй сілаю мы яшчэ падзялуем.

Гэты іхні «хаўрус» не вельмі спадабаўся Філіповічу; той увесь час, найперш у малым гурце, спрабаваў угаворваць лесавікоў, Сцяпана таксама, выходзіць з лесу, ісці рабочымі ў вялікія вёскі ды гарады, да людзей і агітаваць, «падымаць люд супраць Саветаў, за вольную і незалежную Беларусь». Хамічонак вельмі не забараняў «чытаць ім лекцыі», «весці ідэалагічную работу ад імя замежнага беларускага ўрада», але не зважаў на гэта — лепш сказаць, ухмыляўся, пасміхоўваўся з Філіповіча, як з дзіцяці, а ўрэшце паблажліва перабіваў: «Ды кінь ты, спадар, ніткі на кій матаць, раскажы нам лепш пра Парыж ды Брусель, пра буржуйскае жыццё-быццё, пра іхніх жанчын і прастытутак».

Сёння, таксама ўночы, Сцяпан зноў ішоў у свет — на гэты раз толькі з Хамічонкам і з яго неадступным целаахоўнікам. Верхавода, бачачы ўсё ў цемры, як сава, крочыў паперадзе, а той бамбіза — ззаду. Куды і чаго ішлі, Сцяпан не ведаў. «Хадзем са мной», — толькі і сказаў-загадаў яму Хамічонак.

Той, хітры і асцярожны, пазбягаў і вялікіх дарог, і малых сцежак, плёўся балотам, лесам, кустоўем, але ўрэшце, можа, праз гадзіны тры, вывеў з лесу — як мож-на было пазнаць, да вёскі, — здаецца, невялікай, нізкай, патанулай у цемрадзі ды нібы злітай з блізкім маладым лесам, з высокімі лісцянымі дрэвамі, кустамі бэзу і з са-дамі. Карацей, адразу цяжка пазнаць, што гэта за селішча. Ясна, што нейкае прыпушчанскае і паўхутарское.

Падаў голас сабака, потым — другі, трэці.

— Чакайце тут, — прамовіў маўклівы дагэтуль Хамічонак, а сам, зашпільваючы на сабе шынель ды папраўляючы вайсковую фуражку (на шынялі лейтэнанцкія пагоны), як адчувалася, з веданнем сцежак-дарожак закрочыў да вёскі і хутка знік з вачэй.

— Садзіся, — загадаў яму, няўзброенаму, магутны целаахоўнік, а калі ён паслухаў, апусціўся сам трохі ззаду, як чулася, не выпускаючы з рук аўтамата.

— Што за вёска? — запытаў у яго Сцяпан, каб уведаць, дзе яны, у якім баку ягоныя Янкавіны.

— Будзеш шмат ведаць — састарэеш, — басавіта буркнуў той. — Сядзі ціха і не раскрывай хлябала. Табе і так зашмат вераць. А што да ўцёкаў, то і не думай нават: не даганю я — дагоніць кінжал…

«Не верыў бы так Хамічонак, каб не пагроза мне ад энкавэдэ, — падумаў ён. — А той, паколькі нёс на спіне пакоўны пляцак, прыйшоў сюды для таго, каб сустрэцца са сваім чалавекам альбо каб сысціся са знаёмай кабе-таю…»

Замаўчалі. Вось сабачы брэх заціх. Мабыць, Хамічо-нак зайшоў ужо ў патрэбную хату.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Цвик Катерина Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.46
рейтинг книги
Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3