Чтение онлайн

на главную

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Таму што ў цябе дурная драўляная галава.

Тады Бурацiна ўскочыў на крэсла, з крэсла на стол, схапiў малаток i шпурнуў яго ў галаву цвыркуна.

Стары разумны цвыркун цяжка ўздыхнуў, паварушыў вусамi i папоўз за камiнак, - назаўсёды з гэтага пакоя.

Бурацiна ледзь не гiне праз уласную легкадумнасць. Тата Карла склейвае яму адзенне з каляровай паперы i купляе азбуку

Пасля здарэння з цвыркуном, якi ўмее гаварыць, у каморцы пад лесвiцай стала зусiм сумна. Дзень цягнуўся i цягнуўся. У жываце

ў Бурацiна таксама было сумнавата.

Ён заплюшчыў вочы i раптам убачыў смажаную курыцу на талерцы.

Жвава расплюшчыў вочы, - курыца на талерцы знiкла.

Ён зноў заплюшчыў вочы, - убачыў талерку маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.

Расплюшчыў вочы, - няма талеркi маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.

Тады Бурацiна здагадаўся, што яму страшэнна хочацца есцi.

Ён падбег да камiнка i сунуў нос у кацялок, што кiпеў на агнi. Але доўгi нос Бурацiна праткнуў наскрозь кацялок, таму што, як мы ведаем, i камiнак, i агонь, i дым, i кацялок былi намаляваны бедным Карла на кавалку старога палатна.

Бурацiна выцягнуў нос i паглядзеў у дзiрку, - за палатном у сцяне было нешта падобнае на невялiкiя дзверцы, але там было так заткана ўсё павуцiннем, што нiчога не разабраць.

Бурацiна пайшоў шукаць па ўсiх кутках, - цi не знойдзецца скарыначкi хлеба або курынай костачкi, абгрызенай кошкай.

Ах, нiчагусенькi, нiчагусенькi не было ў беднага Карла прызапашана на вячэру!

Раптам ён убачыў у кошыку са стружкамi курынае яйка. Схапiў яго, паставiў на падаконнiк i носам - цюк-цюк - разбiў шкарлупiну.

Унутры яйка пiскнуў галасок:

– Дзякуй, драўляны чалавечак.

З разбiтай шкарлупiны вылезла кураня з пухам замест хваста i з вясёлымi вачыма.

– Да пабачэння! Мама Кура даўно мяне чакае на двары.

I кураня выскачыла праз акно, - толькi яго i бачылi.

– Ой, ой, - закрычаў Бурацiна, - есцi хачу!..

Дзень, нарэшце, перастаў цягнуцца. У пакоi сцямнела.

Бурацiна сядзеў каля намаляванага агню i ад голаду пацiхеньку iкаў.

Ён убачыў: з-пад лесвiцы, з-пад падлогi паказалася тоўстая галава. Высунулася, панюхала i вылезла шэрая жывёлiна на нiзкiх лапах.

Не спяшаючыся, яна пайшла да кошыка са стружкамi, залезла туды, нюхаючы i шныпарачы, - сярдзiта зашамацела стружкамi. Мабыць, яна шукала яйка, якое разбiў Бурацiна.

Потым яна вылезла з кошыка i падышла да Бурацiна. Панюхала яго, круцячы чорным носам з чатырма доўгiмi валаскамi з кожнага боку. Ад Бурацiна ядою не пахла, - яна пайшла мiма, цягнучы за сабой доўгi тонкi хвост.

Ну, як яе было не схапiць за хвост! Бурацiна зараз жа i схапiў.

Гэта быў стары злосны пацук Шушар.

З перапуду ён, як цень, кiнуўся быў пад лесвiцу, цягнучы Бурацiна, але ўбачыў, што гэта ўсяго толькi драўляны хлапчук, - павярнуўся i з шалёнай злосцю накiнуўся, каб перагрызцi яму горла.

Цяпер ужо Бурацiна спалохаўся, выпусцiў халодны пацукоў хвост i ўскочыў на крэсла. Пацук - за iм.

Ён з крэсла пераскочыў на падаконнiк. Пацук - за iм. З падаконнiка ён цераз усю каморку пераляцеў на стол. Пацук - за iм... I тут на стале ён схапiў Бурацiна за горла, павалiў, трымаючы яго ў зубах, саскочыў на падлогу i павалок за лесвiцу, пад падлогу.

– Тата Карла!
– паспеў толькi пiскнуць Бурацiна.

– Я тут!
– адказаў гучны голас.

Дзверы расчынiлiся, увайшоў тата Карла. Сцягнуў з нагi драўляны чаравiк i шпурнуў iм у пацука.

Шушар, выпусцiўшы драўлянага хлапчука, скрыгатнуў зубамi i знiк.

– Вось да чаго даводзiць свавольства!
– прабурчаў тата Карла, падымаючы з падлогi Бурацiна. Паглядзеў, цi ўсё ў яго цэлае. Пасадзiў яго на калена, выняў з кiшэнi цыбулiнку, ачысцiў.

– На, еш!..

Бурацiна запусцiў галодныя зубы ў цыбулiну i з'еў яе, хрумстаючы i прыцмокваючы. Пасля гэтага пачаў церцiся галавой аб шчацiнiстую шчаку таты Карла.

– Я буду разумненькi-разумненькi, тата Карла... Цвыркун, якi ўмее гаварыць, сказаў мне хадзiць у школу.

– Слаўна прыдумана, малеча...

– Тата Карла, але ж я - голенькi, драўляненькi, - хлапчукi ў школе мяне засмяюць.

– Эге, - сказаў Карла i пачухаў шчацiнiсты падбародак.
– Праўду кажаш, малеча!

Ён запалiў лямпу, узяў нажнiцы, клей i абрыўкi каляровай паперы. Выразаў i склеiў куртачку з карычневай паперы i ярка-зялёныя штонiкi. Змайстраваў туфлi са старой халявы i шапачку - каўпачком з кутасiкам - са старой шкарпэткi.

Усё гэта надзеў на Бурацiна:

– Насi на здароўе!

– Тата Карла, - сказаў Бурацiна, - а як жа я пайду ў школу без азбукi?

– Эге, праўду кажаш, малеча...

Тата Карла пачухаў патылiцу. Накiнуў на плечы сваю адзiную старую куртку i пайшоў на вулiцу.

Ён хутка вярнуўся, але без курткi. У руцэ ён трымаў кнiжку з вялiкiмi лiтарамi i цiкавымi малюнкамi.

– Вось табе азбука. Вучыся на здароўе.

– Тата Карла, а дзе твая куртка?

– Куртку я прадаў... Нiчога, абыдуся i так... Толькi ты жывi на здароўе.

Бурацiна ўткнуўся носам у добрыя рукi таты Карла.

– Вывучуся, вырасту, куплю табе тысячу новых куртак...

Бурацiна з усяе сiлы хацеў у гэты першы ў яго жыццi вечар жыць без свавольства, як навучыў яго цвыркун, якi ўмее гаварыць.

Бурацiна прадае азбуку i купляе бiлет у тэатр лялек

Назаўтра ранiцай Бурацiна паклаў азбуку ў торбачку i, падскакваючы, пабег у школу.

Па дарозе ён нават не глядзеў на ласункi, выстаўленыя ў крамах, - макавыя на мёдзе трыкутнiчкi, салодкiя пiражкi i ледзянцы ў выглядзе пеўнiкаў, насаджаных на палачку.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Не возвращайся

Гауф Юлия
4. Изменщики
Любовные романы:
5.75
рейтинг книги
Не возвращайся

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка