Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

«Заўсёды будзь такі, каб мне не было за цябе сорамна!»

«Прывід» зрабіў пасадку ў Баталбары, на планеце Дэйсед сістэмы Сірыуса. Палёт працягваўся дзвесце восемдзесят пяць зямных сутак.

Калі былі скончаны ўсе фармальнасці, што звязаны з пасадкай, капітан Жуль Рыу сышоў з карабля і нібы ў тумане паплёўся да гасцініцы матулі Крэчмер. Так было заведзена, і так раілі рабіць сама лепшыя псіхолагі.

Камандзіру карабля патрэбен глыбокі асвяжальны сон, прытым сон доўгі і непрабудны. Але перш за ўсё яму трэба назусім пазбыцца ўсякіх думак пра карабель,

пра палёт і пра ўсё, што з гэтым звязана. Ён павінён настроіць сябе так, каб заснуць спакойным, як у дзіцяці, сном і праспаць сама менш суткі. Для гэтага трэба найперш выкінуць з галавы ўсе нядаўнія клопаты і схавацца ў сваім куточку раю нябеснага.

Матуля Крэчмер, паўнагрудая гаспадыня гасцініцы родам з Баварыі, па-сяброўску яму кіўнула:

— Гер капітан Рыу. Я душа рата. Патаць фам фсё, як звышайна?

— Ага, калі ласка, мадам Крэчмер.

Ён прайшоў у пакой за барам. У рэстаране, вялікім, людным і шумным, сядзелі камандзіры караблёў, якія прызямліліся ўжо некалькі дзён назад і паспелі зусім акрыяць. А пакойчык ззаду быў гуканепранікальны, у заваленых падушкамі шэзлонгах распасцерліся ў паўзабыцці яшчэ тры гэтакія ж, як і ён, капітаны. Ён з імі не загаварыў. І яны з ім не павіталіся, мабыць, нават не заўважылі яго прыходу. Яны ўжо стукаліся ў дзверы раю.

Неўзабаве матуля Крэчмер прынесла яму шклянку чыстага моцнага рому, крыху падагрэтага і прыпраўленага некалькімі кроплямі алею з карыцы. Жуль Рыу адкінуўся ў шэзлонгу, прымасціўся зручней і аддаўся доўгачаканаму спакою.

Ад прыпраўленага рому ўнутры разлілося цяпло і трошкі кружылася галава. Цішыня стуліла яму павекі. Павольна, вельмі павольна ён аддаліўся ад свае непамернай стомы і ўвайшоў у той, іншы свет.

Шыракатварыя румяныя сялянкі ў карункавых каптурыках, у руках кашолкі. Доўгія бляхі слізгацяць па духмяным хваёвым попеле і выплываюць з печы, нагружаныя хлебам — доўгімі, пляскатымі, фігурнымі, плеценымі выпечкамі.

Звонкі шчэбет галасоў жанчын, што перабіраюць усе вясковыя навіны, і невыказны водар ад спаленых смалістых дроў і свежага хлеба.

Неба, неба!

Роберт Шэклі

Бітва

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр імкліва ўвайшоў у аператыўную залу і грымнуў:

— Спачні!

Тры яго генералы паслухмяна сталі па камандзе спачні.

Фетэрэр зірнуў на гадзіннік і сказаў:

— Лішняга часу ў нас няма. Паўторым яшчэ раз папярэдні план бою.

Ён падышоў да сцяны і разгарнуў гіганцкую мапу Сахары.

— Паводле найбольш дакладнай тэалагічнай інфармацыі, якую мы атрымалі, Сатана мае намер вывесці свае сілы на паверхню вось у гэтым пункце, — ён тыцнуў у мапу тоўстым пальцам. — У першай лініі будуць д'яблы, дэманы, суккубы, інкубы і ўсе іншыя гэтага ж класа. Правым флангам камандуе Веліял, левым — Вельзевул. Яго Сатанінская Вялікасць узначаліць цэнтр.

— Папахвае сярэднявеччам, — прамармытаў генерал Дэл.

Увайшоў ад'ютант генерала Фетэрэра. Яго твар свяціўся

шчасцем пры думцы пра Абяцанае Зверху.

— Сэр, — сказаў ён, — там зноў святар.

— Зрабіце ласку стаць па камандзе зважай, — строга сказаў Фетэрэр. — Нам яшчэ трэба будзе біцца і перамагчы.

— Слухаю, сэр, — адказаў ад'ютант і выцягнуўся. Радасць на яго твары крышку прыгасла.

— Святар, гм? — вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр задуменна паварушыў пальцамі.

Пасля Прышэсця, пасля таго, як стала вядома, што наперадзе Апошняя Бітва, працаўнікі на сусветнай ніве рэлігій зрабіліся сапраўднай карай Боскай. Яны перасталі грызціся паміж сабою, што само па сабе было пахвальна, але, апрача таго, яны спрабавалі забраць у свае рукі вядзенне вайны.

— Ганіце яго, — сказаў Фетэрэр. — Ён жа ведае, што мы распрацоўваем план Армагедона.

— Слухаю, сэр, — сказаў ад'ютант, адсалютаваў, па-вайсковаму павярнуўся і выйшаў, крочачы як на парадзе.

— Пойдзем далей, — сказаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр. — У другім эшалоне Сатаны будуць уваскрэшаныя грэшнікі і размаітыя стыхійныя сілы зла. У ролі яго бамбавой авіяцыі выступяць анёлы, што ў свой час былі зрынуты з неба. Іх сустрэнуць робаты-перахопнікі Дэла.

Генерал Дэл панура ўсміхнуўся.

— Пасля ўсталявання кантакту з праціўнікам аўтаматычныя танкавыя карпусы Мак-Фі рушаць на яго цэнтар пры падтрымцы робатапяхоты генерала Онгіна, — гаварыў далей Фетэрэр. — Дэл будзе кіраваць вадародным бамбаваннем тылоў, якое павінна быць праведзена максімальна масіравана. Я па меры неабходнасці буду ў розных пунктах уводзіць у бой механізаваную кавалерыю.

Вярнуўся ад'ютант і выцягнуўся па стойцы «зважай».

— Сэр, — сказаў ён, — святар адмовіўся ісці адсюль. Ён кажа, што павінен абавязкова пагаварыць з вамі.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр хацеў быў сказаць «не», але завагаўся. Ён успомніў, што гэта ўсё-такі Апошняя Бітва і што працаўнікі на ніве рэлігій сапраўды маюць да гэтага бою нейкія адносіны. І ён вырашыў выкраіць святару пяць хвілін.

— Папрасіце яго зайсці, — сказаў ён.

Святар быў апрануты ў звычайныя пінжак і нагавіцы, якія сведчылі, што ён з'явіўся сюды не прадстаўніком нейкай канкрэтнай рэлігіі. Яго стомлены твар дыхаў рашучасцю.

— Генерал, — сказаў ён, — я прыйшоў да вас як прадстаўнік усіх працаўнікоў на сусветнай ніве рэлігіі — патэраў, равінаў, мул, пастараў і ўсіх іншых. Мы просім вашага дазволу, генерал, прыняць удзел у Бітве Божай.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр нервова забарабаніў пальцамі па сцяне. Ён лічыў бы за лепшае захаваць добрыя адносіны з гэтай браціяй. Што ні кажы, а нават яму, вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, не пашкодзіць, калі ў патрэбны момант за яго замовяць добрае слова…

— Зразумейце маё становішча, — тужліва прамовіў Фетэрэр. — Я — генерал, мне трэба будзе кіраваць бітвай…

— Ды гэта ж Апошняя Бітва, — сказаў святар. — У ёй трэба ўдзельнічаць людзям.

— Але ж яны ў ёй і ўдзельнічаюць, — адказаў Фетэрэр. — Праз сваіх прадстаўнікоў, вайскоўцаў.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб