Чтение онлайн

на главную

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1941

Сыплецца лісцё
Сыплецца лісцё у парках асумелых і гарыць, як золата, быццам медзь ці жар. Сонца гладзіць сцежкі косамі нясмела, поглядам астыўшым з алавяных хмар. Клёны маляваныя вецер абтрасае ды калыша лісце, недзе ўдаль нясе, бы ужо забытым даўно ў садзе маем снегу цветам белым сыпаў па расе. Жураўлі жа клінам убіліся ў неба і вісяць на хмарах тонкім ланцужком. Быццам нехта сыпнуў пацеркі на зрэб’е ці развесіў перлы чорныя кругом. Плывуць за лес хмары, спененыя лётам, нізка ападаюць волавам цяжкім. Вецер жа чырвонай сцеле пазалотай, песню суму лісцем шалясціць сухім.

1942

Пакінь, пакінь вецер
Пакінь,
пакінь, вецер, сумна абтрасаці
лісце каляровае з маляваных дрэў ды нясці на крылах золата-багацце, каб пад сумны ў полі разаслаць напеў.
Ці табе не шкода вопратак узорных, ці табе не шкода залатой красы, што шуміць, шапоча, быццам на разорах гаманілі спеўна летам каласы. Ці табе не шкода тонкім павуценнем бадылі сухія серабром снаваць, жураўлёў крылатых, што ўдаль адляцелі на ліхой чужыне сэрцам сумаваць? Ой, не жалься, вецер, не сцялі тугою, бачыш — пасумнелі родныя палі, пагублялі дрэвы лісце над ракою, адлятаюць, тужаць сэрцам жураўлі.

1941

Залаціста ўсміхаюцца далі
Залаціста ўсміхаюцца далі, сонца іскрыцца, быццам пажар; клён навешаў на грудзі медаляў, як заслужаны ў боі ваяр. Нехта ўзорную хусту ускінуў на бярозку, як белы той дух; над вадой сінявокай каліна запяла вышываны фартух. З ясных лісцяў дыван на даліне – нібы бы краска ля краскі расце; гэткі толькі раскіне дзяўчына калі мілых чакае гасцей. Бы агонь сярод сумнага поля, быццам сонца на шэрай страсе, бы спакой той хімернае долі, — дагарае так восень ў красе.

1941

Калі вецер
Калі вецер асенні часамі пачне біцца аб цвёрды бетон, недзе рвацца буйнымі крыламі — раскалышацца сэрца, як звон. Ды праз сцены дамоў камяныя і праз стрэхаў іржавую медзь ўбачыш сэрцам прасторы іныя, дзе якраз пачало сутунець. Быццам едзеш дамоў па дарозе, коні звонка капытамі тнуць, бляды месяц, апёршысь на розе, свеціць згаслай лятарняй у цьму. Толькі пырскаюць борздыя коні ды чужое міргае акно, сумны вецер расказвае стогнам, што сям’і ўжо няма тут даўно. Быццам птушкі далёка у вырай адлятаюць прад сівай зімой, — на прасторы ліхое Сібіры завязлі іх усіх грамадой. Але птушкі вясною свабодна прылятуць яшчэ ў белы наш сад, толькі тыя, з Сібіры халоднай, ўжо не вернуцца ў вёскі назад...

1942

Думы мае, думы
Думы мае, думы, раненыя крыллі! Выраслі ў няволі вы пад стогн братоў... Путы вам цвярдыя ўзлёту баранілі, не давалі зліцца з песняй курганоў... Шум дуброў крывіцкіх вас паіў надзеяй, гартавала сэрца цвёрдая зіма; срэбракрылы Нёман на грудзёх лялеяў, вецер распяяны ў неба падымаў… Думы мае, думы, калыхаў вас сівер, гадаваў вас смольны, пачарнелы зруб; рваліся вы ў неба агнялётным ўзрывам, каб пад нашы стрэхі заклікаць зару! Думы мае, думы! Шапацеў вам вечар, Бэзавыя гронкі клікалі акном; пад мільёнам зораў, мігатлівых свечак, старажыў вам месяц неспакойны сон. Вас вітала сонца залатых палудняў, каласы цяжкія цалавалі ў твар; вы ж плылі, ляцелі за агнём тым блудным, каб яго раздзьмухаць ў несмяротны жар!.. Калі стройны травень зелянеў на полі, кучаравіў дрэвы, маляваў сады, — места сноў дзявочых, лепш з курганаў волю разбудзіць хацелі віхрам маладым! Калі восень лісце ясна залаціла, жураўлі вам слалі воклікі з гары — вы на свежых сумна плакалі магілах, што пакінуў люты вораг без пары. Вам пяялі ўночы стрункія бярозы аб руках адважных, скутых ланцугом; гэты сівер крыллі вам не раз марозіў, што застыў без жалю за вузкім акном. Думы мае, думы, раненыя крыллі! Выраслі вы ў путах, там пад стогн братоў… Не мая віна ў тым, што калі вас выллю — ля каліны белай чырванее кроў.

1941

Зорка
Зорка
мая, зоранька,
для каго ўгары ноччу ты узорнаю ясненька гарыш?
Ці для маці сумнае, што пад ціхі ўздох цяжка думку думае аб сваіх сынох? Ці для падарожнага льеш ты ясны свет, што змыліў з дарожанькі, загубіўшы след? Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, хай сынок мой скоранька на руках засне! Хатка наша бедная, сумна ля акна,— долю нашу ведаеш, зоранька, да дна. Тата спіць пад горкаю — думаў аб вясне... Ты ж хоць сыну, зоранька, засвяці ясней!

1941

Нехта ноччу

Нехта ноччу цёмнаю ў сцежку паднябесную гвоздзі залацістыя — зоры — шчодра ўбіў. Хтосьці, шпарка едучы, ў ноч падкову месяца на шляху няведамым сярод зор згубіў. Ані птушкі вольныя, ўзлётна-быстракрылыя, ані ветры буйныя там не даляцяць. Думак неакелзаных толькі дзіўнай сілаю хоча сэрца месяца дзівы разгадаць. Чый быў конь нястрыманы, золатам падкованы? Хто дарогу цёмную ў небе палюбіў? Ці хтось з ясным месяцам, залатой падковаю, сэрца паміж зорамі часам не згубіў?..
Думы
Пра цябе гэтак знаю нямнога, нат не знаю, які маеш твар; йдзеш далёкай, таёмнай дарогай, як той месяц між воблакаў-хмар. Што ты крозамі будзеш маімі — для мяне гэта ўжо не сумлеў з той пары, як прыгожае імя раз мне вецер ўначы прашумеў. Места будняў святога спакою — мае думкі згараюць... Іх дым снуе недзе ў далі за табою, як за месячным блескам блядым. Пра цябе так нямнога я знаю,— толькі тое, што сэрца і чын, каб здабыць пасма зораў для Краю, ты ў вялікую цэласць злучыў. І не жаль табе шэрых далінаў, так як мне іх ніколі не жаль, куй,— хай доля Радзімай Краіны стане ясная, быццам крышталь! А спаткаемся там, дзе нам рэха з братніх сэрцаў паўторыць наш кліч, недзе там ля саломенных стрэхаў, там, дзе слова пачуем «крывіч»!..

1941

Бывай
Бывай, дарагая мне Прага!.. Ты ў белы прыбралася іней, калі карабель мой жыццёвы прыстаў на Вэлтаве сіняй. Адвагі было ў мяне мала, настрой — беларускі, гаротны. А ты снегам места прыбрала так белым, як нашы палотны! Ляцелі, як быццам бы зоры, танцуючы з ветрам, сняжынкі, у бель яны строілі горад і цешылі сэрца чужынкі. У неба цягнуліся вежы, так стройна, як нашы таполі, хоць вецер не гнуў іх на межы, і вокал не слалася поле... Ўсё ж ў ноч, калі сніліся краскі і сум крышыў сэрца ў аковах — мне баяў таёмныя казкі граніт гэтых вежаў вяковых. Бывай, залацістая Прага!.. Мой парус кірунак ўжо меціць... Успомню цябе я няблага за казкі і сэрца каменняў. За прыязні даўняй азнакі, за кажнага Крывіі сына — прымі сёння, Прага, падзяку ад ўнучкі Францішка Скарыны! Глядзі, як вякі ўжо, з адвагай ў апеку святога Вацлава... Бывай, дарагая мне Прага, бывай ў пене срэбнай Вэлтавы...

1941

Загад
Ураджай шумлівы на палёх, лугі і рэкі, і азёры, і магутнейшы бор ад бору — ўсё гэта даў нам добры Бог. Авёс вяцісты, нівы жыта, пшаніцы звонкае калоссе і шмат дароў багатых ўвосень з зямелькі плодна-сакавітай. І хаты роднае парог, красу дзяўчатам нашым мілым, а дзяцюком буйную сілу, — ўсё гэта даў нам добры Бог. Даў наквець белую садоў, багацце песняў мілагучных, а ў сэрцы даў агонь пякучы кахання да зямлі дзядоў. І даў загад нам добры Бог: каб кажны моцнаю рукою гараў загон ды сеяў волю і Родную Зямлю сцярог.
Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб