Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
1943
Залатая сонца калясніца
Ноч крылом пастукала у дзверы, вецер сілай тузае прабой, застанецца ўсё, што на паперы, ўсё, што ў сэрцы,— забяру з сабой. Заўтра залунае снег вішнёвы, зацвіце на сонцы бэзаў куст. Ёсць такое казачнае слова, вырванае з рэбраў: Беларусь. Вораг далі не аддасць затанна, гордасць выбілі ў паніжаных рабоў, паляглі айчынныя тытаны недзе за пярэплаццю дратоў. Недасказана, нязроблена так многа, неадпомшчана за слёзы і за кроў. Я пакіну вам мае трывогі, я пакіну вам маю любоў. Няхай
1943
Старажытная сага
Градам слоў б’еш у сэрца маё, нат вясняных не слухаеш казак, толькі ў маршы ідзеш праз жыццё, знаеш слова адно: абавязак. Быццам панцыр на сэрца ўзлажыў — не прабіць яго нават вачыма. Не ад шэптаў кахання дрыжыш, а ад яснага слова: Айчына. Места ў вочы — глядзіш на курган, места рук маіх — меч абдымаеш. Нат не бачыш, як гнуткі мой стан, нат не чуеш, як шчыра кахаю... Тваё сэрца рашуча так б’е... Толькі сіла, нязломная сіла... Ці не чуеш, што травень пяе, што чароўная ноч гаманіла? Цябе, знаю, нішто не сагне, ты жывеш толькі, моцны, для краю. Ўсё ж ты казачны сон для мяне, ўсё ж цябе я бязмежна кахаю. Шчасце колісь, як птах, адляціць, нат каханне згарыць, як лучына,— сонцам толькі не згасне ў жыцці несмяротнае слова — Айчына! 1943
* * *
Душа мая — ніт, пераплецены з лёсам зялёных палеткаў і вёсак ў далінах, душа мая — кветкі і сум на пакосах, і ястраба шпоны, і ўзлёт галубіны. Душа мая — голас забытых, бяздольных, што рвецца да сонца з калечаных путаў, душа мая — з песняў шырокіх і вольных, душа мая — з бою, а шлях мой — з пакутаў. 1943
Егіпет? Егіпет!
Досыць! Алах ўжо губляе пакорных.
Болей не страшны крывавы капрыз.
Ля пірамідаў народнага гора
будучыня ўстае, як сфінкс.
Пад святлом іскрамётных надзеяў
рассыпаецца ў попел страх,
ажывае, ўстае, маладзее
на зямлі сваіх продкаў фелах.
Каб не стала зямля пустыняй,
каб не плакаў фелах ля магіл,
Праметэі ўстаюць маладыя,
разліваецца шчодра Ніл.
1956
* * *
Вымыў дожджык вербам косы над ракою, шумны іх палошча вецер малады, міла гладзіць сонца ласкавай рукою — сушыць на галінках мокрыя сляды. Ля ракі крутое сцежачка, як змейка, ураджаем вісяць росы на траве, мые сонца ў хвалях залатыя вейкі, жаўручок згубіўся ў яснай сіняве. Вось, здаецца б, рукі расцягнуць над полем, быццам сёстры — вербы стройныя абняць, так ісці дарогай, роднаю да болю, над крутою рэчкай новы дзень вітаць. 1958
* * *
Неба сягоння цвіло, быццам мак, Вясёлкаю фарбаў зямлю малявала, можаш вярнуцца дамоў, як жабрак, якому капейкі ў жыцці не хапала. Не запытаем падаркаў ў цябе. Не збаімося дзіравай кішэні. Грошы, як лісце на зжоўклай вярбе, іх не збярэш, не ўтрымаеш у жмені. Многа тут бачылі розных паноў, за нас з табою грашыма багатшых... Ты з сэрцам кахаючым рвіся дамоў, яго ў нашых сёлах так мала хто бачыў., Ты волю да чынаў з сабой прынясі, розум, і знанні, і яснасць сумлення. Няхай жа народу ўсё гэта дасць сын, калі ужо маці замоўкла ў цярпенні. Калі б неба макамі зноў зацвіло і мне захацелася заўтра памерці, хачу, каб, як макі, кахала, жыло маё
1958
Ягады
Аднойчы з сінімі вачыма, стрункая, як чарот, збірала ягады дзяўчына то у збанок, то ў рот. «Глядзі, збанок будзе няпоўны, дзяўчына без турбот.» Смяецца: «Ягады ўсё роўна аднойчы ў год». І клала жменькаю пароўні, салодкія, як мёд, каралі ягадаў цудоўных то у збанок, то ў рот. Аднойчы рожавай вясною на яснае чало, як трэпет сэрца пад рукою, каханне надышло. «Не йдзі, дачушка, на гулянне і стужкі не ўплятай.» «Пайду. Адно ў жыцці каханне, адзіны май.». Пяяла моладзь, млеў гармонік каханнем давідна. Гулялі хлопцы неўгамонна, бо маладосць адна. 1959
Жалейка
Хлопчык маленькі, сшыток, алавік, а побач дзядуля белы. — Паможаш? — пытае. Пяро не прывык трымаць я ў руках няўмелых. Я ў гэтым не майстра, мой ўнучак малы, чытаць і пісаць не умею: я пасвіў каровы, авечкі, валы, араў я зямельку і сеяў. Мяне не вучылі, я быў мужыком; калі было з гэтага сумна, я, ўзяўшы жалейку, выходзіў тайком ў шырокае поле, за гумны. I скардзіўся гоням, траве і лясам на лес свой, цяжкі аж да смерці, і толькі не граў на жалейцы панам — чужым не кране яна сэрцаў. Задумаўся хлопчык, нашчадак дзядоў, вякі засяваючых гоні, ўздыхнуў ад трывожачых дзедавых слоў, ад казак сівых на сутонні. — Я гэтых часоў не шкадую нічуць,— сказаў ён, — я рад, што я ў школе. Адно толькі, дзеду... хацеў бы я чуць — як плача жалейка у полі. 1960
* * *
Едзем ноччу, а снег, як дым, проста пер’ямі з крылаў хмар. Не тулі кажухом сваім, я люблю, калі вецер у твар. Лейцы коням вальней пусці, не спыняй іх задорны бег. Дай адчуць мне яшчэ ў жыцці і свабоду, і ўзлёт, і снег. 1960
* * *
Дзень яшчэ дагарэць не паспеў, як пад голлямі ценем гарбатым прыйшоў вечар і ціхенька сеў на парозе забытае хаты. Быццам старац, які занямог, і яму замест лустачкаў хлеба пакаціліся зоры да ног з бесканечна ласкавага неба. Дзіўнай казкай прайшла маладосць і жыццё па цярнёвай дарозе, і я сёння як быццам бы госць на забытым на родным парозе. Мо таму, што лягла на мурог бурым насцілам цемень густая, мо таму, што у ціхіх дзвярох роднай хаты ніхто не вітае. 1961
* * *
Іду адна, а прада мною — ноч, шырокі шлях, няздзейсненыя мары. Густая цемень сцелецца ля ног, і партызаніць месяц бледны ў хмарах. Каля дарогі дрэвы сталі ў строй шыракаплеча і непераможна. Дзесь у сяле сабакі між сабой, як часам людзі, сварацца бязбожна. Сяло не спіць, гараць агні здалёк, за імі дом мой, там ніхто не свеціць... Страсае ціха росы на пясок зусім нямы мой спадарожнік — вецер. Шляхі вайны. Па іх іду ўсю ноч. Разведчык-месяц з хмараў выглядае, а росы, росы сыплюцца ля ног, з вачэй ці з траў, я і сама не знаю...
Поделиться:
Популярные книги
Эфир. Терра 13. #2
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Охота на разведенку
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
Решала
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Титан империи 5
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Вдова на выданье
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Старатель 3
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Никто и звать никак
Фантастика:
фэнтези
7.18