Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

Дарэчы, у Геніюш з Купалам не ўсё было гладка. Не як у вучаніцы-наступніцы з настаўнікам-папярэднікам. Былі прэтэнзіі светапогляднага характару. У адным з вершаў, папракнуўшы Купалу ў празмернай плаксівасці, што выглядала як выклік і парушэнне ўсіх субардынацый, Геніюш усё ж не магла парушыць субардынацыю любові, нават калі просталінейна заяўляла:

Я змалку прывыкла дастойна ісці,  і я не заплачу з табою. Мне – іншая доля ў нялёгкім жыцці, Купала каханы, я – з бою!

Вось такія разыходжанні

і прызнанні ў любові. Ларысе Геніюш бракавала “бою” не толькі ў творчасці Купалы. За адсутнасць пратэсту яна катэгарычна не прымала Уладзіміра Дубоўку. Патрабавала рашучасці ад літаратуразнаўцы Міколы Прашковіча, а за кожны кампрамісны крок выгаворвала яму як апошняму адступніку. Папракала Янку Брыля за пасіўнасць ягонага героя Алеся Руневіча з “Птушак і гнёздаў”…

З Янкам Брылём адносна Ларысы Геніюш у мяне аднойчы невялічкая спрэчка адбылася. Загаварылі пра нашых паэтак, і шаноўны Іван Антонавіч назваў тры з іх – Ніну Мацяш, Наталлю Арсенневу і Ларысу Геніюш (менавіта ў такой паслядоўнасці). Паслядоўнасць гэтую мне і захацелася перайначыць, і тут я пачуў, што Ларысу Геніюш у вачах чытачоў узвышае Гулаг, а пісаць яна магла б і лепш. Я зрабіў выгляд, што пагадзіўся, і тут жа запытаўся: “Іван Антонавіч, а якая самая высокая гара ў свеце?” Здзіўлены раптоўным пераходам ад літаратуры да геаграфіі, Брыль не адразу назваў Джамалунгму, патлумачыўшы заадно, дзе той Непал знаходзіцца. Мне стала трохі няёмка, але мусіў дагаворваць да канца: “Не, Іван Антонавіч, самая высокая гара ў свеце – Галгофа”. “Ну, калі ў такім сэнсе,” – лагодна ўсміхнуўся атэіст Брыль.

Галгофа сапраўды ўзвышае. Што праўда, ва ўсе часы былі аматары ўплятаць дэкаратыўныя церні ў свае лаўравыя вянкі. Таму і ўлаўраны паэт часам выглядаў бутафорна, хоць вазьмі і сашчыкні лісток-другі на прыправу.

У Гулагу цёплалюбны лаўр не рос, а вось з тысячаў кіламетраў калючага дроту можна было звіць мільёны церневых вянкоў.

Крыжовы шлях Ларысы Геніюш цягнуўся восем доўгіх гадоў. Тыя, хто адпраўляў яе на пакуты, думалі, што перамога за імі. Але яны памыліліся. Гэтую жанчыну перамагчы было немагчыма. У пераможцах заўсёды заставалася яна.

Гестапаўцы ў 1942 годзе, пасля выхаду ў свет зборніка “Ад родных ніў”, так і не дамагліся ад яе паэтычных дыфірамбаў фюрэру. Хоць і пагражалі Асвенцымам.

Галоўны гэбіст БССР Цанава ў сутарэннях менскай амерыканкі восенню 1948-га так і не даведаўся ад яе, дзе архівы БНР.

Вярхоўны суд у 1949-м так і не пачуў ад яе прызнання віны і пакаяння.

Усе лагерныя дзяржыморды, як ні стараліся, не паставілі яе на калені.

ЦК КПБ так і не прымусіў яе прыняць савецкае грамадзянства.

Атэістычная ўлада не змагла адабраць у яе веры ў Бога.

Татальная русіфікацыя не заглушыла на яе вуснах беларускай мовы.

Цэнзура была змушаная прапускаць яе вершы ў друк…

Ларысе Геніюш дадзена было перамагчы. І яна – з гледзішча вечнасці – перамагла. І як жа памыляецца той, хто і сёння лічыць яе пераможанай і самаўпэўнена заяўляе з экрана БТ, што ён, ці бачыце, разабраўся з Геніюш! Ларыса Геніюш пераможа і яго. Не дапаможа і дасье, сфабрыкаванае на паэтку службістамі Цанавы і схаванае за сямю замкамі ў іхнім сумнавядомым ведамстве.

Увогуле, усе партыйныя сакратары, фюрэры і прэзыдэнты павінны ведаць, што вайна з пісьменнікамі, з літаратурай бессэнсоўная. Ваяваць з літаратурай – як страляць з рагаткі па зорках. І ўсё ж знаходзяцца аматары паваяваць. Хто з рагаткай, хто з рагацінай. Не навучыла іх савецкае мінулае рабіць высновы з ранейшых памылак. Для такіх Ларыса Геніюш прыдумала трапнае слова – сталіназаўры. Што ж, з усёй пароды выкапнёвых яны аказаліся самыя жывучыя. Але і сталіназаўры вымруць.

У савецкай Беларусі з Ларысы Геніюш імкнуліся зрабіць этнаграфічную паэтку. Хвалілі яе паэму “Куфар”, дзе сапраўды па-майстэрску ўслаўлялася спрадвечнае рамяство жанчыны-ткаллі. Паэма насамрэч нагадвала музей беларускага ткацтва, дзе ў вока наведніку западалі непаўторнымі ўзорамі падвойныя дываны, паясы, кашулі-вышыванкі. Але Ларыса Геніюш не была этнаграфічнай паэткай. Кажучы фігуральна, на дне яе “куфра”, прыхаваныя ад празмерна цікаўных вачэй, маглі “ляжаць” іншыя скарбы, якія і будзілі творчую фантазію паэткі.

Там мог знаходзіцца тастамент старшыні Рады БНР Васіля Захаркі ад 6 сакавіка 1943 года, паводле якога Ларыса Геніюш станавілася сакратаром беларускага ўраду на выгнанні.

Там магла зберагацца самаробная паштоўка з Пагоняй, перавітая бел-чырвона-белай стужкай, якою павіншавалі Ларысу Геніюш сябры ў яшчэ гулагаўскім 1954-м.

Там магла знаходзіцца яе лагерная кашуля з нашытым на спіне арыштанцкім нумарам 0-287.

Там паэтка магла перахоўваць сваю пражскую кнігу “Ад родных ніў”, над старонкамі якой ніякавелі нават спрактыкаваныя спецдаследчыкі ў спецфондах, прачытаўшы, напрыклад, такія радкі:

Нам не страшны сібірскі больш холад, нам не страшны маскаль альбо лях, чужы серп не патрэбны, ні молат – мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!”.

У тым “куфры” сярод іншых сямейных дакументаў магла захоўвацца выпіска з пастановы асобнай нарады пры НКВД ад 22 сакавіка 1941 года – аб асуджэнні “сацыяльна небяспечнага элемента” Антона Паўлавіча Міклашэвіча да пяці гадоў выпраўленча-працоўнага лагера. Усю яго сям’ю – па спіску – выслалі ва ўсходнія раёны СССР годам раней – 13 красавіка 1940 года. У тым спіску значыліся імёны маці паэткі – Аляксандры Васільеўны, трох яе братоў – Расціслава, Аляксея і Аркадзя, і трох сясцёр – Ксеніі, Ніны і Людмілы. Была ў спіску і… Ларыса Міклашэвіч, хоць яна на той час ужо два гады як жыла з мужам у Празе. Не дагледзелі пільнавокія і чуйнавухія таварышы – адна з “кулацкіх дачок” не трапіла ў настаўленыя імі сілкі. Ні бацька, ні маці паэткі з высылкі ўжо не вярнуліся. І ў яе, як бачым, быў рэальны шанец пад канвоем пакінуць радзіму яшчэ ў 1940-м…

На дне таго “куфра” магла ляжаць аўтабіяграфія паэткі пад назвай “Сто ранаў у сэрца”, напісаная на просьбу аднаго з менскіх выдавецтваў і забароненая цэнзурай.

Тамсама маглі назапашвацца сотні і сотні не разлічаных на публікацыю вершаў, з якіх потым складзецца архіўны Фонд 31 у Акадэмічнай бібліятэцы – невычэрпная скарбніца для даследчыкаў-геніюшазнаўцаў.

Доўгі час працуючы ў тым фондзе, я прыкінуў: нават пасля выхаду ў свет зборніка “Невадам з Нёмана” (1967) у друк праходзіла хіба адна дзесятая частка з таго, што пісалася Ларысай Геніюш. Прычым, адабраныя для друку вершы караціліся, падчышчаліся, рэдагаваліся – часам да непазнавальнасці. Мне ўжо даводзілася пісаць пра пашматаны цэнзарскімі нажніцамі рукапіс “Невадам з Нёмана”, з якога было выкасавана 120 радкоў, дзе сустракаліся словы Бог, Пагоня, крывіцкі [1] .

1

Скобла М. Палімпсесты Ларысы Геніюш // Літаратура і мастацтва, 1998, 20 лютага.

Словы Край, Краіна Ларыса Геніюш любіла пісаць з вялікай літары – насуперак правілам арфаграфіі, але ў згодзе з правапісам сэрца. Гэта быў яе адказ тым, хто прыніжаў Беларусь, цягам стагоддзяў імкнуўся ператварыць яе ў бязмоўную і паслухмяную калонію. Юрыдычна Беларусь стала незалежнай у 1990 годзе, для паэткі яна была Краінай нават у складзе савецкай імперыі.

У краіне краіна” – як напісаў адзін украінскі паэт. Кемлівыя рэдактары тут жа паправілі: “у краіне раіна” (таполя). Гэтак пільная цэнзура стаяла на варце цэласнасці Савецкага Саюза. Але ўсачыць за ўсімі іншадумцамі не магла і яна.

Поделиться:
Популярные книги

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв

Рус Дмитрий
1. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия