Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Кір
Любоў і праўду я бяру на шчыт, і з імі йду бясстрашна ў цяжкі час; я не пяром, а гастрыём душы пішу крывёй счарнелаю да вас. Жалобны кір над маім прошлым лёг: не ўчую больш матулі цёплых слоў — на вуснах ёй заціх апошні ўздох, як тысячам замучаных рабоў... Равы братоў, цяжкія сёстраў дні, страшэнны боль апошніх бацькі год, людскія душы, сёлы у агні, а на крыжы замучаны народ. Хоць неба сёння срогае маўчыць, я ў адраджэння веру ясны цуд: любоў і праўду, свой магутны шчыт ўздымаю смела прад панамі пут. Не страшна мне іх мсцівасці і кар, бо ў маім сэрцы — вера, не сумлеў, ў маёй душы — не попел, але жар, ў маіх вачох — не слёзы, але гнеў...
Дзяды
Дождж
падае вонку прыцішаным звонам,
дождж льецца, дождж плача на шыбах аконных. Балючы стогн ветру даносіцца з даляў, і зоркі на небе нам ноч не запаліць.
У храмах сціх гоман малітваў нядзельных, на могілках свечкі даўно дагарэлі. А ў краі, дзе думы мае безупынна, чакаюць у хатах дзядоў на гасціну. Да нас не забудзьце зайсціся, дзяды – хопіць малітваў у нас і яды. З сёлаў забытых, з лагчын і бароў і з наднямонскіх старых цвінтароў дом мой наведайце ў промнях агню, вокны шырокія вам адчыню; гэтак прыходзьце, як колісь жылі, весткі прыносце із роднай зямлі. Душу вам вышлю насустрач сваю, палкай малітваю вас напаю, сэрца маё каля вашых магіл, там, дзе сумуе мой край дарагі. Хвіляй таёмнай, у поўначы час з Божае волі чакаю на вас; разам мы просьбаў гарачы наш жар слаць будзем шчыра прад Божы алтар… Сумна і пуста ў вокнах маіх – мёртвых няма, не відно і жывых. Ціха вакол, непраглядная цьма, толькі над прорвай стаю я сама. Будзем прасіць за тых, хто не забыў ні роднае мовы, ні бацькавых ніў. Хто мёртвых васкрошваў святою рукой, Той нас не пакіне ў хвіліне цяжкой.
Брату Расціславу
Ты казаў калісьці: не сумуй, сястронка, над пакутным Краем злітуецца Бог. Барані і цеш ты родную старонку, а я буду бацькаў сцерагчы парог. Ты казаў: пяі нам соладка і звонка, раскідай праменні жменямі наўкруг, я ж з усходам сонца роднай баразёнкай весела сталёвы пакірую плуг. Да Радзімы-маці разбудзі каханне, запалі ты сэрцы вольнасці агнём. Хай народ прачнецца, хай з няволі ўстане, я ж засею гоні залатым зярнём. Ты гары натхненнем для братоў, для Краю, ахвяруй ім душу палкую сваю, я ж з дзікой Сібіры сэрцам прычакаю і сустрэну хлебам родную сям’ю. Не згадаў ты долі, наймілейшы браце, горыччу бязмернай пакараў нас Бог — не вярнецца бацька, не вярнецца маці із зямлі сырое на пусты парог... Не уціх над светам здзек пакутаў люты, ў збураных руінах не спыніўся бой, мне на душу ўчора налажылі путы, а цябе прыкрылі чорнаю зямлёй. Не змаглі мы гора, сокале, з табою, плача маё сэрца, стогне цэлы Край. Паплыве у Нёман кроў яшчэ струёю із народных ранаў... Ах, бывай, бывай!
Ударыў вецер
Ударыў вецер халоднай завеяй проста ў вочы, у сэрца, у твар, спарахнела навекі надзея, пахіснуўся святы мой алтар. Мілы Божа, дык я ж не устою, глянь — заместа зялёнай мяжы, места роднай сям’і прада мною, як распяцці, адныя крыжы. І над доляй пакутных субраццяў не галосяць свабодай званы, а народ зноў ідзе на распяцце, і гучаць ў цішыні кайданы; ў безнадзеі пакутных часін, грозных ўзрываў нягоднага болю цяжкі жаль расплываецца ў сінь, ў хмары слёзаў цярпенняў бяздольных. Каб у пору апасці далоў звонкім градам адплаты і смерці на убогасць туманных галоў, што паранілі людскасці сэрца. Каб прыпомнілі злым і слабым, што ёсць моцы людское граніцы і што зло не развеецца ў дым, а вярнецца назад навальніцай. Дзень і ноч, і жыццё ёсць і смерць, жар і холад, і восень і лета, ёсць тыраны пакрыўджаных сэрц — ёсць і помста страшная за гэта.
Дзве Маці
Брату Расціславу
Як два промні юначых гадоў, дзве матулі дало яму неба. Меў жыццё ад адной, ласку любую слоў, ад другой – кусок чорнага хлеба. Ад адной – мілы спеў, жар кахання ў грудзёх, дотык гладзячых рук па чупрыне, ад другой – пах вясны на бязбрэжных палёх, пояс Нёмана шоўковы, сіні. Із адною ішоў бездарожжам жыцця, у далоні збіраючы слёзы. Із другою валок закрываўлены сцяг, як Хрыстос колісь крыж па дарозе. Дарагую адну адарвалі ўначы, зацягнулі ў сібірскія далі, Бог малітваў не ўчуў і не даў памагчы тым грудзём, што жыццё даравалі. З
белай смерцю яна ў іншы сьвет адышла,
анямела ў мучэннях прадчасна, з незагоеных ран адляцела душа, як апошняя зорачка згасла.
Не падаў ёй вады, не пагладзіў рукі у гарачцы цяжкой, на прашчанне, і не ведаў, што труп адкапалі ваўкі із зямлі ледзяной прад світаннем. Дзве матулі ён меў, дзве сардэчна кахаў, кожна з іх дзецюка гадавала, калі з болем адну у жыцці пахаваў, дык другая яго пахавала. Не глядзела яна, што на свеце не жыў, не кахаў, не смяяўся да зораў, дзесь на грудзі вясной голаў ёй палажыў, ясны сноп у крыві на разорах... Прыгарнула яго, з ранаў выцерла кроў, скрыла цела магутнае ў нетрах, там часамі з слязьмі над насыпаны роў нагінаецца вербачка з ветрам. I замерла сама пад ударам чужым, мест вянкоў апранулася кірам, і чакае адна, сярод мук на крыжы, тых дзяцей, што зляцелі у вырай.
Брат мой Аркадзь
Брат мой, кажуць, ад кулі памёр, доляй гнаны, ў чужыне загінуў. Ўсё ж ён строгаму свету ў дакор ясны смех свой званочкам пакінуў, сінь вачэй адказаў васількам, мілы голас — жывым ручайкам. Нёс надзею і радасць для нас... Вастрыё засталося ўспамінаў і адзіны, крывавы адказ: медалі із-пад Монтэ-Касіна і кашуля з засохшай крывёй, і кусочак зямелькі чужой. Лёг у дваццаць вясняных гадоў сярод красак цвітучай Італіі, бы ў пахучых учадзеў садох, бы расплыўся ў чаруючых далях, ў кіпарысах трагічна-сумных абарванай надзеяй заціх.
Сэрца
На разрытай аружжам зямлі, на скрываўленых шэрых загонах раны йзноў зараслі, зажылі пад кашуляю траваў зялёных. Із шматлікіх магільных капцоў, із прасяклых крывёю разораў вырас мак пурпуровы ізноў, прыгажэйшы, буйнейшы, як ўчора. Толькі сэрца не можа ажыць, як вясною загон ажывае, калі ўсенька пад крыжам ляжыць, а зямля сцеражэ, не вяртае. І бацькоў, і братоў ўжо няма, сэрцы вырвалі ім перадчасна. Ўжо жыцця не раз’іскрыцца май над магіламі полымем ясным. Із руінаў падымецца дом, на пажарышчы вырасце топаль, толькі ў сэрцы, у сэрцы людском застанецца боль вечны і попел...
Чайкі
Прыляцелі чайкі на вэлтаўскі бераг, раннім вішняцветам нізенька апалі. Хочацца так з імі ў вяснянай веры разам прытуліцца да шумлівых хваляў. Ці лунаць свабодна над палі і рэкі, і ўзляцець насустрач сонцу веснавому. Гэдак надаела быць мне чалавекам – скованым стварэннем, без зямлі, без дому...
Учора
Учора праз сіні кусочак аконца на сумныя вочы, на рукі як з воску сонца паслала маленькую коску. А мо не было гэта яснае сонца? Мо з даляў, мо з гробу аж поглядам мілым матуліны вочы сюды заблудзілі? Як водгулле шчасця, прыйшлі нечакана да родных, да мілых, да сэрцам каханых, каб жарам нязгаслым ад болю і плачу уцеху пасеяць у сэрцы дзіцячым? А мо то не матчыны мілыя вочы, што бачаць праз далі, праз цемрыва ночы? То, можа, край родны, крывёю абліты, прыслаў прывітанні дачцэ незабытай? А мо то не край мой, як святасць, каханы, заўсёды прыветны, заўсёды чаканы? Мо Бог пасылае мне променьчык мілы, каб выстаяць ў буру хапіла мне сілаў? Учора праз сіні кусочак аконца, мо промень пяшчотны ласкавага сонца, мо край мой, мо іскра з каханага вока – штось глянула ў душу глыбока, глыбока.
Малы перапынак
Вачамі да воблакаў сініх прыпаўшы, п’ю кволасць прамення ў парыве вясняным, нат заўтра здрадлівым ударам не страшыць, і голкамі сэрца ўспаміны не раняць. То проста ў дарозе малы перапынак. Усё, што дадзела, убок адкладаю, любуюся беллю вішнёвых галінаў, запененай рунню, чакаючай даллю. Гляджу, як гуляюць вятры на свабодзе, як рэкі на хвалях калышуць праменні, як дзень замірае, як ноч надыходзе з балотных лагчынаў трывожачым ценем. Праз плечы ёй месяц на золаце зораў, бліскучы і ясны, ляніва звісае. Штурмуючы хмары адважным напорам, з выццём і адчаем вятры пралятаюць. Ды часу няма мне ваколле галубіць, бяру сваё гора, дарога чакае... Ноч доўга, трывожна ў рог месяца трубіць, і зоры вятрамі ў засекі зганяе.
Поделиться:
Популярные книги

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак