Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Табе чаго?
– Дачакайся ночы, Бурацiна.
– Цiшэй, цiшэй, - шамацелi павукi па кутках, - не гайдайце нашых сетак, не адпужвайце нашых мушак...
Бурацiна сеў на пабiты гаршчок, падпёр шчаку. Ён трапляў у перапалкi i горшыя за гэтую, але абурала несправядлiвасць:
– Хiба так выхоўваюць дзяцей?.. Гэта пакута, а не выхаванне... Гэтак не сядзi ды гэтак не еш... Дзiця, можа, яшчэ буквара не засвоiла, - яна адразу за чарнiлiцу хапаецца... А сабака нябось ганяецца за птушкамi, -
Кажан зноў запiшчаў:
– Дачакайся ночы, Бурацiна, я цябе павяду ў Краiну Дурняў, там чакаюць цябе сябры - кот i лiсiца, шчасце i весялосць. Чакай ночы.
Бурацiна трапляе ў Краiну Дурняў
Дзяўчынка з блакiтнымi валасамi падышла да дзвярэй каморкi.
– Бурацiна, дружа мой, вы каецеся нарэшце?
Ён быў вельмi сярдзiты, да таго ж у яго зусiм iншае было ў галаве.
– Вельмi трэба мне каяцца! Не дачакаецеся...
– Тады вам давядзецца праседзець у каморцы да ранiцы...
Дзяўчынка горка ўздыхнула i пайшла.
Настала ноч. Сава зарагатала на вышках. Жаба выпаўзла з-пад падлогi, каб шлёпаць жыватом па адбiтках месяца ў лужынах.
Дзяўчынка легла спаць у карункавы ложачак i доўга з жалем усхлiпвала, засынаючы.
Артамон, уткнуўшы нос пад хвост, спаў каля дзвярэй яе спальнi.
У домiку гадзiннiк з маятнiкам прабiў поўнач.
Кажан сарваўся са столi.
– Пара, Бурацiна, уцякай!
– пiскнуў яму над вухам.
– У кутку каморкi ёсць пацучыны ход пад падлогу... Чакаю цябе на палянцы...
Кажан вылецеў праз дахавае акно. Бурацiна кiнуўся ў куток каморкi, блытаючыся ў павуцiннi. Услед яму злосна шыпелi павукi.
Ён папоўз пацучыным ходам пад падлогу. Ход быў усё вузейшы i вузейшы. Бурацiна цяпер ледзь пралазiў пад зямлёй... I раптам галавой унiз паляцеў пад падлогу.
Там ён ледзь не трапiў у пацучыную пастку, наступiў на хвост вужу, якi толькi што напiўся малака са збанка ў сталовай, i праз кашэчы лаз выскачыў на палянку.
Над блакiтнымi кветкамi бясшумна лятаў кажан.
– За мной, Бурацiна, у Краiну Дурняў!
У кажаноў няма хваста, таму кажан лятае не проста, як птушка, а ўверх i ўнiз - на перапончатых крылах, уверх i ўнiз, падобны на чорцiка; рот у яго заўсёды адкрыты, каб, не трацячы часу, па дарозе лавiць, кусаць, глытаць жыўцом камароў i начных матылькоў.
Бурацiна бег за iм па шыю ў траве, мокрая дзяцелiна хвастала яго па шчоках.
Раптам кажан высока рвануўся да круглага месяца i адтуль крыкнуў камусьцi:
– Прывёў!
Бурацiна адразу ж кулём паляцеў унiз з крутога абрыву. Кацiўся, кацiўся i шлёпнуўся ў лопух.
Падрапаны, поўны рот пяску, з вылупленымi вачыма, сеў.
– Ух, ты!..
Перад iм стаялi кот Базiлiо i лiсiца Алiса.
– Смеленькi, адважненькi Бурацiна, мабыць, звалiўся з месяца, -
– Дзiўна, як ён жывы застаўся, - панура сказаў кот.
Бурацiна ўзрадаваўся старым знаёмым, хоць яму здалося падазроным, што ў ката перавязана анучай правая лапа, а ў лiсiцы ўвесь хвост запэцканы балотнай тванню.
– Не было шчасця, дык няшчасце памагло, - сказала лiсiца, - затое ты трапiў у Краiну Дурняў...
I яна лапай паказала на паламаны мост цераз высахлы ручай. На тым баку ручая сярод кучаў смецця вiдаць былi старэнькiя домiкi, чэзлыя дрэвы з абламаным галлём i званiцы, пахiленыя ў розныя бакi...
– У гэтым горадзе прадаюцца славутыя курткi на заечым футры для таты Карла, - аблiзваючыся, спявала лiсiца, - азбукi з каляровымi малюнкамi... Ах, якiя прадаюцца салодкiя пiражкi i ледзянцовыя пеўнiкi на палачках! Ты ж не згубiў яшчэ сваiх грошай, цудоўненькi Бурацiна?
Лiсiца Алiса памагла яму ўстаць на ногi, наслiнiўшы лапу, пачысцiла яму куртачку i павяла цераз паламаны мост.
Кот Базiлiо панура клыпаў ззаду.
Была ўжо сярэдзiна ночы, але ў Горадзе Дурняў нiхто не спаў.
Па крывой гразкай вулiцы бадзялiся худыя сабакi ў калючках, пазяхалi ад голаду:
– Э-хе-хе...
Козы з абшарпанай шэрсцю на баках скублi запыленую траву каля тратуара, трэслi агрызкамi хвастоў.
– Б-э-э-э-э-так...
Апусцiўшы галаву, стаяла карова; у яе косцi тырчалi скрозь скуру.
– Мууучэнне...
– паўтарала яна задуменна.
На камяках гразi сядзелi аскубеныя вераб'i, - яны не ўзляталi - хоць тапчы iх нагамi...
Хiсталiся ад знямогi куры з выдранымi хвастамi...
Затое на скрыжаваннях стаялi навыцяжку лютыя бульдогi-палiцэйскiя ў трыкутных капелюшах i ў калючых нашыйнiках.
Яны крычалi на галодных i шалудзiвых жыхароў:
– Пррраходзь! Тррымай прррава! Не затрррымлiвайся!..
Лiсiца цягнула Бурацiна далей па вулiцы. Яны ўбачылi сытых катоў у залатых акулярах, якiя гулялi пры святле месяца па тратуары, пад ручку з кошкамi ў каптурыках.
Гуляў тоўсты Лiс - губернатар гэтага горада, важна задраўшы нос, i з iм фанабэрыстая лiсiца, якая трымала ў лапе кветку начной фiялкi.
Лiсiца Алiса шапнула:
– Гэта гуляюць тыя, хто пасеяў грошы на Полi Цудаў... Сёння апошняя ноч, калi можна сеяць. К ранiцы збярэш кучу грошай i накупляеш усялякай усялячыны... Хадзем хутчэй...
Лiсiца i кот прывялi Бурацiна на пустку, дзе валялiся пабiтыя гаршкi, падраныя чаравiкi, дзiравыя галёшы i анучы... Перабiваючы адзiн аднаго, залапаталi:
– Капай ямку.
– Кладзi залатыя.
– Пасып соллю.
– Зачарпнi з лужыны, палi як след.
– Ды не забудзься сказаць "крэкс, фэкс, пэкс".