Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Невадам з Нёмана (1967)
Над празорай крыніцай
Над празорай крыніцай на палі, на лугі, ой, не шлі, маладзіца, сваіх песняў тугі. Яны стогнуць так глуха... Сум звіў сэрца, як вуж... Ці ліхая свякруха, ці няветлівы муж? А мо ён ды не любы, а мо гэта не той, што салодка галубіць у буйны цветабой? Знаю — доля не гладзіць!.. Ўсё ж тужыць перастань, як юргіню ў прысадзе, зломіць сівер твой стан. Быццам колас падцяты, бадылёк на вятры, куст сарванае мяты — адцвіцеш без пары. Сініх слёзаў, што ўпалі, шчокаў макавы цвет ўжо не вылавіш з хваляў, бо вада адплыве... Над празорай крьніцай не спускай жа касы, не губляй, маладзіца, беларускай красы. 1939
* * *
Воля —
* * *
Маю душу ў спакоі пакінь, дум крылатых не стаў на калені, нат вачэй наднямонская сінь пацямнела ў адчаі цярпенняў. Не скрываю няспутаных дум, узіраюся смела і проста, сваёй сцежкай наперад іду — Юдаў твар для мяне не сяброўства. Мо замала вам грошай далі? Што ж, прадаць вам другіх давядзецца. Прыйдзе час, і на нашай зямлі на пакутнай не будзе вам месца. Вечар над Прагаю
Дрэмле ўжо Прага вячэрняй гадзінай, вежы святыняў ўздымаюцца к зорам,— гэтак часамі ў малітве застынуць рукі людскія, узнятыя ў горы. Важна Градчаны, як арка біблійная, ў хмары плывуць над туманнымі стрэхамі, вежамі ў неба ўпіраюцца сіняе, бы прагавіта шукалі пацехі. Стодзівы толькі не дрэмлюць каменныя, ноч іхніх сэрцаў нат не пераможа. Доўга вякамі стаяць, ўсё нязменныя, сон залацістае Прагі старожаць. Месяц па вежах спускаецца стройны, блудзіць, сярэбраны, местам заспаным, быццам ў бліскучай акованай зброі нейкі забыты вякамі каханак. Ціха спіць Прага гадзінай вячэрняй... Стодзівы з каменя сон ёй старожаць, месяц блукае між хмараў містэрных, вежы ўсё рукі ўздымаюць набожна. 1942
Пасей палоску
Пасей ля вёскі нашу палоску на вясну,— летам гарачым нават не ўбачыш, як пажну. Засей загоны шаўковым лёнам пры бары,— доўгія ніткі спраду і вытку пры зары. Пастаў мне хату, хоць не багату, ля сяла, там, дзе юргіня, быццам дзяўчына, расцвіла. Высадзі садзік — разам ў ім сядзем спачываць. Вецер паволі будзе нам голлі нагінаць. Так сярод ніваў будзем шчасліва разам жыць, начамі вольхі будуць нам толькі гаманіць. 1942
* * *
Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная, збожжа палеткі, істужкі дарог, неба цвітучае, радасць вянчальная, скарбам схаваная ў буйных лясох. Войнамі спалена, недругам знішчана, рукі заломіш, праводзіш «гасцей» і зноў ўздымаешся над папялішчамі, далей загон твой на славу цвіце. Вечна пакутная, вечна гаротная, сцятая — зноў адрастаеш з камля, вечна жывучая і несмяротная ты, беларуская наша Зямля! Запяі мне песню
Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак, не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад, запяі мне тую, што я сэрцам чула, калі асыпаўся белы сад. Запяі мне тую, што пяяла няня над калыскай, доўга не сплючы, ці аб безнадзепным маладым каханні, што трывожыць сэрца уначы. Не хачу навінаў з шырокага свету — пуста майму сэрцу, цесна ў ём, можа, помніш песню, што пяяла летам маладая жнейка за сярпом. Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне, з-пад навіслых сумна нашых стрэх, што пяялі хлопцы, як вадзілі коні месячнаю ноччу на начлег. Запяі мне песню нашу, не чужую, я шматгадовых гоняў ды бароў, што я сэрцам вечна на чужыне чую сярод думаў зорных вечароў. 1942
Хата
Хата радзімая, хата старая, што абаперлася ў садзе аб вішні, стройна свой чуб саламяны ўбірае голлем, вясною аквечаным, чыстым. Ў поле бязмернае, поле далёкае, ўбок, дзе палоскі шлях рассякае, сумна глядзіш ты прымружаным вокам, быццам з дарогі каго выглядаеш. Мохам пратканыя шэрыя сцены, плот, што ля саду пастаўлены крыва, ясна-шумлівай,
1943
Дзед
Была ў дзеда дудка, была ў дзеда люлька, была ў дзеда падружанька — сівая бабулька. Дудачка іграе, сэрца пацяшае, а закурыць дзедка люльку — гора забывае! Цешыць дзедка дудку, цешыць дзедка люльку, клапоціцца ля яго сівая бабулька. Ўсё суседзі хочуць знаць... Раз, кругом пасеўшы, сталі ў дзедачкі пытаць, хто яму мілейшы. Дзядок кажа — дудка, бабка кажа — люлька... Людзі думаюць сабе: «Ой, мусіць, бабулька!..» Ўсё ж ніхто не мог пазнаць дзедавай натуры, замест праўду адказаць — толькі люльку курыць. Ўсё ад раніцы гудзе, ўсё на дудцы грае, а на бабку — прыйдзе дзень ўвагі не звяртае. Ўскалыхнуўся цэлы свет, б’юцца людзі-брацця, ціха толькі дзед жыве, хваліць бога ў хаце. Толькі шчасце у людзей доўга не трывае, і да дзеда адзін дзень смерць прыйшла ліхая. Дзеда дома не было — ён з дудой і люлькай пайшоў рана на сяло, пакінуў бабульку. Бабка сцяміла, што ёй смерць дзядочка скосіць... Паківала галавой, гэтак смерці просіць: — Замест дзеда лепш мяне, смерць, вазьмі, ліхая!.. Хай дзядок яшчэ жыве, хай на дудцы грае! Мае радасці ён тры, я ж з усіх найменша, дык мяне ты забяры — дудачка пацешыць! А для смерці ўсё адно: душаньку хацела, дзед ці баба ж не відно, бо душа без цела... Ды, забраўшы бабін дух, паляцела далей, бо другія ўжо наўкруг на яе чакалі... Ой, прыйшоў дзядок дамоў — не жыве бабулька... Не хапіла ў дзеда слоў, пакацілась люлька... — Ах, бабулька,— плача дзед,— чаму ж не паждала? Пацямнеў мне цэлы свет, як цябе не стала... Сеў ён сумна ля акна; заіграла дудка, сумна плакала яна, ды замоўкла хутка... Ўжо не будзе болей граць, люлька дагарэла... Прыйшлі людзі ды глядзяць — без душы ўжо цела... Другім страшна паміраць, дзед памёр іначай, рады быў — не апісаць! — ён бабульку ўбачыў... Любіў дзедка дудку, любіў дзедка люльку, а мілей за ўсіх была сівая бабулька. 1943
* * *
Блукаю сёння па родным краі збалелым ценем. Хачу быць кропляй, што перапаўняе чару цярпення. Хачу быць словам, што напраўляе на шлях сапраўдны, сілай, якая перамагае ў баі за праўду. Пад тваім небам, чыстым і сінім, быць канапелькай, быць тваім гордым, вечным ўспамінам, мая зямелька. 1943
Бацька мой
Бацька мой родны, родзіч мой мілы. Глядзеў ты ўслед мне, здаецца, учора. Сёння не знаю нават магілы, дзе твае косці злажыла гора. Бацька мой сільны, табе б спакойна сеяць пшаніцу на родных гонях, у дзень кірмашны вокам нямыльным ацэньваць коні. Табе б на плечы сыноў-асілкаў пакласці рукі ў гадоў змярканні і ўнукам баяць пра ўсе памылкі, пра ўсе уцехі юнасці ранняй. Табе б ад маці лепшы кусочак, табе б з сябрамі чарка ў бясёдзе, пашана ўнукаў, апека дочак, пачэсны гонар у нашым родзе. Бацька мой родны, даруй, што старасць тваю я сэрцам не даглядзела. Несла ў далонях сваю ахвярнасць, несла і раптам асірацела. Дзе твае косці сёння? Не знаю. Апошніх спеваў ужо не пачую. Хмары навіслі над нашым краем, на родных гнёздах вораг лютуе.
Поделиться:
Популярные книги
Эфир. Терра 13. #2
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Охота на разведенку
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
Решала
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Титан империи 5
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Вдова на выданье
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Старатель 3
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Никто и звать никак
Фантастика:
фэнтези
7.18