Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён не хацеў глядзець на хлапчукоў, якiя пускалi папяровага змея...

Вулiцу пераходзiў паласаты кот Базiлiо, якога можна было схапiць за хвост. Але Бурацiна ўтрымаўся i ад гэтага.

Чым блiжэй ён падыходзiў да школы, тым мацней непадалёку, на беразе Мiжземнага мора, iграла вясёлая музыка.

– Пi-пi-пi, - пiшчала флейта.

– Ла-ла-ла-ла, - спявала скрыпка.

– Дзiнь-дзiнь, - бразгалi медныя талеркi.

– Бум!
– бiў барабан.

У школу трэба было паварочваць направа, музыка

чулася злева. Бурацiна пачаў спатыкацца. Самi ногi паварочвалi да мора, дзе:

– Пi-пi, пiiiii...

– Дзiн-лала, дзiн-ла-ла...

– Бум!

– Школа ж нiкуды ж не падзенецца ж, - сам сабе гучна пачаў гаварыць Бурацiна, - я толькi гляну, паслухаю i бягом - у школу.

З усёй моцы ён кiнуўся бегчы да мора. Ён убачыў палатняны балаган, упрыгожаны рознакаляровымi сцягамi, якiя трапяталi ад марскога ветру.

Наверсе балагана, прытанцоўваючы, iгралi чатыры музыкi. Унiзе тоўстая цётка ўсмiхаючыся прадавала бiлеты. Каля ўвахода стаяў вялiкi натоўп хлопчыкi i дзяўчынкi, салдаты, прадаўцы лiманаду, мамкi з груднымi дзецьмi, пажарнiкi, паштальёны, - усе, усе чыталi вялiкую афiшу:

"Тэатр лялек.

Толькi адзiн спектакль.

Спяшайцеся!

Спяшайцеся!

Спяшайцеся!"

Бурацiна тузануў за рукаў аднаго хлапчука.

– Скажыце, калi ласка, колькi каштуе ўваходны бiлет?

Хлопчык адказаў скрозь зубы, не спяшаючыся:

– Чатыры сольда, драўляны чалавечак.

– Разумееце, хлопчык, я забыўся дома мой кашалёк... Вы не можаце мне пазычыць чатыры сольда?..

Хлопчык зняважлiва свiснуў:

– Знайшоў дурня!..

– Мне страшшшшэнна хочацца паглядзець тэатр лялек!
– скрозь слёзы сказаў Бурацiна.
– Купiце ў мяне за чатыры сольда маю цудоўную куртачку...

Папяровую куртачку за чатыры сольда? Шукай дурня.

– Ну, тады мой прыгожанькi каўпачок...

– Тваiм каўпачком толькi лавiць апалонiкаў... Шукай дурня.

У Бурацiна нават пахаладзеў нос - гэтак яму хацелася трапiць у тэатр.

– Хлопчык, тады вазьмiце за чатыры сольда маю новую азбуку...

– З малюнкамi?

– З ччччароўнымi малюнкамi i вялiкiмi лiтарамi.

– Давай хiба, - сказаў хлопчык, узяў азбуку i неахвотна адлiчыў чатыры сольда.

Бурацiна падбег да тоўстай цёткi i прапiшчаў:

– Паслухайце, дайце мне ў першым радзе бiлет на адзiны спектакль тэатра лялек.

У час паказу камедыi лялькi пазнаюць Бурацiна

Бурацiна сеў у першым радзе i з захапленнем глядзеў на апушчаную заслону.

На заслоне былi намаляваны чалавечкi, якiя танцавалi, дзяўчынкi ў чорных масках, страшныя барадатыя людзi ў каўпаках з зоркамi, сонца, падобнае на блiн з носам i вачыма, i iншыя цiкавыя малюнкi.

Тры разы ўдарылi ў звон, i заслона паднялася.

На маленькай сцэне справа i злева стаялi кардонныя дрэвы.

Над iмi вiсеў лiхтар у выглядзе месяца i адбiваўся ў кавалачку люстэрка, на якiм плавалi два лебедзi, зробленыя з ваты, з залатымi насамi.

З-за кардоннага дрэва выйшаў маленькi чалавечак у доўгай белай кашулi з доўгiмi рукавамi. Яго твар быў абсыпаны пудрай, белай, як зубны парашок.

Ён пакланiўся шаноўнай публiцы i сказаў сумна:

– Добры дзень, мяне завуць П'еро... Зараз мы пакажам вам камедыю пад назвай: "Дзяўчынка з блакiтнымi валасамi, або Трыццаць тры разы па карку". Мяне будуць лупцаваць палкай, даваць аплявухi i бiць па карку. Гэта вельмi смешная камедыя...

З-за другога кардоннага дрэва выскачыў другi чалавек, увесь у клетку, як шахматная дошка.

Ён пакланiўся шаноўнай публiцы:

– Добры дзень, я - Арлекiн!

Пасля гэтага павярнуўся да П'еро i даў яму дзве аплявухi, такiя звонкiя, што ў таго са шчок пасыпалася пудра.

– Ты чаго хныкаеш, дурнiца?

– Я сумны таму, што я хачу жанiцца, - адказаў П'еро.

– А чаму ты не ажанiўся?

– Таму што мая нявеста ад мяне збегла...

– Ха-ха-ха, - зайшоўся ад смеху Арлекiн, - бачылi дурнiцу!..

Ён схапiў палку i адлупцаваў П'еро.

– Як завуць тваю нявесту?

– А ты не будзеш больш бiцца?

– Ну не, я яшчэ толькi пачаў.

– У такiм выпадку яе завуць Мальвiна, або дзяўчынка з блакiтнымi валасамi.

– Ха-ха-ха, - зноў зайшоўся Арлекiн i тройчы ўдарыў П'еро па карку. Паслухайце, шаноўная публiка... Ды хiба бываюць дзяўчынкi з блакiтнымi валасамi?

Але тут ён, павярнуўшыся да публiкi, раптам убачыў на пярэдняй лаўцы драўлянага хлапчука з ротам да вушэй, з доўгiм носам, у каўпачку з кутасiкам...

– Глядзiце, гэта Бурацiна!
– закрычаў Арлекiн, паказваючы на яго пальцам.

– Жывы Бурацiна!
– залямантаваў П'еро, узмахваючы доўгiмi рукавамi.

З-за кардонных дрэў выскачыла мноства лялек - дзяўчынкi ў чорных масках, страшныя барадачы ў каўпаках, калматыя сабакi з гузiкамi замест вачэй, гарбуны з насамi, падобнымi на агурок...

Усе яны падбеглi да свечак, што стаялi ўздоўж рампы, i, углядаючыся, загаманiлi:

– Гэта Бурацiна! Гэта Бурацiна! Да нас, да нас, вясёлы дураслiвец Бурацiна!

Тады ён з лаўкi скочыў на суфлёрскую будку, а з яе на сцэну.

Лялькi схапiлi яго, пачалi абдымаць, цалаваць, шчыпаць... Потым усе лялькi заспявалi "Польку Птушку":

Птушка польку танцавала

На палянцы ў раннi час.

Нос налева, хвост направа,

Гэта полька Карабас.

Два жукi - на барабане,

Жаба дзьме у кантрабас.

Нос налева, хвост направа,

Гэта полька Барабас.

Птушка польку танцавала,

Бо вясёлаю жыла.

Нос налева, хвост направа,

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил